Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политика » Дэмакратыя i этычнае жыццё
Дэмакратыя i этычнае жыццё - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэмакратыя i этычнае жыццё

Электронная книга - «Дэмакратыя i этычнае жыццё». Краткое содержание книги:

У кнізе Клаэса Рына праводзіцца размежаванне паміж дзвюма формамі дэмакратыі. Аўтар выступае ў падтрымку канстытуцыйнай дэмакратыі, якая, на яго думку, лепшым чынам адпавядае патрабаванням этычнага жыцця. Паралельна гучыць абгрунтаваная крытыка плебісцытнай формы дэмакратыі, якая, надаючы паўнату ўлады грамадскай большасці, падрывае маральную прыроду чалавека. Кніга змяшчае тлумачэнне і крытычны аналіз ідэй Жан Жака Русо і прапануе мовы пункт гледжання на Канстытуцыю ЗША як ідэальны — на гэты час — сродак падтрымання балансу інтарэсаў маральнай супольнасці і своекарыслівых інтарэсаў. Апошні раздзел кнігі цікавы аналізам стану заходняй дэмакратыі.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57
Перейти на страницу:

Шмат хто, асабліва ў Злучаных Штатах, лічыць, што заходняя дэмакратыя знаходзіцца ў добрым здароўі і з'яўляецца мадэллю на будучыню для астатняга свету. Меркаванні такога кшталту часцей за ўсё настолькі далёкія ад сапраўднасці і інтэлектуальнай пераканаўчасці, што самі дэманструюць хісткі стан заходняй дэмакратыі і ўвасабляюць большае ці меншае адмежаванне ад сур'ёзных праблем, якія падрываюць не толькі канстытуцыйную форму кіравання, але і асновы цывілізаванага жыцця.

Я прыводзіў ужо аргументы на карысць таго, што універсальнасць этычных патрабаванняў павінна рэалізоўвацца ў канкрэтных гістарычных абставінах. На што здольная і на што няздольная заходняя дэмакратыя — гэта са сферы здагадак. Хоць дэмакратыя і сутыкаецца сёння з вельмі сур'ёзнымі цяжкасцямі, якія, як можа здавацца, нават пагражаюць яе існаванню, але захоўваецца верагоднасць таго, што праз надзвычайныя этычныя, інтэлектуальныя, культурныя і палітычныя намаганні ў канстытуцыйную дэмакратыю можна ўдыхнуць новае жыццё. Каб выратаваць канстытуцыйны лад, спатрэбяцца і істотныя змены ў існуючых палітычных працэдурах. Толькі моцнае, мужнае і творчае кіраўніцтва здольнае выцягнуць Захад са стану поўнай самазадаволенасці і змяніць ход падзей на зваротны. Справа ў тым, што дух нашага часу будэе супрацьстаяць любым замахам.

Але адмова ўлічваць далейшы магчымы распад заходняй цывілізацыі і верагоднасць небывалых узрушэнняў, здаецца, сведчаць не аб чым іншым, як аб маральным і інтэлектуальным эскепізме. Магчыма, што вяртанне да рэалістычных поглядаў адбудзецца толькі ў выніку жудасных міжнародных падзей ці наступстваў безадказнасці ў саміх ЗША. Сучасныя плебісцытныя тэндэнцыі і адпаведныя падзеі разбураюць дэмакратыю знутры. «Мяккі» бюракратычны дэспатызм будзе па-ранейшаму прытрымлівацца дэмакратычных фармальнасцяў і тлумачыць сваё распаўзанне і цэнтралізацыю агульнай карысцю. На працягу некаторага часу ён зможа стрымліваць сацыяльны распад з дапамогай выбіральнага парадку, навязанага звонку. Нельга выключаць і тое, што ўнутраная нестабільнасць і пагрозлівыя міжнародныя падзеі ў рэшце рэшт прывядуць у некаторых заходніх краінах да ўсталявання дыктатуры. У Злучаных Штатах адчуванне грамадствам небяспекі і страху завершыцца, хутчэй за ўсё, надзвычайным пашырэннем паўнамоцтваў прэзідэнцкай улады. Незалежна ад зыходу, сучасныя маральныя, інтэлектуальныя і культурныя ўмовы на Захадзе прымушаюць сур'ёзных мысліцеляў лічыцца з магчымасцю канчатковага заняпаду канстытуцыйнай дэмакратыі. Трэба шукаць тыя сродкі, якія рэальна могуць абараніць і захаваць этычнае жыццё ў настолькі адмоўным гістарычным асяроддзі.

Заўвага

1 Апісанне вытокаў амерыканскага канстытуцыйнага парадку ў габрэйскай, старагрэцкай, рымскай, хрысціянскай і ранняй сучаснай цывілізацыях гл. у: Russell Kirk. The Roots of American Order (La Salle, III: Open Court, 1974). Гл. таксама: Forrest McDonald. Novus Ordo Seclorum, The Intellectual Origins of the Constitution (Lawrence, Kansas: University Press of Kansas, 1985).

