Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Завеі, снежань - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Завеі, снежань

Электронная книга - «Завеі, снежань». Краткое содержание книги:

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 20
Перейти на страницу:

— Ну, не ўвесь час справамі аднымі займацца? — хітравата зірнула Параска, падымаючы галаву ад сшыткаў, якія правярала.

— Увесь не ўвесь. А гуляць, можно сказаць, некалі…

— Вам жа не трэба сшыткаў правяраць! І непісьменных вы грамаце не вучыце! Часу ў вас павінна быць аж лішне!

— Дыхнуць некалі! Як у раён перайшоў!

Ён, пасля таго як не выбралі ў сельсавеце, уладзіўся раённым упаўнаважаным. Невялікае, але ўсё ж начальства, з партфелем ходзіць! І палёгку даць, і прыціснуць можа, што ні кажы — раённы прадстаўнік! Недарэмна частуюць ледзь не ўсюды! Ганна заўважыла неспакойны бляск у яго вачах, падумала: і цяпер от, не інакш, з пачастунку! Аж шрам каля рота пачырванеў!

Дубадзел перахапіў яе позірк, кіўнуў, каб выйшла на ганак. Яна павяла плячыма, нібы не зразумела. Ён падумаў, устаў, строга афіцыйным тонам вялеў:

— Ганна, прашу выйсці.

— Чаго ето?

— Дзело есць! Выясніць трэба…

— Дак выясняй тут.

Ён ніякава памаўчаў. Скоса, асцярожліва зірнуў на Параску. Перавёў позірк на Ганну, недавольна пакруціў галавою: нездагадлівая!

— Пры пастаронніх нельга…

Параска адразу адгукнулася:

— Дык я магу выйсці!

— Не, вы работайце! — Ён сказаў нецярпліва, патрабуючы: — Часу няма. Выйдзі!

Ну што ж. Ганна, не апранаючыся, выйшла ў калідор. Ён папрасіў выйсці на ганак. Паслухалася. На ганку стала.

— Ну, выясняй.

— Хадзем трохі шчэ, — лагодна ўзяў за руку.

— Не хочу.

— От скула ж ты! — засмяяўся, як бы хвалячы. — Усё па-свойму гнеш!

— Ну, што ты хацеў выясніць?

Ён выпусціў яе руку, важна прамовіў:

— Ты ето правільно зрабіла, што Глушака кінула.

— Дак ты для етаго і пазваў — штоб пахваліць?

— Ну язык! — Ён зноў засмяяўся, як бы хвалячы. Сказаў: — Правільно. Хваціць гнуць карак на іх!

Дубадзел узяў яе за руку. Ганна хацела зразу ж адабраць яе, але ён не аддаў. Пацягнуў Ганну да сябе. Аж заванітавала: дыхнуў гарэлкай.

— Т-ты што ето?! — здзівілася нібы.

— А нічого! — забулькаў брыдкі смех. — Паўхаджуваць от хочу за табою.

— Унё! Дак для етаго трэба было цягнуць сюды? На холад. — Холад такі браў яе. Асабліва мерзла спіна. — Паўхаджуваў бы там. Перад Параскаю.

— Наравішся ты мне! — як бы не заўважыў ён кпіны, усё цягнуў да сябе. Яна цвёрда ўперлася яму ў грудзі. — Ну, чаго ты? Н-не нараўлюся?

— Не наравішся.

Рукі яго трохі паслабелі. Але ён усё ж не выпусціў яе.

— Чаму ето?

— А не знаю. Просто — гадкі.

Чула: гэта яго нібы ўдарыла. Момант разгублена маўчаў. Потым сказаў злосна:

— Чаго дзярэш нос?

Яна спакойна загадала:

— Пусці!

Дубадзел пусціў.

— Няма чаго дзеўку строіць з сябе! Не знаю, думаеш, як ты з етым Дзятлікам на гумне?

— Знаеш?

— Знаю.

— Дак старайся не забыць!

Гэта здзеклівая парада раз'ятрыла яго.

— Чаго дзярэш нос, кулацкая падсцілка!

Яна стрывала, прамовіла з пагардай:

— Ето ўсё, для чаго ты пазваў мяне?

— Т-ты шчэ пашкадуеш аб етом! — выціснуў ён люта.

— Тады тое будзе!

Ганна спакойна зачыніла дзверы.

Калі ўвайшла, Параска зірнула ад сшыткаў гулліва, падсмейваючыся:

— Ну што, пагаварылі?

— Пагаварылі, — Ганна сказала такім тонам, што ўсмешка на Парасчыных губах замерла.

Параска ўгледзелася ўважліва і не стала распытваць. Нахілілася зноў над сшыткамі. На кухні, на адзіноце, Ганна дала волю гневу: «Ах ты, гад, гад, як абазваў, аж успомніць гадко!» Старалася суцешыць сябе: добра ўпякла яго — адскочыў адразу; але гнеў не сціхаў. «Думае, як я адна, дак і ўсё можно. Прыходзь дый бяры, рада будзе… Кінецца сама! Аге, толькі цябе мне і не хапало… Ждала, не магла даждацца!.. Грозіцца яшчэ: „Пашкадуеш!“ Пашкадую, ды пра другое! Што не плюнула ў вочы!..»

Неўзабаве супакоіла сябе зусім: ёсць перажываць з-за каго!

Праз дзень прыйшоў яшчэ чалавек. Быў вечар, позні вечар, хутка павінны былі кончыцца вячэрнія заняткі — са старымі, калі Ганна пачула, што ў калідор нехта зайшоў. Пашаргаў у цемры лапцямі, стаў, мабыць, не ведаў, куды ісці.

Яна адчыніла дзверы ў калідор, глянула ў змрок.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)