Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жыцьцё пад агнём - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыцьцё пад агнём

Электронная книга - «Жыцьцё пад агнём». Краткое содержание книги:

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 84
Перейти на страницу:

Камісар незаўважна неяк паменшаў. Задзёрысты выраз на ягоным твары зьмякчэў, і ён сумна павесіў галаву. Яшчэ мо пару месяцаў таму паслаў-бы нахабнага «айнгаймішэ» бурмістра ў турму, ці на шыбеніцу, як гэта зрабіў з Паньком, але сяньня відаць не наважваецца, а мо й пагоджваецца ў душы з тым, што сказаў сэнатар і з тым, што дачытаў у ягоных вачох. Ён бяз слова пакінуў залю нарадаў.

IIІ.

Па раёнах мясцовая жандармэрыя падрыхтоўвае мабілізацыю беларускай моладзі ў нямецкі паліцыйны батальён. У Наваградак даходзяць непакоючыя весткі, што калі ня будзе іншага выхаду, шматлікія пойдуць у лес. Ціхая ня-прыкметная прапаганда, пушчаная па лініі БНП, узмацняе яшчэ больш варожае настаўленьне да плянаванага батальёну. Весткі арганізавана даходзяць да ведама камісара, што калі ня будзе беларускай вайсковай адзінкі, ніхто ня пойдзе ў нямецкі батальён. Скептыкі зноў заківалі галовамі. Яны хутка знайшлі водклік на падатным да недаверу грунце. Нарэшце даведваемся, што Б. Рагуля выяжджае ў Менск на выклік Генэральнага Камісара фон Готбэрга.

Маленькі самалёт тыпу «Шторх» прызямліўся на ўскраі Наваградка. Групка людзей набліжаецца да самалёту ўжо крыху прымёрзлай раніцай. Ральля глухавата грукае пад іхнымі нагамі. У групе відаць Рагулю ў кароткім кажушку, падперазаным вайсковай дзягай. Пры боку — вялікі пісталет «Зьвязда», боты з закасанымі халявамі ў гармонік, галіфэ з саматканага сукна, на палёвай паўвайсковай шапцы — Пагоня. Ён лёгка пераскаквае з баразны на баразну і ўважліва слухае апошніх радаў сваіх прыяцеляў. Ужо сеўшы ў самалёт ён, махаючы рукой у бок сяброў з характэрным яму аптымізмам у вачох і на твары, клікнуў: «Да хуткага пабачаньня з добрымі навінамі! Падтрьшоўвайце дух у хлоп…» — далейшыя словы заглушыў гул матору. Самалёт падняўся й хутка зьнік на гарызонце. «Шчасьці Табе Божа», — нехта ціха дакінуў уздагон нябачнага ўжо самалёту.

Назаўтра ён ужо вярнуўся і неадкладна папрасіў склікаць сход актыву дзеля паінфармаваньня аб рэзультатах паездкі ў Менск. Судзячы па міне, навіны прывёз нядрэнныя. На сходзе ён расказаў наступнае:

«Беспасярэдня зь лётнішча мяне прывезьлі ў Гэнэральны Камісарыят. Я апынуўся ў пачакальні, у якой ужо былі прысутныя нямецкія ахвіцэры розных рангаў. Глянулі яны на мяне нейк зукоса. Дзіўным ім паказаўся мой выгляд на фоне элеганцка апранутых нямецкіх ахвіцэраў. У вадказ на маё прывітаньне я атрымаў нязначны ківок галавой. Я адчуваў сябе зусім самотна ў гэтай грамадзе. Цераз некалькі хвілінаў, якія мне выдаліся гадзінамі, зайшоў ад’ютант камісара. Назваўшы маё прозьвішча, ён увёў мяне ў кабінэт і сам зьнік бясшумна за дзьвярыма. Камісар стаяў нярухома каля свайго бюрка. Пасьля кароткага вайсковага прывітаньня, ён проста зьвярнуўся да мяне з запытаньнем:

— Welche sind Ihre Bedingungen? (значыцца ён ужо аб усім паінфармаваны, падумаў я).

— Unabhдngigkeit im Ausbildung und Tдtigkeit, Waffen und Bekleidung vor der Einziehung. Sдttel und Pferde nach zwei Monaten der Ausbildung.

— Wann rechnen Sie die Einheit zusammenstellen zu kцnnen? — папытаў ён.

— Drei tage nach dem Eintreffen der obengenannten Sachen.

— Sie haben mein Wort, Herr Hauptmann. Viel Gluck! In zwei Wochen alles wird zur Stelle.[5]

Пераклаўшы для тых, што нямецкае мовы не разумелі, ён дадаў:

— На гэтым гутарка закончылася. Атрымаю абяцаныя рэчы й пачну фармаваць эскадрон.

У канцы лістапада зброя, вопратка, амуніцыя й сёдлы былі дастаўленыя зь Менску ў Наваградак і часова зложаныя ў магазынах жандармэрыі. У гэтым часе немцы пачалі набор у свой батальён. Моладзь катэгарычна адмаўляецца служыць у нямецкім батальёне і ахвотна горнецца ў сваю нацыянальную адзінку. Даслоўна на працягу трох дзён фармуецца «Наваградзкі Эскадрон». Былая польская школа сясьцёр Назарэтанак пры вуліцы 25-га Сакавіка (раней 3-га мая) напаўняецца беларускімі жаўнерамі. Нямецкія ўніформы хутка набіраюць беларускага выгляду. На патках каўняроў зьяўляюцца бел-чырвона-белыя сьцяжкі. Яны ярка адбіваюцца на шэрым фоне мундзіра.

Шмат каму з гэтых жаўнераў знаёмы будынак сяньняшніх казармаў. Улетку тут адбываўся месячны абоз працы для вучняў сэмінарыі, арганізаваны й кіраваны тым-жа самым камандзерам сяньняшняга эскадрону. Гэны абоз быў выкарыстаны дзеля загатоўкі дроў на зіму для сэмінарыі і афармленьня пляцу пры будынку Настаўніцкае Сэмінарыі, на Замкавай вуліцы, у падножжы Замкавай Гары. Абоз быў таксама выкарыстаны дзеля правядзеньня інтэнсыўнай вайсковай падрыхтоўкі вучнёўскае моладзі.

Прыйшло мне на думку, як адзін з маіх сяброў папытаў раз камандзера:

вернуться

5

— Якія-ж вашы ўмовы?

— Незалежнасьць у вышкале й дзейнасьці. Зброя й вопратка перад наборам, коні й сёдлы пасьля 2-месячнага вышкалу.

— Калі спадзеяцеся Вы зарганізаваць адзінку?

— 3 дні пасьля атрыманьня ўспомненых рэчаў.

— Вы маеце маё слова, спадар капітан. Жадаю шчасьця. За 2 тыдні ўсё будзе на месцы (Перакл. Рэд.).

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)