Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 107
Перейти на страницу:

Nieinaczey iak woda, chwieiąc sye wiatrami,

Drzewka y młode krzaczki podmywa wałami,

Wyrywaiąc ie z ziemie, niesie przesz bystrości

Y wyrzuca na brzegi zbite ku uschłości.

(Kołakowski 1584: 5)

Уласныя разважанні паэт падмацоўвае выказваннямі пра чалавечы век біблейскіх мудрацоў Іова і Давіда, згадвае жыццё грэцкага філосафа Дыягена, які, ведаючы зменлівасць лёсу, не хацеў будаваць сабе дом і знайшоў прытулак у бочцы. Нарэшце, каб вычарпаць тэму, паэт звяртаецца па дапамогу да эмблематыкі і падрабязна апісвае алегарычную выяву чалавечага веку: на скалу, што вісіць над безданню, узлез Чалавек і зрывае яблыкі з адзінокага дрэва, трымаючыся адной рукой за галіну; галіну падгрызае незаўважаная Чалавекам Мыш, а ў бездані пад скалой цярпліва чакае няшчаснага Цмок. Менавіта Мыш увасабляла сабой Час, які скарачае жыццё прагнага да раскошаў Свету Чалавека. Аўтар не пазначае, з якога эмблематычнага зборніка запазычыў ён гэты вобраз, згадвае толькі, што: “tak drudzy Mędrcy malowali” (Kołakowski 1584: 6).

Падобная форма “спасылак на крыніцу” ўжываецца С. Кулакоўскім найчасцей (“іako mędrcy piszą”, “nauki mędrcow wzięte” і г. д.), значна радзей паэт згадвае канкрэтнае імя (“Dawid Swięty mowi o nim tymi słowy”, “gdy philozopha Falesa pytano”) i толькі ў асобных выпадках называе аўтара і твор (“Іako świadczy Cycero w księgach Powinności”). Такая манера “цытавання” дазваляла аўтару мінімальна загружаць твор немастацкім матэрыялам і ратавала паэму ад ператварэння ў навуковы трактат.

Напрыканцы уступнага раздзела С. Кулакоўскі распавядае пра два магчымыя варыянты падзелу чалавечага веку на: на шэсць перыядаў і на чатыры, і кансалідуецца з тымі “мудрацамі” (зноў-такі ананімнымі), якія параўноўвалі дзяцінства з вясной, маладосць – з летам, сталасць – з восенню, старасць – з зімой. З такога падзелу вынікае наступны падзел паэмы на чатыры часткі і агульная канцэпцыя алегарычнага прыпадабнення пораў чалавечага веку да чатырох пораў года, канцэпцыя асэнсавання жыцця чалавека праз прызму цыклічнага кругазвароту ў прыродзе.

Параўнанні таго ці іншага ўзросту чалавека з адпаведнай парой года (найчасцей маладосці з вясной, а старасці – з восенню) са старажытных часоў сталіся традыцыйнымі топасамі не толькі літаратуры, але чалавечай свядомасці ўвогуле, таму няма сэнсу шукаць першакрыніцу вобразнасці, якую выкарыстаў у сваім творы С. Кулакоўскі. Задумаемся над іншым: дзеля чаго мысляры і пісьменнікі праводзілі аналогію паміж жыццём прыроды і чалавека, што хацелі растлумачыць чытачам пры дапамозе гэтай аналогіі? Як ні парадаксальна гэта гучыць, прыпадабненне чалавечага жыцця да прыроднага цыклу служыла найчасцей для апраўдання старасці і прымірэння чалавека з немінучай смерцю. “Маладосць – гэта як бы вясна жыцця, яна паказвае нам у зародышы будучыя плады, збіранне і захоўванне якіх прызначана на іншыя поры жыцця”, – пісаў у сваёй апалогіі старасці Цыцэрон (Cicero 1960: 2, 49), які падзяляў чалавечы век на тры перыяды: маладосць, сталасць і старасць. Падобнымі аргументамі пераконваў чытача М. Рэй: “Widzisz, jako czasy idą każdego roku: wiosna nastawszy, ziemię ogrzawszy, zioła i drzewa rozliczne zazieleniwszy i kwiatki rozliczne umalowawszy, lato za sobą przywodzi <...>; za latem zasię błotna jesień przychodzi, a za jesienią zaziębła a niewdzięczna zima. <...> Także i ziemia wedle czasu każdą powinność swą okazać musi: z czasem się zazielenić, z czasem zazłocić, z czasem nazbyt zagorzeć, z czasem nazbyt rozmoknąć musi, także i zmarznąć a stwardzieć jako kość musi. <...> A czemużby też ty miał być dziwniejszy, mój miły bracie, gdyż widzisz, iż niebo, ziemia, rozliczne płanety, czasy i wszytki przypadki swym porządkiem już aż do skończenia świata tak się toczyć muszą, a tybyś tylko miał narzekać na przyrodzenie swoje?” (Rej 1914: 2, 126 - 127).

С. Кулакоўскі у сваёй паэме асобны раздзел прысвяціў вясне, да якой падобна дзяцінства, і гэты раздзел стаўся лепшым у творы. Калі ва ўступнай частцы адлюстроўваны, у асноўным, сярэдневечныя хрысціянскія ўяўленні пра Сусвет, то “Дзяцінства, падобнае да Вясны” прасякнута антычнай вобразансцю, з’яўляецца радасным, жыццясцвярджальным гімнам прыродзе і чалавеку, прызнаннем дасканаласці Боскага Сусвету. Надыход вясны пачынаецца з пераменаў на небе, пад цёплымі сонечнымі промнямі зямля абуджаецца з зімовага сну:

Ociec ziemskiey natury Phebus na swey spherze

Gdy sie z wielkich Ocean świat przeglądać bierze,

W złotoognistym wozie siedząc brunatnymi

Zorzami nieba mieni światło rumianymi.

Tam poyrzawszy po niebie swoim iasnym okiem,

Przenika asz do niskich cieniow bystrym wzrokiem.

A gdy z hartkimi końmi Phaeton iak trzeba

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)