Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Юмористическая проза » Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Электронная книга - «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну». Краткое содержание книги:

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака ўдалы салдат Швэйк — фігура адначасова камічная і трагедыйная. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя — носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму — вядомы ўва ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай літаратуры.
Ёсць і яшчэ адно меркаванне аб гэтай кнізе — гэта літаратура для сапраўдных мужчын, таму як казарменны гумар саланаватай на жаночы густ.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 88
Перейти на страницу:

Фэльдкурат памаўчаў трохі і пачаў разьбіраць кухарскую проблему ў Старым і Новым завеце, зазначыўшы, што ў тыя часы зьвярталі асаблівую ўвагу на прыгатаваньне смачных страў для падмацаваньня пасьля набажэнства і царкоўных сьвят. Потым ён прапанаваў што-небудзь сьпець і Швэйк ахвотна, але як заўсёды не дарэчы, запеў:

Ідзе Марына З Гаданіна, За ёю птахам З віном пад пахай Імчыцца поп — Чыгунны лоб.

Але фэльдкурат зусім не зазлаваў.

— Каб было пад рукою хоць трошкі рому, дык-бы і віна ня трэба было, — сказаў ён, ветла ўсьміхаючыся, — а што да Марыны, дык і без яе абыйдземся. З імі толькі грэх адзік.

Капрал палез у кішэнь шыняля і выцягнуў пляскатую пляшку з ромам.

— Асьмелюся прапанаваць, пан обэр-фэльдкурат, па голасе яго знаць было, якою цяжкою для яго была гэта ахвяра, ня гневайцеся.

— He загневаюся, саколік, — адказаў той і ў голасе яго прагучэлі радасныя ясныя ноткі. — П‘ю за наша счасьлівае падарожжа.

— Езус, Мар‘я! — уздыхнўў капрал, бачачы, як обэр-фэльдкурат зразу праглынуў палазіну таго, што было ў пляшцы.

— Ах вы, такі-сякі, — пагразіў яму обэр-фэльдкурат, усьміхаючыся і многазначна падміргваючы вольнапісанаму. Вы асьмельваецеся ўспамінаць імя пана бога дарэмна. За гэта ён вас павінен пакараць. — Патэр зноў глынуў з пляшкі і, перадаючы яе Швэйку, скамандаваў: — Скончыць!

— Нічога ня зробіш — дысцыпліна, — дабрадушна сказаў Швэйк капралу, аддаючы яму пустую пляшку. У вачох унтэра зьявіўся той асаблівы бляск, які можна наглядаць толькі ў вар‘ятаў.

— А цяпер я трошкі задрамлю да Вены, — сказаў обэр-фэльдкурат. — Пабудзеце мяне, як толькі прыедзем у Вену. А вы, зьвярнуўся ён да Швэйка, — схадзеце на кухню ў афіцэрскае сабраньне, вазьмеце там пасуду і прынясеце мне абед. Скажэце там, што для пана обэр-фэльдкурата Лаціны. Злаўчэцеся дастаць падвойную порцыю. Калі будуць кнэдлікі, то не бярэце з акрайчыка — нясходна. Потым прынясеце мне адтуль бутэльку віна і не забудзьцеся ўзяць з сабую кацялок: няхай туды нальлюць рому.

Патэр Лаціна пачаў шукаць у кішэнях.

— Слухайце, — сказаў ён капралу, — у мяне няма дробных, пазычце мне злот… дык вось вам. Як прозьвішча.

— Швэйк.

— Вось вам, Швэйк, гасьцінца. Капрал, пазычце мне яшчэ адзін злот. Гэта я вам дам, Швэйк, калі вы ўсё зробіце, як належыць. Апрача таго дастаньце мне там папярос і цыгар. Калі будуць выдаваць шоколад, то стральнеце падвойную порпыю, а калі консэрвы, дык, глядзеце, дастаньце вэнджаны язык ці гусіную пячонку. Калі будуць даваць швэйцарскі сыр, дык не бярэце з краю, а венгерскай кілбасы няхай вам адрэжуць з сярэдзіны сачнейшы кусок.

Обэр-фэльдкурат выцягнуўся на лаўцы і праз хвіліну заснуў.

— Спадзяюся, вы цалкам задаволены нашым знайдзёнкам, — сказаў вольнапісаны ўнтэр, калі обэр-фэльдкурат захроп. — Хлопец хоць куды.

— Адвучаны ад грудзей, як той казаў, — уставіў Швэйк, — ужо з бутэлечкі смокча, пан капрал…

Капрал хвіліну змагаўся сам з сабою, але раптам скінуў з сябе маску лісьлівасьці і суха сказаў:

— Мякка сьцеле…

— Дробных, кажа, у яго няма, — сказаў Швэйк. — Гэта мне нагадвае аднаго муляра з Дэйвіц[59], па прозьвішчы Млічка. У таго ніколі нябыло дробных, пакуль ня ўлез у гісторыю і не папаў у турму за машэнства. Дробных у яго ня было, а буйныя прапіў.

— У 75-м палку, — умяшаўся ў гаворку адзін з канвойных, — капітан прапіў да вайны ўсе палкавыя грошы, за што яго і паперлі з вайсковай службы. А цяпер зноў капітанам. Потым яшчэ адзін фэльдфэбель пракраўся: украў сукно на лацканы, больш за дваццаць кускоў, а цяпер падпрапаршчыкам. А вось аднаго простага салдата нядаўна ў Сэрбіі расстралялі за тое, што ён зьеў зараз цэлую бляшанку консэрваў, якую павінен быў разьмеркаваць на тры дні.

вернуться

59

Раён Прагі.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)