Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дамавiкамерон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дамавiкамерон

Электронная книга - «Дамавiкамерон». Краткое содержание книги:

Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, — мужчына зайшоў у дом. — Распранайся. Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне. (Дамавік-1, фрагмэнт)
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53
Перейти на страницу:
LXVI. ДАМАВІК-7

Самотная жанчына вярталася з працы. Жыла яна ў шаснаццацiпавярховiку, на апошнiм паверсе, у аднапакаёўцы. Як i вядзецца, лямпачкi ў пад’ездзе скралi i паразбiвалi. Жанчыне давялося навобмацак шукаць лiфтавую кнопку. Нарэшце пластыкавы цылiндрык утапiўся ў адтулiну. У далёкай вышынi ляснула i заскрыгатала жалеззе. Цылiндрык налiўся сакаўным крывавым святлом.

"Невiдушчае вока маленечкага цыклопа", — спаэтызавала жанчына.

— Можа быць i такое параўнанне, — з цямрэчы загучаў нiзкi голас. — А можна iнакш, маленькi святлафор, якi забараняе дзецям уваход у свет жахлiвых дарослых казак. І ты, самотная жанчына, яшчэ паспееш уцячы на вулiцу. — Голас насоўваўся i гучнеў. — Толькi з вулiцы, каб трапiць дамоў, давядзецца зноў вярнуцца ў пад’езд. А тут, у самым кутку, чакацьму я — Дамавiк.

— Мужчына, перастаньце хулiганiць. Калi выпiлi, дык лавiце сваю асалоду i цiхенька iдзiце прэч. Я не з палахлiвых кабетак, — яна выхапiла з сумачкi газавы балонiк.

— Дарэмныя намаганнi, — пад шум рассоўвання лiфтавых дзвярэй паўшчуваў Дамавiк.

Бляклае святло аблiло дзве постацi: акуратную жаночую ў дэмiсезонным палiтончыку i велiчную Дамавiкову ў скураным плашчы i чорнай фуражцы з кароткiм брыльком.

Жанчына ўскiнула руку i наставiла слёзатачывы пульверызатар у густабароды твар.

— Нават такога маленькага Бога, як Дамавiк, газ не бярэ, — ён стамлёна ўздыхнуў.

— Зараз пераканаемся, — непалахлiвая жанчына пусцiла газавы струмень у добразычлiвы твар.

— Ну, што я казаў? Толькi балонiк дарэмна скарыстала. Заходзь у лiфт. І без дурноты мне.

— Хто Вы? — ворашнасць ахапiла жанчыну, i мурашовыя натоўпы пабеглi па ахаладзелай спiне. — Газ! Ён павiнен быў Вас спынiць!

Рукi, забраныя ў скураныя пальчаткi, падштурхнулi яе да лiфтавае кабiны. Жанчына ад перапалоху раптам звяла. Ногi зрабiлiся не свае. Свет паплыў. Свядомасць выпарылася з цела i запырхала, замiтусiлася легкакрылым матыльком.

Дамавiк падхапiў непрытомнае цела пад пахi i зацягнуў у лiфт. На шаснаццатым паверсе ён паклаў жанчыну на гумовы ходнiк. Яна так i не ачуняла, пакуль Дамавiк ваяваў новенькай адмычкай з французскiм замком. Ён мог бы, вядома, дастаць сапраўдныя ключы з валiзкi ў самлелай гаспадынi, але браць чужое без дазволу Дамавiк не любiў. Нашто, зрэшты, праўдзiвы ключ, калi маеш унiверсальную адмычку, зробленую ўласнаручна? Раней яму даводзiлася насiць цэлую манiсту рознакалiберных ключоў, але пасля стварэння суперадмычкi патрэба ў манiсце адпала, як той хвост у паланёнай яшчаркi. Інструмент устаўляўся ў замочную адтулiну i сам прымаў патрэбную форму i адсоўваў засаўкi. Дамавiк па праву ганарыўся сваiм вынаходнiцтвам, калi ўцягваў у кватэру непрытомную гаспадыню. Пакуль тая не вярнулася да памяцi, ён зрабiў экскурсiю па памяшканнях. Нiчога асаблiвага Дамавiк не адзначыў, адно спынiўся каля палiчкi з кнiгамi. Побач з камбiнатарычным дэ Садам там выструнiўся пункцiрны Батай, за iм раскiрэчаная тамiна "Кiтайскага эрасу", да якой тулiўся мiлы Бунiн са сваiмi "Цёмнымi алеямi", асобнiк Мiлеравага "Тропiка Рака" выглядаў нечапаным, як i ангельскiя папулярныя энцыклапедыi ў польскiх перакладах, фундаментальны "Дэкамерон" дэманстраваў перавагу перад "Гептамеронам". З палiцы Дамавiк узяў родную, зразумелую, блiзкую кнiгу — "Легенды i паданнi" з серыi "Народная Творчасць", з яе i прачытаў у сто адзiнаццаты раз: "Жыў-быў у адной хаце вуж-Дамавiк. Гаспадар нiколi не крыўдзiў яго. Гаспадыня, падаiўшы карову, не прамiнала пачаставаць яго цёплым малаком. Ну а дзецi прымалi вужа-Дамавiка ў супольныя гульнi..." "Трэба i мне перахапiць нечага".

Дамавiк уважлiва азнаёмiўся са змесцiвам трохпавярховай лядоўнi.

Праз колькi хвiлiн на панiве сквiрчэла яечня з тоўстымi лустамi бекону i важкiмi скрылькамi памiдораў. Пакiнуўшы яечню даспяваць на маленькiм агнi, Дамавiк вярнуўся ў залю да гаспадынi, якая ляжала на арабскай канапе. Свядомасць так i не прыйшла да яе. Таму нязванаму госцю давялося прынесцi кубак вады i, набраўшы поўныя шчокi, пырснуць на белы тварык, як зазвычай пырскаюць на прывялыя кветкi. Жанчына расплюшчыла вочы i ўадначассе залямантавала:

— Ратуйце!

Дамавiку давялося накласцi сваю шурпатую далонь на разяўлены рот, каб непатрэбны лямант сцiх.

— Лепей устань, апаласнi твар i прыходзь на кухню вячэраць.

Прастата i натуральнасць у паводзiнах нязванага госця астудзiлi напал непрыняцця ў ачарсцвелым сэрцы самотнай жанчыны. Яна выканала ўсе слушныя парады i сама запрапанавала ў гонар знаёмства адкаркаваць бутэльку вiна.

Пасля пярэпалаху, супакаення i вячэры жанчына не пярэчыла Дамавiковаму жаданню разабраць канапу i легчы разам пад адной коўдрай.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)