Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Белы конь». Краткое содержание книги:

Белы конь
1 2 3 4 5 6 7
Перейти на страницу:

Праз паўтары гады, калі ў разгары стаяла лета, неба загудзела самалётамі, з самалётаў выходзілі чорныя ніткі і вогненнымі клубкамі разрываліся на зямлі, пераўтвараючы чыгуначны вузел у Чаромсе ў нікому не патрэбную кучу металалому. Рускія пакінулі ўсе незавершаныя справы і стрымгалоў кінуліся да сябе дамоў, а на танках і матацыклах прыехалі немцы. У параўнанні са сваімі калегамі, якіх бачылі тут раней, гэтыя не выглядалі ўжо так элегантна. Мундзіры запыліліся ў дарозе, а з аўтаматаў не ўсміхалася сонца. Пэўна таму, апусціўшыся з танкавых вежаў, неадкладна кінуліся шукаць якінебудзь занятак. На пачатак павялі пад расстрэл Ёшку і Пашку. Ёшка плакаў, а Пашцы было ўсё адно. Гадзінай раней ён высмактаў паўтарачку самагонкі, і вось зараз, у чым быў абсалютна перакананы, ішоў на спачын, як і штодзень, падтрыманы бяспечнымі рукамі кампаньёнаў.

За танкістамі ў легкавых машынах прыкацілі геадэзы і калгасную зямлю пана Драгабыцкага вярнулі ў гістарычныя межы. Танкі пасунуліся далей на ўсход, пакідаючы асноўныя паўнамоцтвы на руках тоўстага Казіміра Валанцея. Раней ён быў эканомам у двары, а зараз пераапрануўся ў паліцэйскі мундзір, снаваў з хаты ў хату і казаў: “Яны там гуляюць на матацыклах, а тут усё на маёй галаве. Аднаму дай падводы, другому забяспеч шарварак, а трэцяму хоць зпад зямлі дастань, а знайдзі добраахвотнікаў на працу ў Германію. Аж галава трашчыць”. Зімой у пушчы завяліся партызаны, пашыраючы дыяпазон паліцэйскіх абавязкаў на ахову чыгункі, якую вельмі сабе ўпадабалі, час ад часу выпраўляючы ў неба загружаны жалезам эшалон.

Апошні раз матарызаваная нямецкая калона наведала вёску гады праз тры, але цяпер, збягаючы з усходу на захад, не затрымлівалася ні на хвіліну. За спіной немцаў пешаком крочылі рускія, ды крочылі так шпарка, што танкам і матацыклам не было часу спыняцца.

Гэтыя рускія таксама нічым не прыпаміналі бачаных раней. Вядома, традыцыйна запусцілі кулю ў натруджаны лоб паліцэйскага Валанцея, які зза сваёй тлустасці не паспеў зачапіцца за якінебудзь танк або матацыкл, а потым чарнявыя, касавокія жаўнеры аддаліся захапленню. Захапляліся ўсім, чым сустракаў іх мясцовы свет. Ціканнем гадзінніка, курыным яйкам, пчалой, што вяртаецца ў вулей з крошкай мёду на ножках. А калі ў паўзмрочнай стайні адшнырылі Султана, захапіліся дашчэнту, але іначай. Зусім як сустрэчай з добра вядомым суседам або краявідам. У такіх выпадках чалавека агортвае радасць. Чалавек усміхаецца вачыма і вуснамі, і поўным тварам, і ўсёй постаццю.

– Ах ты, родненькі мой. Ну, давай, пайшлі, – жаўнерская ўсмешка пералілася з твару ў рукі, і далоні пяшчотным жэстам кранулі пасівелую конскую галаву, загортваючы яе ў жоўтыя раменьчыкі аброці. І Султан не пратэставаў. Ён зусім ужо страціў зрок і, блытаючы капытамі, ішоў, куды скажуць.

– Харошая лёшадь. Харошая. Малядэц, – шаптаў у конскае вуха касавокі жаўнер, а ягоныя пальцы няспынна гладзілі конскую грыву і шыю. А як адступілі за стадолу на крокаў дваццаць, пальцы слізганулі ў кішэню, і бліснула на сонцы крывое лязо сцізорыка, беспамылкова знайшло на конскай шыі патрэбную сабе жылку, і Султан, згінаючы калені, апусціўся ў траву. Кульнуўся на хрыбет, капыты затанчылі, перабіраючы залатыя струны сонца. Затым, пасечаны на кускі, танчыў у кіпячай вадзе яшчэ двое сутак пад гукі гармоніка і глухія бубны жаўнерскіх страўнікаў.

Дзесьці на захадзе заядлымі салютамі заходзіліся гарматы, самалёты разбівалі ў пух варшаўскіх паўстанцаў, а паніч Стасінак на гусеніцах нямецкіх танкаў высякаў шабляй апошні раздзел гісторыі роду Драгабыцкіх, і тады ў Іванюкоў нарадзіўся наймалодшы сын, Сашка. Потым з’явіўся ў вёсцы капітан Жлуктоў, а праз колькі месяцаў прыйшлі геадэзы і пасяклі на кавалкі зямлю пана Драгабыцкага. Працэс называўся парцэляцыяй і здзяйсняў сабой акт гістарычнай справядлівасці.

1 2 3 4 5 6 7
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)