Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские и приключения » Пастка для пярэваратня
Пастка для пярэваратня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для пярэваратня

Электронная книга - «Пастка для пярэваратня». Краткое содержание книги:

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 109
Перейти на страницу:

— Бяру, — сказаў Ясь.

Ён заплаціў, прыціснуў чаравічкі да грудзей.

— Няхай носіць Паўлінка на здароўе, — пажадаў на развітанне гандляр-шавец.

Бурштынавыя пацеркі

Праціснуўшыся праз натоўп, яны сталі каля невялікага століка, на якім была незвычайная дошка, падзеленая на роўныя чорна-белыя клеткі. На ёй — нейкія незвычайныя фігуры. За столікам, насупраць адзін аднаго, сядзелі старыя знаёмыя: тоўсты гандляр-багатыр у лісінай шапцы з зялёным верхам і каваль, які працаваў на падворку з сынам-падлеткам. І каваль, і гандляр-багатыр сядзелі моўчкі, толькі зрэдку перастаўлялі незвычайныя фігуры з адной клеткі на другую.

Янка вачэй не спускаў з гэтай дошкі. Чаму каваль і гандляр-багатыр сядзяць насупраць адзін аднаго? Чаму перастаўляюць фігуры? Не стрываў, запытаў у Яся:

— Чаму яны так?

— У шахматы гуляюць, — сказаў Ясь.

— Гэтая незвычайная дошка — шахматы?

— Дошка называецца шахматнай, а шахматы — тыя фігуркі, якія на ёй стаяць. Зразумеў?

— Не разумею, — прызнаўся ён. — Як гэта: гуляюць?

— Бачыш таго барабаншчыка? — кіўнуў галавою Ясь, паказаўшы на шахматную фігуру. — Гэтая фігура называецца пешка.

«Пешка, бо пяшком ходзіць», — падумаў Янка.

— А вунь ладдзя, — сказаў Ясь.

— А як называецца дзядзька, які сядзіць, скрыжаваўшы рукі на грудзях?

І праўда, фігура, мабыць, удвая большая за пешку, нагадвала, як сказаў Янка, дзядзьку. Ён сядзеў на невялікім пастаменце, па-ўсходняму склаўшы ногі і скрыжаваўшы рукі на грудзях. На галаве — шлем. На шлеме заклёпкі ў некалькі радоў. Гэты дзядзька, здавалася, хацеў сказаць: не падступайцеся да мяне.

Ясь ледзь прыкметна ўсміхнуўся.

— Гэта кароль. Самая галоўная шахматная фігура. Як князь.

— Добрая работа, — прамовіў Янка.

— Добрая, — пагадзіўся з ім Ясь. — З косці выразаны.

Янка чуў ад маці, што здавён рабілі на Панямонні фігуркі звяроў, людзей. Крамянёвым разцом выразалі з дрэва, з біўня маманта ў лясных нетрах, у глушы, каб не падгледзелі, каб не зраклі. Пасля вяшчун такую фігурку абкурваў дымам з замоўленых траў, каб увайшоў у яе дух Вялікай жанчыны, якая ахоўвае агнішча, прадаўжае чалавечы род.

«Навошта робяць гэтыя дзіўныя шахматы? — думаў ён. — Чаму каваль і гандляр-багатыр так узіраюцца на іх? Чаму столькі людзей сабралася? Хіба і яны, як і ён, ні разу іх не бачылі?»

— Ясь, ты казаў, што гандляр і каваль у шахматы гуляюць. Як гэта зразумець? — пацікавіўся Янка.

— На адным баку фігуркі белыя, а на другім чорныя. Бачыш?

— Бачу. Чорныя каваль перасоўвае. Гандляр-багатыр — белыя.

— Яны між сабою бой вядуць. Калі чорныя перамогуць, то каваль выйграе, а багатыр прайграе.

— Ваююць?

— Яшчэ як ваююць.

Хацеў Янка запытацца, як гэта выходзіць у іх, ды каваль як крыкне:

— Мат!

Янка аж здрыгануўся. А каваль, падскочыўшы, яшчэ некалькі разоў крыкнуў:

— Мат! Мат! Мат!

Ну нібыта карову выйграў.

Янка зірнуў на гандляра-багатыра. Пачырванеў, паволі-паволі ўстае, крэхча. А каваль яму:

— Лезь пад стол і кукарэкай. Янка здзіўлена глянуў на Яся.

— Чаму ён так?

— Каваль багатыра ў шахматы абыграў, а перад гэтым яны дамовіліся: той, хто прайграе, пад стол залезе і пракукарэкае.

— Лезь пад стол, — паўтарыў каваль.

— Давай яшчэ раз згуляем, — папрасіў гандляр-багатыр.

— Яшчэ пасля будзе. Лезь пад стол. Багатыр азірнуўся, нібы воўк, якога абклалі.

— Дамоў трэба. Дзеці чакаюць. «Выкручваецца, — здагадаўся Янка. — Хітранькі».

— Лезь, — загадаў каваль. — Учора я лазіў. Ты так смяяўся, што ледзь не лопнуў.

Вакол загаманілі:

— Лезь, лезь!..

— Чаго ўпіраешся?

— Не замаўляй зубоў, бо нікому не баляць.

— Спіну не зломіш. Не бойся.

— Кукарэкай.

— Давай. Лезь.

І Янка закрычаў:

— Лезь!

Багатыр зноў азірнуўся, нібы воўк, якога абклалі.

— Людзі-і…

— Лезь, пакуль за шкірку не ўзяў,— з пагрозай прамовіў каваль.

Гандляр заморгаў вочкамі. Здавалася: вось-вось слёзы пырснуць.

— Я табе аксамітныя каралі на золаце дам. Каваль не пагадзіўся.

— Сабе пакінь. Столькі ў цябе праўды, колькі ў рэшаце вады. Лезь!

— Баграніцу не пашкадую, — упрошваў багатыр.

Янка таргануў Яся за рукаў.

— Што такое баграніца?

— Вопратка з каштоўнай тканіны. Яна барвовага колеру. Яе толькі князі носяць.

— Баграніцу? — пачухаў за вухам каваль. — У князі хочаш вывесці? Не. Ты з тых, хто адною рукою дае, а дзвюма адбірае.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)