Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 101
Перейти на страницу:

— На хутары.

— Зямлі-ворыва шмат маеце?

— Не.

— Ну, колькі?

— Каля пяці дзесяцін.

— Не Траякураў, канечне, але і не галяк. Ну, а за што зняволілі?

— Не ведаю, — паціснуў плячыма Грыгарцэвіч.

— Невінаватыя?

— Не.

— Выбачайце, калі лічыце, што чаплюся, — гутарлівы чалавек прыўзняўся і абапёрся на локаць ды далонь. — Як вас зваць?

— Францішак.

— А па бацьку?

— Бацька Адамам быў.

— Я, паважаны Франц Адамавіч, прайшоў ужо вялікую жыццёвую школу, розныя, у тым ліку і лагерныя, універсітэты, дык маю ўжо не малы вопыт у галіне юрыспрудэнцыі. Магу быць пракурорам, суддзёй альбо адвакатам… Дык вось, паколькі чамусьці вы мне адразу спадабаліся, дам першую бясплатную юрыдычную параду: ніколі не гаварыце следчаму, што вы невінаватыя і вас арыштавалі выпадкова, несправядліва. Вас адразу ж абвінавацяць у новай правіннасці. За тое, што вы злосна паклёпнічаеце на савецкія органы, што стаяць на варце законнасці і невінаватых не чапаюць. Адпаведна, вы штосьці ўсё ж утварылі: да слова, магазін абабралі ці да суседа ў хлеў залезлі? Па злосці каго адлупілі? Альбо наша любімае начальства на тры літары паслалі?

— Не.

— Дык за што ўзялі вас, паважаны Франц Адамавіч?

— Кажуць, за агітацыю…

— За якую? Можа, за антысавецкую?

— Ага.

— Ого, бацька! — загуў (не то пашкадаваў, не то пасміхнуўся, чорт яго, такога языкачоса, разбярэ) акулярык. — Гэта — ужо вельмі сур'ёзнае злачынства, гэта — чацвяртак.

— Які чацвяртак?

— Самы звычайны. Гэта значыць, што вы, паважаны Франц Адамавіч, за сваю варожую дзейнасць можаце атрымаць дваццаць пяць гадоў лагераў.

— Як? — ледзь выдыхнуў ён. — На дваццаць пяць гадоў могуць пасадзіць? За ш т о?

— Дазвольце яшчэ задаць вам некалькі пытанняў, шаноўны Франц Адамавіч. Вы супраць чаго агітавалі? Супраць СССР? Супраць сацыялізму і калгасаў? Не дай бог, можа, супраць асабіста Сталіна? Ці лаялі толькі, на вашу думку, бесталковую мясцовую ўладу, яе, як вы лічыце, неразумныя ўчынкі?

— Не агітаваў я і не лаяў нікога, — уздыхнуў ён. — Нагаварыў на мяне абы-што ліхі чалавек.

— Сусед?

— Не. Старшыня сельсавета.

— Згарача штосьці яму асабіста ляпнулі?

— Адзін раз.

— Што і трэба даказаць! Добраахвотнае прызнанне — царыца доказу! Адпаведна, вас, Франц Адамавіч, будуць судзіць як палітычнага, і хутка вы станеце фраерам…

— Які я, чалавек, паліцік?! — горка ўсміхнуўся ён. — Усё сваё жыццё з плугам, касой, з пілою.

— Уся ваша віна, Франц Адамавіч, што вы — заможны і разумны селянін.

— Які я, чалавеча, заможны? Які я разумны? Дабіўся толькі, каб чытаць-пісаць умеў, каб хлеб за хлеб заходзіў.

— Не, Франц Адамавіч. Вы — гаспадар. Хрыбет вёскі і вёскі той, старой, трывалай. Для новай вы не падыходзіце, бо будзеце яму, новаму, супраціўляцца. Усёй душой. Адпаведна, па рэвалюцыйнай тэорыі, што цяпер мае сілу і тут, вы павінны знікнуць, трапляеце ў лік «дапусцімых ахвяр…».

— З анадта разумна гаворыш ты, чалавек, — прамовіў поўны самых супярэчлівых уражанняў Грыгарцэвіч. — Я мала што разумею.

— О, гэта глыбока прадуманая лінія, даражэнькі Франц Адамавіч! — гаварун лёг на спіну, заклаў рукі пад галаву і паклаў нагу на нагу. — Вам, такой глыбіннай сялянскай душы, жыць, квітнець пры старым, а не новым ладзе… Гэты, новы, лад мае не ваш, зусім іншы погляд на вёску, на сялян, на вашу працу і на яе здабытак. Цяпер вы не патрэбны як індывідум, як асоба альбо ўдумлівы гаспадар, а патрэбны як бязлікі, паслухмяны і працавіты член індустрыяльнай фабрыкі хлеба. Як рабсіла, як цягавіты і, галоўнае, цярплівы вол. Самастойныя, разумныя, сумленныя і дзёрзкія вы не трэба. Паспрабуй з вамі такімі зладзь!

Грыгарцэвіч-абачліва змаўчаў.

— Так? — ухмыльнуўся гэты сапраўды разумны і хітры зняволены. — Зрэшты, можаце і не адказваць, я і без вашага адказу ведаю: сапраўдны селянін-гаспадар і новая ўлада — антыподы… Хто каго… Паколькі сіла ў яе — дык яна вас… За глотку…

— А за што вы зняволеныя? — перавёў гутарку Грыгарцэвіч, лічачы, што раз той столькі распытвае, дык штосьці скажа і пра сябе, падкажа, як тут быць. — Вы ж, здаецца, не вясковы.

— Так, Франц Адамавіч, вы класавым пачуццём правільна ўгадалі: я — не селянін. Нават і не рабочы. Я — нашчадак альбо сабрат Чалкаша. Разумееце?

— Не.

— Патлумачу. Я — з люмпен-пралетарыяў, дзе басякі, валацугі, жабракі, крымінальныя элементы, як кажуць кансерватары.

— Значыць, вы нідзе не працуеце і жывяце з людской міласці?

— Амаль так, Франц Адамавіч, — адказаў той і, здаецца, угадаў ягоныя думкі. — Я ведаю: вы, спрадвечны селянін, не любіце такіх. Як гэта так, па-вашаму, маладыя, здаровыя, не працуюць, але хочуць жыць сытна? Ганьба! Так?

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)