Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]
Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]

Электронная книга - «Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]». Краткое содержание книги:

Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра “Кіцеж”, якое выходзіць з-за межаў тэатра на прастору сучаснага мегаполіса. У сатырычнай форме паказваецца жыццё маладога акцёра, які робіцца марыянеткай уласных страсцей і нерэалізаваных творчых амбіцый.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 101
Перейти на страницу:

Але старасць прыйшла. Прыйшла, незважаючы на тое, што ажно дзесяць гадоў прарабіла пасля пенсіі Яніна Пятроўна. Як ні цанілі яе, як ні не хацелі адпускаць, а сама адчула, што ўсё — вычарпала свае магчымасці, не паспявае за часам. І сышла.

Да сямідзесяці чатырох яна трымалася малайцом: мацавалася, не губляла аптымізму, перазвоньвалася і сустракалася з былымі саслужыўцамі, сяброўкамі, хлебасольна прымала гасцей. Але паступова звужалася гэтае кола. Па той простай прычыне звужалася, што сталі паміраць равеснікі, а з імі — сплывалі ў нябыт кавалкі Янінінага жыцця. Цяпер толькі ў памяці можна было іх уваскрашаць — балюча, надрыўна і трапятліва.

Асабліва ашаламіла Пятроўну, калі перастала адказваць на лісты гарадзенская сяброўка юнацтва — Тамара Хоміч. Яны цэлых паўвека не бачыліся: хутка пасля вайны выйшла сяброўка замуж і з’ехала ў далёкі Іркуцк, там яны і аселі; працавалі, нарадзілі траіх дзяцей, мелі семярых унукаў і двух праўнукаў. Пра ўсё гэта, у падрабязнасцях, ведала Яніна, бо не менш як два разы на месяц ліставалася з Тамарай. А тут — ураз абарвалася перапіска, і навалілася гнятлівая думка: няма больш Тамары, не жыве яна цяпер сярод нас… не жыве. Страшна стала тады Яніне. Не ад таго страшна, што хутка самой паміраць, смерці яна не баялася, бо выхоўвалася ў сям’і строгіх каталікоў, — страшна было пачуць словы бязлітаснай праўды ад яе мужа, сыноў ці дачок. Не змагла Яніна набраць нумар іркуцкага тэлефона сяброўкі…

І стала недамагаць, прыхворваць Мачульская з таго часу. Не тое каб пэўнымі хваробамі, а проста слабела, кволілася, губляла цікавасць да рэчаіснасці. Бывала, прымецца з імпэтам прыбірацца ў кватэры, а праз дзесяць хвілін замрэ з анучкай недзе перад акном і бяздумна глядзіць на вуліцу. А то кашаварыць на кухні, залетуценіцца, і перакіпіць, перасмажыцца ў яе ежа.

Раней штогод убірала Яніна Пятроўна Навагоднюю ёлку, па-дзіцячаму радавалася яе прыгажосці, хоць заўсёды на адзіноце сустракала Новы год. А пасля страты сяброўкі юнацтва ўпершыню не захацелася ёй важдацца з шарамі ды гірляндамі. Проста падабрала каля крамы пару пабэрсаных яловых галінак, прынесла дамоў, паставіла ў вазу на тэлевізар і абсыпала іх бісерам. А некалькі шароў пачапіла на кніжную секцыю. Дык вось тыя шары ажно да наступнага Новага года віселі… І віселі яны адны, у апусцелай цёмнай кватэры, таму што патрапіла гаспадыня ў бальніцу.

На пачатку студзеня разбіў Яніну Пятроўну паралюш. Надарыўся ён на досвітку, у пасцелі. Адняўся язык, занямела цела — і ні крыкнуць, ні дапаўзці да тэлефона яна не магла. Толькі малітвы чытала нерухомая бабулька. Не жыцця прасіла, а лёгкае смертухны. Пачуў Яніну Бог, аднак вызначыў жыць і пакутаваць. Апоўдні пазваніла ў дзверы суседка па нейкай патрэбе, насцярожылася, што адказу нямашака. Вярнулася праз некаторы час, яшчэ пазваніла-пастукала. А праз гадзіну ўжо ламалі дзверы сантэхнік з міліцыянтам… Яшчэ б трошкі, казалі потым у клініцы, — ляжаць бы Яніне Пятроўне не на бальнічным ложку.

Хоць дыягназ быў несуцяшальны і пераваліла хворай за семдзесят пяць, аднак пачала яна папраўляцца. Марудна, але аджывалі левая рука і нага, цалкам вярнуўся голас. Сем месяцаў пралежала ў розных месцах старая. Толькі суседка Ларыса — вонкава грубы, але надзвычай сардэчны чалавек — наведвалася. Яна ж і кошку Люсю ў сябе прытуліла. Шкада, не дачакалася састарэлая кошка гаспадыні, праз паўгода памерла. А яшчэ Ларыса адвадзіла нейкіх дзялкоў ад бабульчынай кватэры: зачалі былі шастаць па іх пад’ездзе і выпытваць пра Мачульскую быстравокія ўвішныя дзядзькі, яўна хацелі адцяпаць жылплошчу махінацыямі. Добра пужанула іх Ларыса міліцыяй — ледзь далі драла.

Так што ў сярэдзіне лета вярнулася акрыялая Яніна Пятроўна ў сваю двухпакаёўку. Адчыніла акно… Бэзавы хмызняк калыхаўся ад подыхаў цёплага ветру, дзірван пярэсціў летнімі кветкамі, па нябеснай сінечы паважна шпацыравалі бела-ружовыя аблачынкі. У грудзі лілося жыццё.

Але разам з тым разумела Мачульская, што цяпер прыйдзецца глядзець на гэтую раскошу пераважна праз аконныя шыбы. Не спусціцца ёй ужо са свайго трэцяга паверха па крутых сходах. І тым больш — не падняцца.

Летам яна пакутавала ад спёкі і духаты. Канец верасня і кастрычнік, пакуль не ўключаць ацяплення, мерзла, прастуджвалася, хварэла. Кароткімі зімовымі днямі старая ўладкоўвалася ў крэсле перад акном, захутвала ногі шалем і падоўгу назірала, як гарэзуе дзятва на лыжах, санках, ваюе ў хакей, снежкі, будуе крэпасці. Снежныя зімы былі для Пятроўны любімай парою. Тады яна цэлымі днямі не ўключала тэлевізара, не слухала радыё, не чытала газет і кніг, а проста любавалася дзецьмі, радавалася іх непасрэднасці і жыццялюбству.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)