Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сьцяна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьцяна

Электронная книга - «Сьцяна». Краткое содержание книги:

У гэтай кнізе, як спадзяецца аўтар, — дробныя аскялёпкі нашай вялікай праўды, якія, можа, каму-небудзь спатрэбяцца. Для дабра, зразумела.
Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў.
«Сьцяна» прысьвечаная беларускай гісторыі мінулага стагодзьдзя. Кожны твор кнігі — жорсткая сытуацыя, у якой апынаецца чалавек. Гранічная, страшная, калі ад самога цябе ўжо нічога не залежыць. Загнананаму ў пастку чалавеку даецца адна магчымасьць: захаваць сваю годнасьць. Страшнае для Беларусі дваццатае стагодзьдзе, у якім апынаецца і чытач, робячы свой выбар. На старонках «Сьцяны» адвечная праўда — застацца чалавекам у самы жахлівы час.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 114
Перейти на страницу:

— Што такое? — зьнерухомеў Косьцікаў.

— Усё. Бэнзын скончыўся, таварыш памкамэнданта, — глуха азваўся з кабіны шафёр. Косьцікаў вылаяўся.

Усе стаялі моўчкі, быццам расчараваныя або ашуканыя чымсьці. Сапраўды, гэтак стараліся, столькі патрацілі высілкаў, і ўсё марна. I зноў прыйдзецца пачынаць спачатку.

— Так! — пасьля нядоўгай маўклівай паўзы вызначыў Косьцікаў. — Шафёр, давай дуй у гараж. Хай прысылаюць бэнзыну.

— Хай Чысьцякову скажа, — параіў Сурвіла. — Чысьцякоў у курсе. Пад'едзе.

— I далажы дзяжурнаму, — удакладніў памкамэнданта. — Давай, дуй! Хутка!

Малады баец-шафёр зморана патрухаў па дарозе ў горад. Асуджаныя паволі выбраліся з гразі на сушэйшую ўзбочыну. Усе чакалі, што далей закамандуе іхны начальнік. Той аднаруч расшпіліў шынэлак, з другой рукі не выпускаючы пісталета.

— Так! Думаеце цяпер пашабашыць? Чорта з два! Ану бярыцеся! Зноў штурхаць будзем.

Ня надта ахвотна ўсе зноў паўлязалі ў багну і зноў уперліся рукамі ў запэцканы гразёй зад машыны — Сурвіла і Шастак — па вуглах, Аўтух і Фэлікс побач. Валяр'янаву дасталося самае гіблае месца — пасярэдзіне. Машына грунтоўна асталявалася на самай глыбіні лужыны, і, здавалася, вось-вось паплыве па ёй. Ды не плыла, нават ня краталася зь месца. Косьцікаў, размахваючы пісталетам, зноў пачаў дырыжыраваць з узбочыны, а яны, месячы нагамі багну, піхалі і піхалі.

Аднак зноў усё было марна. Машына асела зусім нізка, і, падобна, ніякая сіла не магла яе вывалачы з дарожнае прорвы. Празь нейкі час уладны голас памкамэнданта заглух, і яны расслабілі рукі.

— Так ня пойдзе! — з горыччу загаманіў Шастак. — Калі піхаць, дык трэба ўсім піхаць. А то як у брыгадзе — адзін укалвае, а другі адлыньвае.

— Хто гэта адлыньвае? — насьцярожыўся Сурвіла.

— А то ня бачыце? Во буржуй гэты! Толькі за борт трымаецца.

Валяр'янаў ніякавата сьцепануў плячыма.

— Я не трымаюся…

— Ну як жа! Хіба ня бачыў! Яшчэ адпіраецца, — не сьціхаў Шастак. — Дзеля прыліку толькі…

— Хто яшчэ бачыў? — насупіўся Косьцікаў. Астатнія, аднак, маўчалі, і памкамэнданта пачаў пэрсанальны допыт:

— Аднаасобнік, бачыў?

— Не, не. Нічога ня бачыў.

— А ты, паэт?

Фэлікс Гром ніякавата пераступіў у лужыне, каламуцячы і без таго скаламучаную твань.

— Ну, можа, і ня дужа… Усё ж чалавек у гадах, — няпэўна адказаў ён.

— Ага, у гадах! Значыць, ня можа? А шкодзіць савецкай уладзе можа? Так, я сам прасачу за кожным. Сачка прыстралю без разгавораў. I кіну пад колы. Тады вылезем.

Фэлікс Гром сам піхаў, лічы, адною рукой, другой ня мог высока ўзяцца — балела ў грудзях. I цяпер ён спалохаўся, каб таго ня згледзеў пільны Шастак ці нават сам памкамэнданта Косьцікаў. Што яму перашкодзіць тут выканаць сваю пагрозу: прыстрэліць і кіне ў гэтую багну. Ад аднае думкі пра тое Фэлікс здрыгануўся і страхавіта зірнуў на цьмяную постаць у шынялі на ўзбочыне.

Яны зноў піхнулі. На гэты раз па камандзе і з усяе сілы, у Фэлікса Грома ад болю аж пацямнела ўваччу. Побач, адчуваў ён, нямала высільваецца і белагвардзеец-буржуй Валяр'янаў, — мабыць, таксама пабойваецца чэкіста. Хоць, калі падумаць, чаго ўжо было ім баяцца, куды імкнуцца? Наперад, да свае сьмерці? А можа, справа ў тым, што кожны быў пастаўлены перад просьценькім выбарам, дзе лепей легчы — у пясчаную сухую зямельку ці ў гэтую багну, ад якой у яшчэ жывых да каленяў задубелі ногі. Так можна і прастыць, з іроніяй вісельніка падумаў паэт Фэлікс Гром. Свой катафалк яны ж самі і штурхалі да месца паховін. Гэта было штосьці новае ў спрадвечным абрадзе пахаваньняў. Ці адмысловых мэтадаў катаваньня? Во пра што варта было б напісаць верш, баляду ці сагу. Але не распаўсюджаным ямбам, а каб гекзамэтрам, як Гамэр. Мабыць, Гамэр быў бы самым прыдатным паэтам для гэтай праклятай эпохі…

— Раз, два — узялі!.. Ану — рушылі! Яшчэ раз! Яшчэ! — дзікім голасам крычаў побач Косьцікаў. — Не адлыньваць! Дужэй! Яшчэ дужэй!..

Разы два ён пальнуў угару зь пісталета, прымусіўшы здрыгануцца іх, спатнелых і ўжо дашчэнту зьнясіленых. «Давай! Давай!» I во, дзіва — машына трохі скранулася. Яны, узрадаваныя, паддалі яшчэ болей, напяліся рукамі і нагамі, і яна трохі пасунулася, папаўзла ў твані. Тыя, што былі пасярэдзіне — Гром і Валяр'янаў, улезьлі ў самую глыб, але не адступіліся, не прыбралі ад буды рук. I ўрэшце ўсе разам выпхнулі перапэцканую гразёй машыну з самага глыбокага месца. Хоць гразка было скрозь па дарозе, але ўшчэнт раскаламучаная лужына засталася ззаду, і яны зьнямогла спыніліся.

— Ну во, такую вашу маць! — амаль ласкава вылаяўся памкамэнданта. — Што значыць, умелае кіраўніцтва! А то — аслабелі, сілы мала… Прымусіць трэба! Дзесяць мінут перакур! — аб'явіў ён і адышоўся на сушэйшае каля канавы месца.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)