Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57
Перейти на страницу:
ШЛЯХТА
Гадоў маіх Шляхта вушацкая ўсмак Адфэсцілася, адбалявала. Даверу сарамлівы юнак З асцярогай пабраўся трывала.
I засталася яшчэ са мной Гадоў няпэўная рэшта Штурхацца Спаміж гаманой і маной, Да канца Спадзявацца на нешта...
КЛАД
На ўгарбелых паганскіх капішчах Ацішаныя крывіцкія клады. Бо ўдзячнакайлівы напамін — Клад да недаступнасці безабаронны. Дух продкаў заўсягды малады. Смутак вякоў не ачах яшчэ. Сцежкі дапытлівыя на размін Лёс раскручвае ў свет зялёны...
ЗБЕГ МІРОН
Кот вяртаецца па сваіх слядах, Думка вяртаецца па сваіх азарэннях. Слова вяртаецца па сваіх складах. Боль вяртаецца па чужых азвярэннях. Вяртаюцца на ваду кругі Ад відушчага каменя з рукі тугі.
I...
Мана і нябесная манна. Дзе манна, а дзе мана? Як сонная спёка, рахмана Людзкая гудзе гамана.
Мана небасхілу й безмена, I праўда зямлі сырой. I рэха клянецца бяззменна Лагчынаю і гарой,
Што перадае слова ў слова I думкі, й настрой Перуна. Журбоціцца праўда сурова. Лісліва якоча мана...
ЖЫВУ...
Дрыжу над кожным днём, Прызнаным ціхай скрухай. Я рад сустрэчы з пнём, З сарокай-сакатухай.
З людзьмі ажно ў запас Хапіла мне сустрэчаў. Таму, хто лёс мой пас, Я ўдзячна не пярэчыў.
Хто дасць кажух віне Маёй азяблаплечай? З усімі, хто ўва мне Жывуць, Жыву сустрэчай...
КАЛІ СЦЯМНЕЕЦЦА...
Калі сцямнеецца ў душы і ў хаце, Прыходзяць вершы, як пазныя госці, I маняцца застацца на начлег. Я іх прашу: — Мой сум закалыхайце, Маёй жа мне пазычце весялосці, Якою грэўся яблыневы снег.
Саджу на чысты кут і нетаропка За чаркай звечарэлага ўспаміну, Як дома колісь, з імі гаманю. Парой гамонку перапыніць кропка. Сказ нецярпліва выпрастае спіну. I рупіць рыфме крыўдзіць цішыню...
МОЙ РАДАВОД
А радавод мой Не гэтакі ўжо й сукаваты. Радаводнага дрэва Жывучыя карані Завузлаваціся Ля мамы й таты, I зноў падаліся Да незгаворлівай глыбіні.
Ці ўзяць няўмольнасць Хацела болыпую пошліну. Ці да літасці Не даткнуліся азяблыя ксты. Унучка, дачка Ды я, ўжо апошні, Дрыжым на галінцы Абнадзееныя. Як лісты...
ЗА ГРЭХ ЗЯМНЫ...
Вуж — цёмны муж Прагнаны Бліскавіцай За грэх зямны З нябёсаў на зямлю Параду даў — Двайніцу кавалю З агню цягнуць Халоднай рукавіцай. Каб да сваёй двайніцы Бліскавіца Зараўнавала горача Вужа. Каб ціха расступілася Мяжа, Каб спарышы Хацелі паўтарыцца.
ВЫЗНАЧЭННЕ ТРАВЫ
Дзе ачунялая, дзе шалёная, Дзе, як лязо катава, Асака, Дзе, як мілосць, далікатная Мурава, Сястра каласка, Стралы пляменніца, Смарагда, Што таямніцай праменіцца, Суперніца, Ярылава верніца, Яна адна З прадоння й дна З дасвецця I з тагосвецця Вернецца, Як знава, Бязлітасная трава.
СОНЦАКРОПКА
Спрасоння Пярун барадаты Сваё нецярпенне цадзіў праз зубы. Бліскавіцы, як стараннай школьніцы, Захацелася запісаць хоць нешта На чыстым лістку блакіту. Але Віхор Быў з раніцы не ў гуморы I сыраватай хмурынкай Беглыя накіды сцёр таропка. I ад нервовага тэксту Засталася ўпэўненая сонцакропка. Да вечара.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)