Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Электронная книга - «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса». Краткое содержание книги:

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 35
Перейти на страницу:

Раздел II

Сад з Жывымі кветкамі

- Трэба лепей разглядзець сад,- вырашыла Аліса,- трэба дайсці да вяршыні ўзгорка, а вось і сцежачкі. Адна з іх напэўна мяне хутка туды прывядзе... а можа не... (Аліса прайшла колькі метраў, зрабіла некалькі крутых паваротаў),- ну, яшчэ колькі крокаў. Як жа ж моцна яна пятляе!.. Гэта не сцежка, гэта - штопар!.. Думаю гэты паварот дакладна ідзе да ўзгорка... Аёй, не!.. Я зноў прыйшла да Дому! Добра... Паспрабую іншым шляхам.

І вось яна зноў пайшла. Угору-уніз, угору-уніз, паварот за паваротам, сцежка за сцежкай, але штораз вярталася да Дому. Аднойчы, Аліса папыталася праскочыць паварот хучшэй чым звычайна, яна пабегла так, што з цяжкасцю магла спыніцца.

- Усё бескарысна,- канстатавала Аліса, ледзь не наляцеўшы на Дом.- Мне ніколі не дабрацца да саду. Я павінна вярнуцца ў гасцёўню і праз люстэрка пайсці назад... у Сваю Гасцёўню… і скончыць гэтую прыгоду!

Аліса вырашыла паспрабаваць апошні раз і рашуча павярнуўшыся спіной да Дому пайшла на ўзгорак. Колькі хвілін усё было добра, і Аліса ўжо казала сабе, што на гэты раз яна зможа дасягнуць сваёй мэты, калі сцежка нечакана хістнулася, узварухнулася (як распавядала Аліса потым), і ў наступны момант яна ледзь не трапіла носам ў дзверы.

- Як жа так,- заплакала яна.- гэты Дом мяне пераследуе! Ніколі з падобным не сутыкалася!”

Але ўзгорак дражніўся і маніў да сябе так, што прыйшлося пачынаць ўсё наноў. Праз колькі крокаў яна нечакана трапіла да кветніку, па краях раслі стакроткі, а ў цэнтры ўзвышалася вярба.

- Ах, Тыгровая лілея,- сказала Аліса кветке, якая прыгажэй за іншыя хісталася пад ветрам,- Як жа я хачу, каб вы маглі размаўляць!

- А мы размаўляем,- адказала Лілея,- калі ёсць з кім!

Аліса так моцна здзівілася, што нават на хвіліну замаўчала, здавалася, што ў яе нават перахапіла дыханне. Але паглядзеўшы на спакойнае хістанне кветкі, яна зноў спытала баязлівым голасам (амаль шэптам):

- І што, тут ўсе кветкі размаўляюць?

- Можа й лепш за цябе,- адказала Тыгровая Лілея,- Ва ўсякім выпадку грамчэй!

- Мы проста выхаваны так, што ніколі не пачынаем размову першымі,- заявіла Ружа,- напрыклад, я глядзела на цябе й разважала, ці пачнеш ты размову?! Я падумала: “На яе твары маюцца сляды асэнсаванасці, можа розуму замала, але...” Галоўнае, што ты правільнага колеру, а для пачатку і гэтага годзе..!

- Я не звяртаю ўвагі на колер,- заўважыла Лілея.- Калі б толькі яе пялёсткі былі больш узнятыя, вось тады было б добра!...

Аліса не надта любіла, калі яе крытыкуюць, таму пачала задаваць пытанні:

- А ці не пужае вас тое, што вы тут адны і няма анікога хто б за вамі даглядаў?

- У нас жа ж ёсць вярба,- адказала Ружа,- што яшчэ трэба?

- А што яна можа зрабіць ў выпадку небяспецы?- не зразумела Аліса.

- Яна ж мае карэнне,- усклікнула Стакротка,- ім яна каго хочаш пакарае! Няўжо ты гэтага не разумееш?

Тут усе стакроткі пачалі гаманіць адначасова, і здавалася, паветра патанула ў іх пранізлівых галасах.

- А ну, цішэй,- раздражнёна хістаючыся, ускрыкнула Тыгровая Лілея, яна па просту дрыжала ад гневу.- Шкада, што мне да іх не дабрацца,- яна нахілілася ў напрамку Алісы,- Тады б яны былі больш паслухмяныя!

- Не бяры ў галаву,- супакоіла яе дзяўчынка і, нахіліўшыся да стакротак, прамовіла шэптам,- Замаўчыце, ці я вас ўсіх павырываю!

У імгненне вока наступіла цішыня і колькі з ружовых стакротак перамянілі свой колер на белы.

- Ну, вось і добра!- сказала Лілея.- Не ведаю кветак, горшых за стакротак, як толькі адна пачала гаварыць, адразу далучаюцца і астатнія і пачынаюць такі гоман, што хоць вянь!

- А, як вы навучыліся размаўляць?- спытала Аліса, спрабуючы зрабіць камплімент.- Я бачыла шмат садоў, але ані ў водным кветкі не гаварылі!

- Працягні руку і дакраніся да глебы ў кветніку,- адказала кветка.- адразу здагадаешся!

- Яна цвёрдая, нібы камень,- дакрануўшыся да зямлі сказала дзяўчынка,- але пры чым тут гэта?

- У большасці садоў,- растлумачыла Лілея,- глеба мягкая, як тая пярына - вось кветкі заўсёды і спяць!

Здавалася, што кветка мае рацыю, і гэта вельмі задаволіла Алісу.

- Ніколі не задумвалася аб гэтым раней,- сказала яна.

- А мне здаецца, што ты ўвогуле не здольная думаць,- даволі сур’ёзна заявіла Ружа.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 35
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)