Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие приключения » Афганская шкатулка
Афганская шкатулка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Афганская шкатулка

Электронная книга - «Афганская шкатулка». Краткое содержание книги:

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай Радзімы. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі — менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад турэмнага арышту.
Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне навакольным асяроддзем леглі ў аснову апавяданняў «Цугцванг», Дарожнае знаёмства, «Раган» і Чабор.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
Перейти на страницу:

Відаць, няведанне само па сабе не загана. Загана, гэта калі не ведаеш — і ведаць не хочаш. Саромеешся прызнацца, спытаць у людзей. А хто пытае, той, як вядома, не заблукае.

Пайшлі неяк з маткаю на соткі збіраць каларадскіх жукоў. Ліпеньскі сонечны дзень, але сонечны толькі з нашага боку, дзе соткі. А з другога, над лесам — хмара, чамусьці не чорная, не свінцова-сіняя, як яны бываюць, а чырвоная. З таго боку штораз грыміць гром.

І тут на мяжы я ўбачыў сінюю плямку, над якой таўкліся пчолы. Яшчэ не ведаючы, што гэта, спытаў у маці:

— Чабор?

— І праўда, чэбрык, — сама здзівілася маці. — Трэба ж, дзе вырас!

— Хіба гэта рэдкасць?

— Рэдкасць, абы-дзе ён расці не будзе.

Вось і яшчэ адно апраўданне для мяне. Нашае мазырскае нізіннае Палессе чабор, аказваецца, не дужа любіць, расце, як я пазней прачытаў, у сухіх высокіх мясцінах, рэдкіх светлых сасновых барах.

Прысеўшы, я з цікавасцю пачаў разглядаць, мацаць і нюхаць гэтую несамавітую на выгляд расліну, пра якую напісаны вершы і складзены песні, якая з" яўляецца ледзь не сімвалам Беларусі поруч з васільком і шыпшынаю.

Чабор падобны на малады верас, з такімі ж сінімі кветкамі, толькі яшчэ драбнейшымі. Верас нават, як мне падалося, пахне мацней, саладчэй. Што ж так прываблівала да гэтага чабору пчол? Іх было мо штук дваццаць на невялічкую плямку. Я нарваў букецік, нюхаў, яшчэ і яшчэ, проста сілком уцягваў у сябе ягоны своеасаблівы водар.

І тады зразумеў — сапраўды, чаборам трэба надыхацца. Трэба. каб яго было многа, каб паветра настаялася на ім.

Так пахне воск, калі гарыць свечка. Так пахнуць старыя любімыя рэчы, на якія забыўся, а потым выпадкова натыкаешся на іх у шафе.

Так пахне штосьці далёкае, дарагое, страчанае калісьці даўно-даўно, але пах гэты дае надзею, што страчана не назусім…

Пакуль я разглядаў і нюхаў чабор, хмара падабралася бліжэй. Раптам з яе бліснула крывая маланка, затым рэзка і звонка стрэліла громам. Пайшоў "цыганскі" дождж. Бульбоўнік і трава ажылі пад буйнымі кроплямі, нібы хто кідаў гарох з неба: шлоп! — шпок! — шлоп!

Трэба было вяртацца дамоў.

Свяціла сонца, вісела над галавою дзівосная чырвоная хмара, сінеў у руцэ букецік чабору, на якім ехала вялікая пухнатая пчала, — не зважаючы ні на дождж, ні на чалавека, як ап" янелая, яна тыркалася і тыркалася ў сінія кветачкі, стараючыся не прапусціць аніводнае.

1996 г.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)