Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Воўчая зграя
Воўчая зграя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воўчая зграя

Электронная книга - «Воўчая зграя». Краткое содержание книги:

Аповесць Васіля Быкава «Воўчая зграя» — аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сюжэт аповесці базуецца на ўспамінах былога партызана, які праз многія гады пасля вайны, а мінула ўжо больш за трыццаць, шукае таго, каму выратаваў жыццё, таго, каму даў імя і прозвішча бацькі, шукае, каб распавесці гісторыю яго сям’і, яго бацькоў і гастрорыю першых дзён ягонага жыцця. Шукае і знаходзіць.
Трое партызан у час блакады трапляюць у складаную сітуацыю. Пасля жорсткае сутычкі з ворагам жывы застаецца толькі адзін, які робіць амаль немагчымае — выратоўвае маленькае дзіця…
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:

— Гэта не па табе немцы пулялі? У балоце?

— Па мне, ага. Ледзьве ўцёк.

— Глядзі ты. Там жа дрыгва о-ёй!

— Ды ўжо ж! Думаў, пухіры пушчу. А ты цяпер не ў Кіраўскім? — асцяролша пацікавіўся Ляўчук.

— У Кіраўскім, ну, — ахвотна адказаў Кулеш. — Зашчамілі і нас, сволачы! Да ўчарашняга было ціха, а ўчора цісканулі. Чуеш, грыміць як? Адбіваемся.

Ляўчук ужо чуў, як грымела дзесьці ў тым напрамку, куды яны ехалі. Страляніна, праўда, была далекаватая, але густая, з раскоцістым лесавым водгуллем.

— Слухай, а гэта часам не твой? — кіўнуў Кулеш на ягоную ношу.

— Не, не мой, — сказаў Ляўчук. — Друга майго.

— Во як! Ну што ж, зразумела.

— Не паспеў нарадзіцца і ўжо сірата. Ні бацькі, ні маткі.

— Вывае, — уздыхнуў Кулеш. — Цяпер гэта проста.

Ляўчук хуткім крокам сігаў поруч з рахманым Кулешавым конікам і паступова адыходзіў нутром ад усяго нядаўна ім перажытага. Мабыць, ён канчаткова ўжо ўратаваўся сам і ўратуе малога — гэта галоўнае, хоць ён быў занадта ўмораны, каб як мае быць парадавацца з гэтай прычыны. Цяпер, калі столькі жахлівага засталося па той бок балота, якое ўсё ж уратавала яго, ён адчуў толькі цягучую тупую знямогу і, амаль бегучы за канём, усё кідаў наперад нецярплівыя позіркі — ці не пакажацца нарэшце той лагер? Ужо далей лагера ён не пойдзе, спярша выспіцца, а пасля, можа, пакажацца якому доктару са сваёй ранай. Мокрая, не перавязаная як след, яна то тупа балела, то пачынала нясцерпна свярбець на яго плячы, — па ўсім відаць, нарывала — не хапала яшчэ якога заражэння, што тады будзе рабіць? Цяпер яго пачала непакоіць рана.

— Ужо недалёка, — сказаў Кулеш. — Пераедзем ручай, і — лагер.

Ляўчук стомлена ўздыхнуў і зірнуў на малога — той, пэўна, драмаў. Дарожка ішла ўніз, з хваёвага грудка па лужку да ляшчынніку над ручаём, і тады яны ўбачылі здаля, як на тым баку, быццам ім напярэймы, без усякага парадку бягуць людзі з вінтоўкамі. Адзін, згледзеўшы іх, замахаў рукой, і Кулеш нацягнуў повад.

— Што такое?

На дарожку выбег смуглявы, з рашучымі жарсткаватымі вачамі чалавек у нямецкім мундзіры, з нямецкім аўтаматам у руцэ; на ягоных грудзях целяпаўся вялікі бінокль, і Ляўчук здагадаўся, што, мабыць, гэта нейкі камандзір кіраўцаў.

— Кулеш, стой! — крыкнуў камандзір і закінуў на плячо аўтамат. — Хто такі? — кальнуў ен Леўчука пагрозлівым позіркам.

— Гэта з «Геройскага», — адказаў за яго Кулеш. — Во малога ў сямейны лагер нясём.

— Якога малога? — абурана закрычаў камандзір. — Усе ў строй! Немцы прарваліся, чуеш, што робіцца?

З ляшчынніку на дарогу выскачыла чалавек дзесяць партызан. Усе былі захаканыя, мусіць, ад доўгага бегу і нерашуча спыняліся, прыслухоўваючыся да нечаканай сутычкі іх камандзіра са знаёмым Куляшом і незнаёмым партызанам з «Геройскага».

— Што ж, з рабёнкам — у строй? — здзівіўся Кулеш.

— Ладна, ты вязі рабёнка! — хутка рашыў камандзір. — А ты — у строй! Дзе вінтоўка?

— Няма, — сказаў Ляўчук. — Во пісталет.

— Станоўся з пісталетам. За мной, марш!

Ляўчук секунду памарудніў, хацеў сказаць, што паранены, але ўзбуджаныя твары камандзіра і яго байцоў пераканалі яго, што лепей паслухаць. Такія не дужа стануць упрошваць або разбірацца ў тваіх апраўданнях — такія звычайна, калі што не так, хапаюцца за пісталет. Ляўчук гэта ведаў.

I ён аддаў малога Куляшу, які не дужа спрытна, з асцярогаю падняў яго на сядло.

— Галоўнае, да цёткі якой. Каб карміла, — напомніў Ляўчук.

— Будзе зроблена. Ты не турбуйся.

Чарнявы з гарачымі вачамі ўзбег на грудок вышэй і азірнуўся. Ляўчук, аднак, стаяў, чамусьці спалохаўшыся, што Кулеш выпусціць малога, а той таўхануў стаптанымі абцасамі каня і раптам спыніўся.

— Гэй, а зваць яго як?

— Зваць? — здзівіўся Ляўчук. Сапраўды, можа ён развітваўся з ім назаўжды, а імя яму так і не даў. Ды ці ён думаў дагэтуль пра імя? Ен нават не спадзяваўся, што яно калі-небудзь спатрэбіцца.

— Віктар! — крыкнуў ён, прыпомніўшы, што так звалі Платонава. — Віктар, скажы. А прозвішча Платонаў. Віктар Платонаў.

— Ясна,

Кулеш памчаў па дарожцы і хутка схаваўся за павароткай, а Ляўчук зябка здрыгануўся ад свае мокрае вопраткі і стомлена пабег даганяць чарнявага. Ужо чутно было, як у тым кірунку бахнулі вінтоўкі, і першыя кулі струнка задзігалі ў ранішнім небе…

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)