Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 264
Перейти на страницу:

— Пад нагамі блытацца не будзеце, — сказаў на гэта пан падваявода і падміргнуў чалядзіну.

Той падштурхнуў хлопцаў да краю ямы.

— Не-е-е! — крыкнуў Ян, нарэшце вызваліўшыся ад пут, і ўжо праз імгненне страціў раўнавагу і паляцеў проста ў абдымкі смерці.

Вяроўка зацягнулася на шыі, у вачах пацямнела. Жудасны крык Стаброўскага яшчэ паспеў даляцець да яго свядомасці, але тут яе паглынула цемра.

Ачуняў ён ад нясцерпнага болю. Доўга адкашліваўся, трымаючыся за горла, а калі цалкам ачуняў, убачыў проста перад сабой брыдкага тоўстага чарвяка. Спалохана падскочыў, але хутка зваліўся на зямлю, вострая боль працяла яго нагу як нажом. Думкі ў галаве спляліся ў заблытаны клубок, але шчаслівая здагадка, што вяроўка абарвалася і ён застаўся жывы, перакрэсліла ўсе сумневы адносна ўваскрасення.

«А Самуль?» — спалохана згадаў ён.

Стаброўскі быў тут: цэлы і здаровы, ён сустракаў сваё другое нараджэнне гучным плачам. Пераканаўшыся, што з таварышам усё ў парадку, Ян падняў галаву і ўбачыў проста перад сабой зласлівы твар Саковіча. Шляхціц сціскаў у руцэ шаблю, якой, відавочна, перасек вяроўкі.

— Як бачыце, мае галубочкі, я таксама жартаваць умею, — ён драпежна бліснуў вачыма. — Добра запомніце гэты дзень, таму што яшчэ адзін жарт — і я вам такі зладжу вяселле з кашчавай!

І, памаўчаўшы, дадаў:

— Як даберацеся да палаца, распавядзіце Багуславу аб вашым «жарце» з лістамі. А пра гэтае здарэнне — ні слова! Ясна?

Хлопцы моўчкі заківалі, яны не маглі паверыць, што засталіся жывыя.

— Тады бывайце здаровы, — крыва ўсміхнуўся пан падваявода. — Ды не расседжвайцеся тут доўга, вечарэе, а тутэйшыя ваўкі ахвотна пакаштуюць свежай чалавечыны.

Ён павярнуўся, каб сысці, але яго спыніў спалоханы крык Невяроўскага:

— Пачакай! Як я дабяруся да палаца, калі на нагу стаць не магу?

— А гэта ўжо не мой клопат, — абыякава кінуў Саковіч, адыходзячы. — Захочаш жыць — дапаўзеш!

На гэтым беды хлопцаў не скончыліся. Калі яны, нацярпеўшыся страху ў дарозе, вярнуліся ў палац і прызналіся, што знікненне гетманскіх лістоў — іх рук справа, над іх галовамі сабраліся грозныя хмары. Абураны Багуслаў загадаў сябрам не трапляць яму на вочы, а раз’юшаны пан Пуцята спачатку хацеў адправіць жартаўнікоў дадому, але потым загадаў усыпаць кожнаму па некалькі дзясяткаў розаг. Невяроўскага ад пакарання выратавала зламаная нага, а вось Самулю дасталася. Але ні заслужаная кара, ні жорсткая помста Саковіча не змаглі суняць яго бурлівы нораў: пакрыўджаная душа прагнула помсты, а разгарачаны розум ужо шукаў сродкі для гэтага.

— Забіць нас падваявода ўсё роўна не наважыўся б, хацеў толькі папалохаць, — паўтараў Стаброўскі Яну, які ляжаў у ложку, чакаючы, калі зрастуцца косткі. — Лягчэй за ўсё было б падрэзаць папругі ў яго каня, каб пан Адам скруціў сабе шыю, як на яго сядзе. Але да гэтага звяругі Буцафала не падступіцца!

— Ці падсыпаць атруты ў віно, — з’едліва дадаў Невяроўскі.

— Так! — загарэўся Самуль, не заўважыўшы іроніі. — А ты ведаеш, дзе яе дастаць?

— Слухай, прыяцель, — не вытрымаў Ян. — Я на тваю адвагу ўжо ўчора нагледзеўся і цяпер проста табе кажу: пакінь Саковіча ў спакоі. Досыць і таго, што Багуслаў збіраецца ехаць на вайну, а я праз твае выхадкі дома застануся.

Стаброўскі насупіўся.

— Кожнаму сваё, сябар Ян, — сказаў злосна. — Не хвалюйся ты так. Даю слова, што як князь-гетман дазволіць Багуславу ехаць у лагер, дык паеду з ім і падстрэлю там пару шведаў замест цябе.

— Я цябе сам падстрэлю, як толькі ўстану на ногі, — паабяцаў Ян, ледзь не плачучы ад прыкрасці.

Слушныя словы Яна не пераканалі Стаброўскага, але помсту ўсё ж прыйшлося адкласці: скарга пана Набароўскага мела поспех, хоць і зусім не такі, як разлічваў пан Даніэль. Князь Крыштаф даслаў ліст, дзе строга аблаяў выхавальнікаў за тое, што не могуць справіцца з хлапчукамі і адцягваюць свайго патрона ад ваенных спраў такімі глупствамі. Саковіча выклікаў да сябе, але толькі таму, што ў ваеннай кампаніі не мог без яго абысціся. А на Багуслава нечакана звалілася шчасце:

«Калі ты ўжо такі ваяка дый да дзевак дападаеш, — пісаў пляменніку князь-гетман, — дык едзь з панам падваяводам у Інфлянты, панюхай пораху».

Зрэшты, гэта было сказана хутчэй для прыгожага слоўца, гетман прызначыў і сыну, і пляменніку месца ў абозе, і хутчэй склаў бы булаву, чым дазволіў бы некаму з іх рызыкаваць жыццём на полі бітвы. Багуслаў адбыў у ваенны лагер з цвёрдым намерам прымусіць дзядзьку змяніць рашэнне, але паваяваць так і не выйшла: польскія і французскія дыпламаты дамовіліся са шведамі. Рэч Паспалітая атрымала жаданы мір[64], і ў дзяржаве нарэшце запанаваў «залаты спакой».

вернуться

64

Штумсдорфскі мір тэрмінам на 26,5 гадоў быў заключаны 12 верасня 1635 года паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай каля вёскі Штумсдорф у Прусіі.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)