Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 147
Перейти на страницу:

Ігнат Янкоўскі расказвае, што ў час расследавання сялянскага бунту ў Крапівін прыехалі тагачасны папячыцель Віленскай навучальнай акругі сенатар Мікалай Навасільцаў (той, што чатыры гады назад расправіўся з філаматамі і філарэтамі) і рэктар Віленскага універсітэта Венцаслаў Пелікан, якія дачуліся, што быццам бы ксёндз Магнушэўскі самачынна, без дазволу універсітэта адкрыў у Крашыне парафіяльную школу і «прывівае там непакорнасць духу». Каб пераканацца ў гэтым, яны намерыліся «злавіць яго ў путы ліслівасці» і выпытаць усё пра настроі школьнікаў. Паверыўшы ў добразычлівасць самага высокага начальства на ніве асветы, Войцэх Магнушэўскі пачаў «траціць патрэбную цвярдыню асцярожнасці» і выказвацца ў абарону ўзбунтаваных крашынцаў. Тут Навасільцаў папракнуў ксяндза, што ён кепска выхоўвае сваіх прыхаджан, не дае ім асвету. Не зразумеўшы «хітрыкаў» сенатара, Магнушэўскі расказаў, што ён якраз многа робіць у гэтым напрамку, што мае нават парафіяльную школу. Атрымаўшы такое прызнанне ксяндза, сенатар Навасільцаў захацеў азнаёміцца са школай. Для гэтага ксёндз загадаў паклікаць з вёскі лепшых вучняў, якіх і ўзяліся экзаменаваць прыезджыя. Сенатар з рэктарам пачалі хваліць ксяндза за добрыя веды вучняў, за тое, што сваім навучаннем ён «робіць паслугу краю». Паверыўшы ў шчырасць «экзаменатараў», Магнушэўскі пахваліўся яшчэ, што сярод ягоных вучняў ёсць сапраўдныя таленты. Тут ён папрасіў аднаго з іх пачытаць «уласныя вершы на беларускай гаворцы, напісаныя без чыйго-небудзь натхнення і ўзору». Хлопчык, якога аўтар называе Пётракам (як мяркуюць, памылкова альбо дзеля перасцярогі), дастаў сшытак і «пачаў чытаць свае журботныя элегіі, з якіх толькі некалькі строф засталося ў аўтара ў памяці — іх тут і прыводзім».

І Янкоўскі падае тэкст вядомага цяпер усім верша Паўлюка Багрыма «Заграй, заграй, хлопча малы...».

Паўлюк Багрым, як сведчыць Янкоўскі, прачытаў тады прыезджым «шэсць ці сем элегій».

Сшытак Багрымавых вершаў сенатар забраў з сабой і, ад'язджаючы, паабяцаў падумаць «пра лёс такога незвычайнага паэта». Падумаць-то ён падумаў, але зусім не так, як чакалі ксёндз і яго выхаванец: за «крамольныя» вершы хлопец быў аддадзены ў рэкруты, а ксяндза Магнушэўскага ўзялі пад варту. Усё гэта канчаткова дабіла старога і хворага ксяндза. Асабліва шкадаваў ён, што сваёй неасцярожнасцю стаў прычынай жорсткага пакарання таленавітага паэта. Свае разважанні пра Паўлюка Багрыма Ігнат Янкоўскі заканчвае такімі словамі: «Бёрнс, парабак з Англіі, пры менш цяжкіх акалічнасцях, уласным талентам, не падтрыманым ніякай навукай, забяспечыў сабе неўміручае імя, а сваёй сям'і — пашану і дастатак; Пётрак з Крашына за талент, дадзены яму Богам, зазнаў самае жорсткае няшчасце!»

Пра Крашынскі бунт і Паўлюка Багрыма цікавыя звесткі дадалі следчыя справы, што апублікавалі літаратуразнавец Ісідар Бас у сваёй кнізе «Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні» (Мінск, 1969) і Генадзь Кісялёў у «Пачынальніках» (1977).

З гэтых дакументаў відаць, што для расследавання бунту крашынскіх сялян прыязджаў сам гродзенскі губернатар Бабяцінскі з чыноўнікам па асобых даручэннях Нечвалодавым і што якраз Нечвалодаву, а не Навасільцаву з Пеліканам чытаў Паўлюк Багрым па просьбе ксяндза Магнушэўскага вершы. Вось як піша пра гэта ў сваіх паказаннях сам Паўлюк Багрым: «Ад роду мне 15 гадоў, рэлігіі рымска-каталіцкай, вучыўся ў плябаніі чытаць, пісаць і пачаткам арыфметыкі ў кс. пробашча Войцэха Магнушэўскага і ў былога вікарыя нябожчыка кс. Піуса Гарбацэвіча. Пасля таго, прыслугоўваючы кс. пробашчу Магнушэўскаму, вывучаў розныя вершы, якія я перапісаў у арганістага пры плябаніі Георгія Арлоўскага, у іх ліку перапісаў і вывучыў вершы на простай польскай мове (г. зн. на беларускай мове. — К. Ц.) пад назвай «Размова хлопаў». Вершы гэтыя мною вывучаны ўжо каля пяці гадоў, але ніколі кс. плябан ні перад кім не прымушаў мяне ў сваёй прысутнасці расказваць іх, і я сам не помню, каб калі-небудзь і перад кім-небудзь расказваў гэтыя вершы. Але ў бытнасць п. гродзенскага цывільнага губернатара з чыноўнікам сваім п. Нечвалодавым у апошніх чыслах мая месяца гэтага года ў кс. пробашча Магнушэўскага ён, Магнушэўскі, у сваёй прысутнасці і бытнасці п. Нечвалодава загадаў мне памянёныя вершы прагаварыць на памяць, што я і выканаў, а потым па просьбе п. Нечвалодава і па загаду кс. Магнушэўскага перапісаў іх і, яшчэ раз прачытаўшы перад п. Нечвалодавым, аддаў яму асабіста...»

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)