Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
- Так я і думаў, што ты тут, - хрыпата сказаў ён. - Бачыў?
Чуў?
- Бачыў. Чуў. Дурынды.
- А чаго яна намі гуляе? I аднаго трымае, і другога. Чаму не скажа.
- Абалдуі. Якога д'ябла ёй казаць? Ёй з абодвума весялей. I мордамі вас сутыкнуць можна, пенцюхоў, і ў дурні пашыць, і ў фофаны паставіць...
- I Васямі зрабідь, - з'едліва сказаў Ролік.
- А чаго Васямі. Я сам - Вася. Але хаця я й Вася, а ўсё не такі дурны, як вашых бацькоў дзеці.
Ролік збянтэжана ўсміхнуўся:
- Я і сам не ведаю, чаго мяне тузанула. Глупства ўсё. I дзеўкі - лухта. I размовы з імі - крэцінства. I сяброўства гэта -дурасць... Вось... Абазваў яго нямецкім фрыцам.
- Што ж, вельмі дасціпна. А ён цябе?
- А ён мяне тумаком, і мякіннай галавою, і чумацкай дурындай.
Мне заставался толькі плячыма падіснуць.
- М-так-к, пагаварылі. Абодва вы фофаны і фалалеі, медныя лбы і петыя дурні, вось што. Як жа вы так уцякаць сабраліся? Пры гэткай моцнай дружбе?
- Цяпер аб уцёках і мовы быць не можа.
- То, можа, і лепей.
I тут Ролік ускочыў. Ноздры ў яго дрыжалі. 3 чароўнай паслядоўнасцю сказаў:
- Ты што? - Схапіў мяне загрудкі і патрос.- Нашто ж тады мы?.. Нашто ж тады мы жылі?! Фрыц гэты хадя страляў, а мы? Што ж мы, горшыя за яго? Там жа ўсё скора кончыцца, нудзяры гэтыя, дарослыя, усе ўчынкі смелыя разбяруць і нам нічога не пакінуць. Ды яшчэ пасля за кожную шыбу, якую мы мячом высадзім, за кожны "кол" папікаць будуць: "мы за вас кроў мяхамі пралівалі, а вы?.. Вы што тады рабілі? Ага, у кубікі, у класы гулялі. Ясна. То вось спачатку пастраляйце з нашае, а тады і атрымлівайце права на "калы", тады і лезьце са сваім мячом у чужыя шыбы. Др-раць вас трэба". Вось чьм яны ў вочы нам тыцкаць будуць. Па пра-аву! Цьху!
Ён на хвіліну змоўкнуў, але потым зноў завёўся. 3 паўабароту.
- А помсціць? Помсціць хто будзе? За сябе яны расплацяцца! А за нас расплаціцца хто? За тваіх братоў? За майго? За соль на ранах? За тое, што Кіеў недаядае і ўвесь унь які? За твае мясціны? За тое, што яны нам лепшыя гады знявечылі, нас знявечылі?!
Ролік цяжка соп. Потым неяк каламутна абвёў вачамі двор, як быццам бачыў праз муры і брандмауэры мёртвае царства недалёкіх руін:
- Раз ужо так здарылася... Тады давай уцякадь удвух.
- Давай, - сказаў я.
- I каб такога не паўтарылася ніколі - давай клятву адзін аднаму дамо.
Клятву, якую мы далі на знак таго, што ніхто ніколі нас не разлучыць, Раланд, відавочна, прыдумаў сам. Я зараз не памятаю яе слова ў слова, але ў ёй гаварылася аб тым, што нас не развядзе нішто: ні бой, ні турма, ні чума, ні смерць, ні дзяўчаты. А калі нехта з нас забудзе, што мы больш чым браты -той няхай стане вядомы як здраднік аж да таго часу, пакуль людзі ёсць на зямлі.
Смешныя напаўдзіцячыя словы з тых старых, з яцем, кніжак, дзе пад малюнкамі стаяць подпісы, накшталт: "I ён убачыў, што разбойнікі ўвайшлі ў алтар закінутай царквы". Нам, аднак, яны не здаваліся смешнымі. Проста таму, што мы гаварылі іх са шчырай верай.
...Мы ляглі на спіны. Плылі над намі ў сінім сляпучым небе снежныя аблокі, тоўстыя, поўныя, як налітыя малаком. Вось-вось лопнуць. I праз некалькі хвілін нам здалося, што мы плывём недзе пад імі, паміж небам і зямлёй, якраз там, дзе лунаў на нерухомых крылах шуляк.
- Вось мы іх дяпаможям узгрэць, аддубасім, каб яны і праўнукам забаранілі, а пасля вернемся. Сумленне ў нас тады ўжо да самага канца будзе спакойнае. I мы гэты спакой страшэнна будзем берагчы. Аніразу ў жыцці не збрэшам.
- I другім не дамо, - сказаў я.
- А ўжэ ж. Несправядлівасці ніводнай не пацерпім. Каб гэта каму было цяжка, каб нехта заплакаў ці, крый божа, з моста галавой кінуўся - гэта ані. Толькі, як мы, па сваёй ахвоце. Друз гэты расцягнем. Гарадоў такіх набудуем - усе дзівіцца будуць.
- I ў кожнага чалавека тысячы кніг.
- Ага. А каб у каго ў жываце бурчала - не. Усе будуць сытыя, добра апранутыя. У кожнага свой пакой, каб іншыя да яго не лезлі, як не захоча. Хочаш - чытай, хочаш - сталярнічай ці караблі выразай. I ніякі задавака, ніякі нудзяр да цябе не палезе з вышыні загадваць: "рабі тое, не рабі гэтага". I на кожным кроку - хочаш - сасіскі з хлебам, хочаш - каўбаса. А мы ідзём і толькі: "Сёння мне гэтага не хочацца, давай лепей вады возьмем, з сіропам, і піражкоў з павідлам". I кіно паўсюль добрае ідзе, цікавае, кепскага проста не робяць, як зараз.
- Ну. I людзі ўсе прыгожыя, моцныя. Бо няма чаго ім баяцца. Ні табе аблаў, ні стрэлаў, ні мін, ні свалоты. Ніводнай сволачы на свеце - гэта ж здорава, Ролік, га?
- Так здорава, што аж не верыцца, - Ролік часам злоўжываў іроніяй, як многія ўкраінцы. - Але ж будзе. Нашто ж тады столькі крывішчы пралілося?.. I як цудоўна мы зажывём! Дзяўчаты якія з намі дружыць будуць!