Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смута

Электронная книга - «Смута». Краткое содержание книги:

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 68
Перейти на страницу:

— Фу, ни капельки не страшно!

Такі ў яе прыгожанькі нос, рот, такія вабныя... не ведаю нават, як сказаць, — можа, «рысы твару». Добрая, мілая! Хочацца кранаць яе, гладзіць, шкадаваць, а гэтага не толькі не можаш набрацца адвагі зрабіць, але адчуваеш, што і думаць пра гэтае нельга. (Пасля разумныя кніжкі растлумачаць мне, што такое раздваенне, такі прымус увесьчасна хаваць ад самога сябе свае жаданні і думкі — звычайны стан падлеткавага ўзросту. Ды што мне цяпер да таго, што я даведаюся пра свой стан пасля!)

— ...Забівае ён гвазда, забіў, ісьці — ні пускае нешта. Ён дрыг-дрыг, упаў — і разрыў серца на месьці! Аказалася, прыбіў, ні пабачыўшы, край свайго пінжака!

— Ну и что? Я тебе таких историй десять выдумаю.

— Слухайце далей. Калі мерцьвяка закопваюць, праз тры дні зь яго выходзіць...

– Ну знаю — фосфор. Надоел уже. Сам иди на кладбище.

— Анжэлка, чаго ж ты сёні са мною такая ні любезная? Куды ж ты ето мяне пасылаеш?

— Да куда тебя пошлёшь? Ты ж трус!

— Я? А я і ні спору.

— Если не трус, иди на кладбище и принеси мне щепку от креста.

— Я ж кажу, я баюса.

— Да иди ты хоть куда-нибудь!

– Я пайду, — падхопліваюся я.

— Сиди, — Анжэла прыціскае сваёй далоняю маю да лаўкі.

– А, паняў... Вір ален фэрштэй.

Васіль устае, зафутбольвае ў цемру свой кавалак сланечніка, падае на развітанне руку мне, Анжэле і сыходзіць некуды па вуліцы, у другі бок ад таго, дзе яго хата.

— Хадзем паглядзім за ім, — горача шапчу я ў самае яе вуха і, прашаптаўшы, не адхіляюся.

— Сиди. Ни на какое кладбище он не пойдёт. Дурак он, глупый, — шэпча яна і не адрывасцца, нічога, толькі мацней прыціскае да лаўкі мае пальцы і гладзіць, гладзіць іх — кожны паасобку. — А ты — умница... Это правда, что ты выиграл какую-то олимпиаду?

— Я не выйграў, тоесьць, на другім месьці буў. Ето рэспубліканская алімпіяда була, па рускаму языку.

— Ой, как здорово! Ты ж ни слова по-русски не умеешь, — яе голас трошкі ўздрыгвае, але мяккі і пяшчотны.

— Умею... Проста не знаю, як табе сказаць... Нахіліся трошкі... Стыдно гаварыць па-рускі!

— Чего, дурачок ты?

— Дражніцца будуць. Скажуць, гарадскі такі...

– Ах ты, хорошенький мой! Ну, идём...

Я падымаюся амаль з радасцю, бо пачынаю ўжо баяцца гэтага шэпту.

Мы ідзём тым самым шляхам, якім я раніцаю ішоў з грыбоў, толькі трошкі бліжэй да дач. Мне хочацца вырваць руку і ўцячы, а Анжэла маўчыць. Пералазім нейкі нізкі абвіслы дрот, ідзём па нечых агародах; я спатыкаюся на разоры...

— Держись за меня...

— А куды мы, Анжэла?

— Это наш участок, а вот — дача...

Я тупа гляджу на нейкія цёмныя пабудовы. А здалёк здаваліся такімі церамамі! Анжэла вядзе мяне паміж нейкіх буданчыкаў, паўз хлеў, адмыкае дзверы, і мы трапляем з цемры ў цемру яшчэ большую. Свецяцца толькі чатыры плямы па кутках — вокны. Пахне — як у кінутай хаце ці ў пограбе: бульбаю, моркваю, буракамі, свежай зямлёю — ну, пустка-пусткаю! Я паслушліва сядаю там, дзе маю руку пацягнулі ўніз, на нешта шырокае і мяккае.

— Мы не будем зажигать свет, хорошо? Нет, не бойся, никого нет и не будет, старики приедут только завтра днём... Милый какой... Хороший мой...

Яна гладзіць і моцна цісне мяне за шыю, гарачымі і мокрымі вуснамі прыкладаецца то да носа, то да падбародка, да маіх вуснаў... I ўсё часцей, часцей і мацней...

— Мальчик мой, ты что?! Не пугай меня!

Са мною здарыўся (тут я смела выкарыстоўваю стары расейскі штамп, бо беларускія словы, якія абазначаюць гэты стан, мне не падабаюцца) — са мною здарыўся «короткий обморок». Секунд праз дваццаць я ачомаўся і ўпершыню ясна і да страшнага востра зразумеў, як мне нялёгка будзе жыць.

— Хорошенький мой... Тебя что, ни разу не целовали? Я боюсь притрагиваться к тебе... — а між тым яшчэ мацней сціскала маю шыю, гладзіла па назе...

Я вырваўся, знайшоў дзверы, выскачыў на дворык і адносна лёгка, па разоры, выйшаў з агародаў на вуліцу. Мне хацелася плакаць, не плакаць, а раўці на ўвесь голас.

Чаго? Тады я не ведаў. Я ўвогуле вельмі мала ведаў тады, бо думаў, што ўвесь свет — гэта толькі Я. Я не ведаў, у прыватнасці, літаратуры вялікіх расейцаў, не ведаў, што «люди спасаются только слабостью своих способностей, — слабостью воображения, внимания, мысли, иначе нельзя было бы жить». Тое, што нельга не нельга, а жыць мне будзе цяжка, я ўжо здагадваўся, але не больш. Магчыма, мяне суцешыла б першая частка, дадала б гонару, што хоць «способности» мае не слабыя... Хто яго ведае, як бы яно там было.

***

«Можа, для пачатку і гэтага нямала?» — паныла цешу сябе я і цвёрда ведаю — не толькі нямала, а гэта ЎСЁ, нічога, нідзе і ніколі з гэтай дзяўчынкаю ў мяне больш не будзе.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)