Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Каменданцкі час для ластавак
Каменданцкі час для ластавак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каменданцкі час для ластавак

Электронная книга - «Каменданцкі час для ластавак». Краткое содержание книги:

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці Каменданцкі час для ластавак, Імя Ценю - Святло і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 72
Перейти на страницу:

…Я трохі займаюся з Карынай роднай мовай. Дачушка мая значна змянілася за той час, што я правяла з ёй на Кубе, — яна больш не terrеmoto, не гітана з распушчанымі па плячах пасмамі, тварык яе набыў месяцовую славянскую акругласць, рухі — плаўнасць. Пластычная дзіцячая душа, трапіўшы ў іншыя рукі, узяла новы напрамак росту і змяніла формы цела. Я рада, што Карына не выхоўваецца ў “дзіцячым калектыве”, там альбо тут гэта значыць адно і тое ж — схему, у якую з маленства заганяецца чалавек. Усякі раз, пакідаючы яе за агароджай дзіцячага садка ў родным райцэнтры, я здзіўлялася вялікай колькасці рашотак, якія вычварная фантазія нейкага садамазахіста размясціла на дзіцячых пляцоўках у якасці прыстасаванняў для гульні: круглыя і прастакутныя, вертыкальныя і гарызантальныя “снарады” з металічных прутоў, за якімі, як за кратамі, самотна бялее тварык маленькага зняволенага, і толькі арэлі — заўсёды занятыя, заўсёды жаданыя! — пакідаюць прастору для дазволенай мары. А потым, праз дваццаць год, позна будзе бегаць па псіхіятрах і хапацца за Берна і Адлера, рабіць узроставую рэгрэсію па Джанет Рэйнуотэр ды вызначаць тып псіхапатыі па Леангарду — часцей за ўсё яна аказваецца, між іншым, субдэпрэсіўнай, а якой ёй яшчэ быць, скажыце, калі ласка? Мы самі носім у сабе свой ГУЛАГ і Асвенцым (так-так, дзяўчаткі мае, Волечка, Ірына — вы пра тое ўжо здагадаліся?), і ўсё тое, што ствараем вакол сябе, ёсць толькі іх праекцыі на экране камунальнага кінатэатра. Мы самі, застаючыся — пажыццёва! — тым Пецей альбо Кацяй з дзіцячага садка, лепім на борціку пясочніцы аднолькава брыдкія серыйныя “піражкі”, а формачку, з якой лепім, нам калісьці гвалтам уклалі ў руку: “Гуляй тут! Нікуды не адыходзь!” — вось мы і лепім, лепім, усю зямлю сваімі пачварнымі вырабамі ўжо запаланілі і не падазраём, што можна гуляць зусім па-іншаму: выкінуўшы прэч абрыдлую ідыёцкую формачку, свабодна і радасна.

Пакуль Андрыя водзіць Карыну на вячэрнюю прагулку і распавядае ёй пра Святую Марыю, я паціху пішу свой дзённік.

3 мая 1990 года.

Толькі што прыбегла ўсхваляваная Андрыя. Сёння на сходзе CDR усім жыхарам квартала загадана падрыхтаваць эвакасумкі (вада, кансервы, дакументы). На амерыканскую вайсковую базу ў Гуантанама сцягнута вялікая колькасць узброеных салдат. “Ну дык і што? Гэта іх тэрыторыя, яны праводзяць там вучэнні”, — спрабую супакоіць дзяўчыну. “Ах, Алеся, не, — усхліпвае яна. — У CDR сказалі — у любы момант можа пачацца вайна. Па трывозе мы ўсе мусім сесці ў грузавік, які павязе нас у горы Сьера-Маэстра — хавацца ад бомб norteamericanos” [70]. Бязглуздзіца нейкая. Учора па тэлевізары паказвалі прыбыццё на Кубу дзяцей з чарнобыльскай зоны, тут ёсць спецыяльныя лагеры, дзе яны адпачываюць і падлечваюцца. Няўжо там, у Саўдэпіі, зусім з глузду з’ехалі — адпраўляюць дзетак туды, дзе становішча настолькі напружанае?

вернуться

70

Norteamericanos (ісп.) — паўночныя амерыканцы.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)