Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 59
Перейти на страницу:

— Ну што я, — кажа, — буду рабіць з адным яйкам? У мяне-ж сямжя.

Прафэсар Фэцкі на гэтую справу заглядаецца зь іншага боку:

— Адным больш, адным менш — справа невялікая, — кажа, — але вы, шаноўны, зьвярніце ўвагу на лік — адно! Чаму адно? Што гэта значыць? Ці ня сымбаль які? А калі сымбаль, дык што ён сымбалізуе? Вось куды трэба ўглядацца. У корань глядзець!

Зь лірай насустрач (кансультацыя для вершапісцаў)

Калі верыць літаратурнай статыстыцы, дык у Беларусі на трох чалавек прыпадаюць два паэты. І гэта невыпадкова, бо беларусы (гэта можна сьмела сьцьвярджаць) першы народ у сьвеце ў дачыненьні да рыфмаванага радка.

Вось і цяпер, дарма, што вайна, а пішуць і старыя, і малыя. Пішуць і друкуюць, друкуюць і зноў пішуць. Проста

жах!

жах!

жах!

як пісаў той баранавіцкі паэта.

І трэба сказаць, што паэты ў нас не абы-якія, а ўсе толькі геніяльныя. Для скептыкаў можам параіць наступны мэтад перакананьня: паспрабуйце хоць трохі паганіць верш якога-небудзь паэты. Як ён на гэта зарэагуе? Што? Гэтага не спрабавалі? Я й сам ведаю, што на такое геройства ніхто не рызыкне. Бо іншы паэта за гэткія рэчы твар, як вялікоднае яйка, расфарбуе.

Дык вось, дарагія суродзічы, паколькі вершаскладаньне ў нас набывае шырачэзнага размаху, а тымчасам у гэтай галіне гаспадарыць яшчэ поўнае саматужніцтва, то, як бачым, само жыцьцё вымагае сёньня-ж рынуцца зь лірай насустрач паэту й хоць трохі дапамагчы яму ў ягонай плённай працы.

Запраўды, хлопцы, пакуль шчэ вайна скончыцца, ды пакуль выдрукуюць адмысловыя падручнікі па вершаскладаньню, дык, магчыма, што шмат у каго й натхненьне выпетрыцца. А гэта была-б пякучая страта ў змаганьні.. Каб гэтага, крый Божа, ня здарылася, дамо некалькі жыцьцёва патрэбных парадаў паэтам. Пачнем.

Шмат каго, асабліва з маладых, цікавіць вонкавы выгляд паэты. Ну, што да вонкавага выгляду, дык, зразумела, што тут ня можа быць ніякага стандарту, паколькі вершы пішуць усе. Але ўсё-ж пажадана мець доўгае валасьсё й задуменныя вочы, якія ўвесь час углядаюцца ў далячыню й вышыню, а пад носам, тымчасам, нічога ня бачаць. Праўда, пры такім стане рэчаў можна на які-небудзь ражон узьбіцца й нос растаўчы, але-ж ніякае змаганьне без ахвяраў ня бывае.

Іншыя атрыбуты — як здольнасьць, пісьменнасьць — не заслугоўваюць на ўвагу, бо ўсё гэта можа цалкам замяніць палкае імкненьне да верша.

Цяпер самае галоўнае — як пісаць вершы. Сьцьвярджаюць, што нашыя клясыкі пісалі свае вершы надта марудна. Спачатку ў клясыка тэма пачынала, як кажуць, унутры граць. Пасьля ён узгадоўваў яе, доўга выношваў, нібы дзіцё ў чэраве, і калі находзіла натхненьне, браўся за пяро й пісаў.

— Нам іхная тактыка нязручная, — казаў з гэтае прычыны адзін малады паэта, — нам няма часу надумваць ды выношваць… Нам трэж выстрэльваць радкі, каб яны як з кулямёту садзілі.

І ён мае рацыю, бо цяпер вайна, і няма чаго марудзіць. Калі-ж пры такой шпаркасьці не атрымаецца сэнсу, дык ізноў-жа — малы клопат.

— Навет і лепш, — кажуць некаторыя паэты, — калі напусьціць у верш як найбольш туману, дык чытач у ім і патане.

І зусім слушна: хай паплавае, а калі нічога ня вылавіць, дык хоць учадзее.

Знацца, з боку зьместу ўсё ў парадку: пушчаць як мага больш туману.

Цяпер самая каведная рэч — рыфма. Ох, гэтая рыфма! Яна, як даводзяць паэты, самае галоўнае ў вершы:

— Як аглушыш чытача рыфмай, — кажуць яны, — дык усё і ў парадку. Але яна, падла, цяжка даецца.

Праўда, з рыфмай заўсёды клопат. Як яе ні лаві, а яна што сьлімак між пальцаў: цвырк і няма. Вось, вось, здаецца, злавіў за самы хвост: узяты, а ад яго брат і торкнуў брата ў радок. Агледзеўся, ажна паводля ходу справы ні свата, ні брата ніяк сюды ня ўцісьнеш. І вось бяры сваяка за каўнер і вон з радка, а замест яго садзі якую-небудзь злыбяду. Лёгка гэта? От-жа і я кажу…

Шмат, шмат хто на гэтай злаякаснай рыфме пакалечыў і родзічаў загубіў. Кажуць, быў адзін такі люты паэта, што мог з-за рыфмы роднага бацьку забіць. Вось да чаго яна даводзіць! А тымчасам, калі да рыфмы падысьці з галавою ды ўжыць адпаведную мэханізацыю, дык справа гэта зусім лёгкая.

Ёсьць шмат спосабаў мэханізаванага рыфмаваньня, але мы спынімся на двух, больш дзейных, гэта — на спосабе падборкі й спосабе перамешкі.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)