Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Перад геніем лёсу
Перад геніем лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Перад геніем лёсу

Электронная книга - «Перад геніем лёсу». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 143
Перейти на страницу:

Дана пару разоў спрабавала ісці на містыфікацыі, бо ніякай цікавасці да людзей з пагонамі не мела: ну, каб яшчэ эпалеты, дык i тое на Пячорыне ці на паручніку Лермантаве, але ж тое — не са свету рэальнага. Містыфікацыі не ўдаваліся, бо Хрысціна i Аля Вахрамава былі выразнымі бландзінкамі, Роза мела аксамітава-чорныя i курчавыя валасы, Эма Сафіенка была такая танюсенькая, што нават у сваім лепшым спартыўным стане Дана не магла быць ёй суперніцай; адным словам, „крымінальнае апісанне” Даны ніяк не падыходзіла ні пад адну з ix. A ў будучых студэнтаў сувязь была наладжана выдатная. Урэшце на дапамогу прыйшлі свае хлопцы са школы, i „лейтэнантская пакута” скончылася.

Затое ў тым жа кінатэатры здарыўся пякучы афронт. Рэч у тым, што калі ўсе пачыналі высверкваць зухаватуто, рэтрамодную „Рыа-Рыту”, Дана імкнулася выскачыць на ганак ці ўхапіць каго з дзяўчат, каб павесці самой. Яна ўжо навучылася падпарадкоўвацца чужой волі ў вальсах, факстротах, танга, але модную „падсечку” ўмела рабіць толькі левай нагой, хоць ты плач. Тым часам з'явіўся ў ix школе футбаліст i танцор з Гомельшчыны, i ёй як выдатніцы пастанавілі дацягнуць яго да сярэдняга ўзроўню СШ № 2. Ён як „падшэфны” запрасіў яе, калі фае было яшчэ пустым, i большага канфузу ўявіць было нельга. Дана Азарэвіч, можна сказаць, танцорка ледзь не з калыскі i „прыма” драмгуртка, выглядала як вядомая рагатая жывёліна на студзеньскім лёдзе.

Потым кожны з ix, „шэф” i „падшэфны”, неяк не траплялі ў такт адно з другім. Асечка з „падсечкай”...

А праз шмат год у не самы ўдалы момант жыцця Даны раптам быў тэлефонны званок: „Ці шчаслівая ты?”

Але да таго пытання было далёка. Пакуль былі школьныя вечары, на якіх цараваў акардэон ці гаромонік, a ўжо як вяршыня прагрэсу i раённага досціпу эстэтычнага — радыёла. Таму перарывы былі вялікія, можна было набегацца, павесці якія хочаш размовы. A калі гралі вальс, яе заўсёды запрашаў хлопец з класа, на год маладзейшага за яе. Цырымонна запрасіўшы на вальс i аддаўшы паклон, ён адыходзіў, як толькі танец заканчваўся, i больш яны не глядзелі ў бок партнёра. Некалькі віхурных хвілін — працяг быў не патрэбны. Які каментар — сустрэча, праводзіны — маглі супернічаць з гэтымі імгненнямі? Адмаўленнем рэальнасці i сцвярджэннем яе? У ix не было намеру ні прыпыніць гэты стан, ні працягваць яго. Некалькі хвілін, калі здавалася, нават такая відавочная ісціна, як прыцягненне зямлі, нібыта збіралася пахіснуцца ў сваёй няўхільнасці. Субліміраваны ў рух парыў маладосці, дарунак непаўторнага. У студэнцкія гады ў Менску таксама быў нейкі чалавек — ён танцаваў з ёю вальс-бастон. Дзе б ні бачыў яе: на вечарыне ва ўніверсітэце, у медінстытуце, політэхнічным — ён запрашаў яе, толькі на гэты танец. Сустрэўшы Дану на вуліцы, падкрэслена шляхетна моўчкі нахіляў галаву, вітаючы яе, — i кожны ішоў сваім шляхам. Да тых момантаў ix жыццё не мела ніякага дачынення. Як не перакрыжоўваліся ніякія лініі лёсу з тымі калаўротнымі рытмамі, шалам рок-н-ролу, што яны засвойвалі з высачэзным хлопцам з фізкультурнага інстытута. Дана не ведала i не мела ахвоты ведаць, разумны ён ці дурны, добры ці злосны. Ён адчуваў віхурны шарм танца. I гэта была адзіная субстанцыя яго істоты, якая цікавіла яе.

I наадварот — не мела значэння тое, што хлопец, які жыў на дзіўнай вуліцы, спрэс забудаванай драўлянымі дамамі i чамусьці з назвай Каменная, — хвацкі танцор. Ён мог танчыць, як мядзведзь, мог зусім не ўмець скакаць. Ён з'явіўся з туману быцця з іншай прычыны. I ix агульныя хвіліны, якія жыццё ашчадна збірала ў дзесяцігоддзі, Натура пазначала зусім іншым знакам, знакам Лёсу.

I было чыстым выпадкам, што разумны рыжанін, які прыехаў на дзевяты кіламетр ад Менска браць навуку, заўважыў яе на танцах. Галоўным у ix адносінах была, мабыць, бясконцая дуэль, у якой, так бы мовіць, бралі ўдзел Арыстоцель i Шапенгаўэр, Томас Ман i Ніцшэ i іншыя славутасці, цытатамі з якіх высноўвалі сваю сістэму абароны i наступу Дана i рыжанін. I яшчэ вязкі кветак, якімі закідваў балтыец ганарлівую дзяўчыну з Заходняй Беларусі. I яе бясконцая ўпартасць у сцвярджэнні свайго імунна-непахіснага эмансіпэ, i яго іранічнае адчуванне сваёй гістарычна вызначанай перавагі: мужчына — галоўны, а жанчына... ну не так каб знакамітыя „чатыры К”: Kinder, Küche. Kleider, Küche16. Аднак... Жанчына — для адчування Красы, акрасы жыцця, для рыцарскага захаплення, для... пакланення, для прыродай вызначаных „праграм”, але не для роўнай працы...

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 143
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)