Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Практыкаванні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практыкаванні

Электронная книга - «Практыкаванні». Краткое содержание книги:

Практыкаванні
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 78
Перейти на страницу:

4. Прахадны змест, прахаднэя тэматыка. Аўтар не жадае або не здатны быць вострым, нечаканым, дзіўным. Ён уцякае ад адказнасці за прамоўленае слова, пераказвае ў рыфму агульнавядомыя лозунгі, сентэнцыі. Першыя сярод прахадных: антываенны пафас /«Трэба не зброю — надзею узносіць да зор»,— С.Панізнік/; аптымізм стваральных будняў /«душа ў наступленні штодзень»,— Я.Хвалей/; любоў да савецкай радзімы /«Украінец i грузін дзеляць весны, зімы... Мы усе тут, як адзін,— аднае Радзімы»,— У.Мазго/. Як бачым, прахадныя — гэта заўсёды прапісныя ісціны. Пра такія вершы толькі i скажаш — вельмі правільныя. Правільнасць зручная для версіфікатара. Ён не рызыкуе недабраць або перабраць з пачуццямі. З аднаго боку — зашмат правільнасді не бывае. З іншага — ніхто не адважыцца вінаваціць аўтара ў празмернасці пафасу, аптымізму, любові...

5. Псеўдаканфлікт. Аўтар не ўмее ці не хоча бачыць рэальных супярэчнасцяў, не здатны або не жадае «браць» ix на пяро. Між тым паэзія якраз i ўзнікае з прыцягнення адлеглых сутнасцяў, з парадоксу, з канфлікту. Ад сапраўднага паэтычнага канфлікту наш, бяскрыўдны i, па сутнасці, бесканфліктны «канфлікт» адрозніваецца ўсе той жа правільнасцю, дазволенасцю, «праходнасцю». Гэтак у вершы «Залежнасць» Я.Хвалей, стаміўшыся, мусіць, усведамляць, чаго каштуе чалавеку i народу незалежнасць, дакляруе адваротнае як уласны «прынцып». Але зараз жа высвятляецца, што залежны ён «ад лугавіны летняй з буслам», ад рэчкі, ад песні, ад болю ўдоў i да т.п... Для аўтара паэтычнага браку псеўдаканфлікт — яшчэ i ўява пазіцыі. Уява, бо пазіцыя заўседы грунтуецца на прынцыпах, a псеўдаканфлікт — рэч заўседы непрынцыповая.

6. Насычэнне плоці твора як ілюзія шматсэнсавасці. Мэта — за квазіпаэтычным словам, радком, страфой схаваць уласную грамадзянскую немату /«Вясна, надзялі мяне, золатца, святлом жураўліных краёў!» — С.Панізнік/. Асабліва прыдатныя дзеля насычэння амонімы i аманімічныя канструкцыі. У квазіпаэтычным тэксце галоўнае, патрэбнае значэнне слова i выразу слабне, а пабочныя значэнні мацнеюць. У выніку ствараецца ілюзія мноства прачытанняў. Вось прыклад: «Зноў падымецца трава, а дажджыначка упадзе. Не запомніць галава,— адаб'ецца у паглядзе». Слова «запомніць» тут можа разумецца i як забудзецца, тым больш што аўтар, У.Марук, не цураецца паланізмаў /«Размаўляю з крывёй тваёй здрады, вяртання, мілосці»/. З усяе прачытанае паэзіі мы захоўваем у памяці толькі самыя ясныя, празрыстыя радкі-сутнасці. А насычэнне паэтычнага тэксту заўсёды мае на мэце адваротнае — тлум, туман, няцямнасць.

7. Рыфма i рытм — самамэта. Для кепскага версіфікатара форма верша важнейшая за змест. Натужнае дбанне пра рытміку і рыфму вытыркаецца на першы план чытацкага ўспрымання. Тут мы зноў маем справу з насычэннем — дзеля рыфмы:

I цэлы свет у велічнай красе

Стаіўся першародна i святлютка.

Твой бацька на руках цябе нясе,

I зоркі шэпчуць:

— Ганначка... Анютка!

/М. Мятліцкі/

I дзеля рытму: Як новы, шыбкай кожнай,

Кажнюсенькім парогам

Нявесціцца раскошна

Мой горад перамогай.

I, дыбаючы, як жураў,

Дыск сонца саннаваты

Кранаць вяршынанькамі траў,—

Якое гэта свята!

/А. Лойка/

Вельмі часта дзеля рыфмы выкарыстоўваецца прыблізнае слова:

Ззяць сонцам, бы штандар барвовы

Між зораў, што вышэй ранет...

Душа, як славы, прагне слова,

Бо кожны чалавек — паэт.

/А Лойка/

Кшталтаў гэткай вымушанай прыблізнасці шмат. Напрыклад, прыблізнасць асобы, ад якой піша свой верш Ю. Голуб:

Надоечы ехаў дадому.

Задумна дарога пралегла.

Яе мы ў нябыт аддамо —

Задзьме яе ў памяці снегам.

/Далей увесь верш — ад другой асобы./

8. Насычэнне плоці твора дзеля прыгоства. У Я.Хвалея: «Громпаслязімнік алесы перажагнае, абвесніць»; «зязюляй лістота пракукавана»; «твой сон салодзіцца ў лятунках светласці, дабра»; «нясмелымі губамі я шаптаў твае світальна-роснае імя». Гэткае насычэнне сустракаецца ва ўсіх, за невялікім выключэннем, сучасных беларускіх паэтаў. Ад чаго яно? Ад таго, відаць, што дзеля штодзённага ўжытку i дзеля «творчасці» аўтары карыстаюцца дзвюма рознымі мовамі — рускай i беларускай. У выніку апошняя набывае ў ix рысы дэкаратыўнасці, a ўрэшце i зусім перастае быць жывой, звыклай, г.зн. зразумелай. Што такое «найсумежны горад» /Ю.Голуб/ альбо «неўмарозлівы час» /У.Марук/?..

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)