Паказальнік

Агульная воля: азначэнне 12—14, 93—155; у палітыцы 97; як свабода 113—114; заснаваная на роўнасці 115—116; як вызначальнік маральнасці 120; яе адрозненне ад волі ўсіх 121; несумяшчальнасць яе з прадстаўніцтвам 123—125; несумяшчальнасць яе з канстытуцыйнымі абмежаваннямі 129—130, 136, 141—142; яе спантаннасць 133—135; як таталітарнасць 140; яе спартанскі аспект 143—144; утапічнасць яе прыроды 151—152; на практыцы 153— 154; групоўкі як пагроза для яе 216—220

Адвольнасць: абмежаваная законам, 14.168—169,173.176,181; і утапізм 151—152; недапушчальная ў сувязі з духам канстытуцыяналізму 174.181

Аднародная маса: прыхільнасць да яе Русо 140—141,192—193, 214—215, 217—220; непрыняцце яе традыцьйнай заходняй этыкай 218—220

Анархія: сяльнасць да яе Русо 105; як натуральны стан чалавека паводле Русо 108; як вынік вучэння Русо 153

Арыстоцель: пра абачлівасць і маральнасць 71; пра шчасце 74—79; пра сапраўднае сяброўства 85; пра звычкі і дабрадзейнасць 88, 98, 128—129; як супрацьпастаўленне Русо 139,

Аўтаномныя групоўкі: іх непрыняцце Русо 130—131, 140—141, 219—222; іх вызначэнне Ніэбетам, непрызнанне Русо, ухваленне Бэркам 140; падтрымка ў Канстытуцыі ЗША 192—193, 218— 219; пад пагрозаю мажарытарызму 193; іх неабходнасць для дэмакратыі 197—198, 217—226

Біхейвіярызм 28

Брэхт Арнольд 4

Бэбіт Ірвінг: пра дуалізм 57—58; пра ўнутранае абмежаванне 69; пра Русо 97, 199—200; пра недасканаласць і аўтарытэтнасць 207

Бэнтлі Артур 29

Бэрк Эдмунд: пра неабходнасць зменаў 89; у параўнанні з Русо 140; пра неабходнасць стрымлівання 153, 174—175; пра прадстаўніцтва 187; пра сацыяльныя прыхільнасці 198

Бэрмс Джэймс Макгрэгар: крытычны разгляд Канстытуцыі ЗША 189—190; пра мадэль Джэферсана 190—191; у суаднясенні з Рyco 192—195

Бэрнхэм Джэймс 192

Бэхрач Пітэр 199

Выканаўчая ўлада: яе функцыя ў "Грамадзянскім пагадненні" 121— 123; яе роля паводле Бэрнса 189— 192

Высокае "я": у вызначэнні Бэбіта і Мора 62—63; народа 165

Вышэйшы закон: канстытуцыя як набліжэнне да яго 173; канстытуцыя як яго праява 177;падпарадкаванасць яму 202—203; недасканаласць яго прававой канцэпцыі 226 227, 241—242

Гегель Г.Ф. 59

Грамадзянскае пагадненне: як сродак ад усіх сацыяльных хвароб 110; як аснова грамадзянскай свабоды і маральнасці 113—116

Грамадства: паводле Д'юі 17; паводле Нізбета 19; пабудаванае на этычным сумленні 76, 83; як мэта сацыяльнага жыцця 83; аэначэнне 84—86; як мэта палітыкі 163; і народнае вяршэнства 167—168; і свабода 168—169; і дух канстытуцыяналізму 196; і аўтаномныя групоўкі 197—198, 221—224; і ажыўленне дэмакратычнай тэорыі 199—200; заснаванае на прадстаўніцтве 202—203

Гэлен Арнольд 36 заўв., 39

Д'юі Джон: пра мэты і сродкі 5, 11—12; пра дэмакратыю як лад жыцця 16—19, 41

Даль Роберт: пра дэцэнтралізацыю 197—198; за "дэмакратызацыю" 198—199

Даўнз Энтані 3 заўв., 11

Джэймс Уільям 29

Джэферсан Томас: як прыхільнік плебісцытарызму 186—191; яго погляд на чалавечую прыроду 189; яго мадаль 190

Дзювержэ Марыс 41

Дзюркхэйм Эміль 108

Дух канстытуцыяналізму: азначэнне 173—176, 180—182, 196,198; і кіраванне грамадствам 205; і непаэбежнасць своекарыслівасці 210

Імпульс: азначэнне 64—65; у Русо 134. Гл. Спантаннасць Істан Дэвід 3 заўв., 29—30

Канкрэтнасць: як увасабленне этычнасці 212—220 Канстытуцыйная асоба: азначэнне 195—196, 231; як аснова канстытуцыйнай дэмакратыі 218; знікненне яе ў ЗША 232—234 Канстытуцыйная дэмакратыя: азначэнне 13—16, 95, 156, 195—196, 214; недасканаласць тэорыі 11— 12; у параўнанні з плебісцытнай дэмакратыяй 15, 95, 195, 214— 216; найбольш патрабавальная форма кіравання 236; пад пагрозай у ЗША 236—242; як этычны рэалізм 168—174, 232—233

Кансэнсус: як перадумова ўрадавай дзейнасці 161; у Канстытуцыі ЗША 185; яго крытыка Бэрнсам 189—190

Кант Імануіл 127

Кантроль і ўраўнаважванне: і мэдзісанаўская традыцыя 20; як стрымліванне большасці 157—161; на думку Кэлхуна 170—171; Бэрнсава стаўленне да 191

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)