Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Евангелле ад Мамы
Евангелле ад Мамы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Евангелле ад Мамы

Электронная книга - «Евангелле ад Мамы». Краткое содержание книги:

Маці. Мова. Малітва.
Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 61
Перейти на страницу:

Высока

Ные высока самалёт, Як зуб сцямнелага неба. Ноч захварэла Забытай хваробай — Паветранай трывогаю. Небу да шчакі прыкласці Грэнландыю трэба.
А як чалавек Баліць Богу?

Там і тут

Жыццё маўкліва загоніць у вугал Перад тым, Як пакласці на кут. Жывое дрэва счэрніць на вугаль Халодны агонь пакут.
І як ні старайся ўкусіць Свой локаць, Ты мусіш палохацца Тут, Што мала надзеі Там Сесці на покуць, Тут болей гарантыі Легчы на кут.

* * * Бальшыня сваякоў і сяброў…

Бальшыня сваякоў і сяброў Перасялілася ў царства ценяў, І з кожным годам часцей Сустракацца даводзіцца з імі, Гутарыць, смуткаваць, радавацца, Як і ў гэтым жыцці калісьці, У снах, Што маюць трывалую памяць.
Гэта прыходзяць нагадаць пра сябе Самота, Старасць І настойлівы напамін адтуль.

Не дужа!

Не дужа, манашка-каплічка, Чарнейся ў вячэрняй траве. Па-ранішняму крынічка Звініць — Ёй імя Дамінічка. У хаце крынічка жыве.
Не рупся, няпоўная брычка, Каціцца па мулкай жарстве. Майго развітання крынічка Звініць — Ёй імя Дамінічка. У сэрцы крынічка жыве!

* * * Як лугавіну каса ні жане…

Як лугавіну каса ні жане, Хоча адскочыць атавіца. Ціхну, старэю — І да мяне Маміны словы вяртаюцца.
То вытыркаюцца з-за каптура, То датыкаюцца пысамі, То да цыбулінага пяра Цягнуцца — Земскія пісары.
Быццам адчулі, Што без мяне Ім заставацца сіротамі, Стыць і гарэць У сваёй старане Разам з чужымі чародамі.
Дзелімся мы й навіной і віной, Тужым з вушацкімі доламі. Я не знікаю, Бо нада мной Маміны словы — анёламі.

Дым

Цётка Марыя — Цёзка біблейскай святой, У дзявоцтве Міцкевіч, Як бальшыня вяскоўцаў З лясной Кавалейшчыны, У хаце, выстуджанай слатой, Печ зацепліла — І з коміна, ад вятроў азалеўшага, Пайшоў на вуліцу дым. А цётка Марыя засталася Пры катлах, пры патэльні, Пры чапяле. І, парушыўшы досвіткавы інтым, Шоргат, бразгат, грукат Акрэсліўся на святле Засквараным рухам. Цётка Марыя грэе хату І варыць варыва. Дым вырываецца з коміна, Як уздых. Цёзка біблейскай святой Грэе неба і ў небе хмарыва. З раніцы клопат пра ўсіх.

На перавозе

Хачу пабыць на перавозе, Каб перавознік малады, Не вымаклы ў будзённай прозе, Бы ў песні той, Мае гады Зноў перавёз на ціхі бераг, Як маладзенькіх жарабят, На бераг, Дзе ў сваіх намерах Святлее ўночы зарапад.
Каб зрання Вымкнула старанне, Каб чуць, Як з восеньскіх такоў, І нецуглянае іржанне, І цокат цупкіх капытоў.
Ды, конюх радасці кароткай, Чакаю свой табун дарма. Стаю ў руках з пустой аброткай, А перавозніка няма…

Нашча

Заходзіць лета

Туман наклаў сырое вета На вецця перасохлы ўзмах, І кроў зарэзанага лета Распырскаў шарахлівы мак…

Сокат

Адсырэў ў аблоках ветах. Уцякаюць ад навальніцы Конікі на веласіпедах — Толькі часта сакочуць спіцы.

Браты

Для хмар Над дахам ці над вольхаю Дождж і пажар Шумяць аднолькава…
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)