Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сімъ побѣдиши - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сімъ побѣдиши

Электронная книга - «Сімъ побѣдиши». Краткое содержание книги:

Раман «Сімъ побѣдиши» — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:

Але ім, малітоўным словам, было прасторна ў манашскіх душах, якія ў час гэтай вячэрні таксама ўзнімаліся да нябеснага купала…

— Эвлагітэ! — ігумен упаў на калені, калі патрыярх увайшоў у свой тронны пакой — пераапрануты, у простым падрасніку. На галаве замест сферычнай клабукі была белая скуфія.

— Бог дабраславіць, мой дарагі брат! — адказаў патрыярх і таксама ўкленчыў перад госцем. — Думаў, ужо й не пабачу тваю мудрую сівізну.

Яны абняліся і прыселі на лаву, прыстаўленую ўздоўж сцяны з высокім арачным акном. Леваруч ад іх на пакрытым дарагім дываном узвышэнні стаяў залачоны трон з аксамітнай падушкай і доўгімі кутасамі.

Патрыяршы трон ніколі не пуставаў: на ім месцілася кніга старадаўняга рукапіснага Евангелля ў залатых вокладках. Па абодва бакі трону — гліняныя вазы-гаршкі з доўгімі пальмавымі галінамі. Просты ж драўляны сталец патрыярха быў пад узвышэннем, але ўладыка сеў побач з госцем.

— Ці добрай была дарога? І як цячэ жыццё Божае на Афоне?

— Хвала Богу, і дарогі, і жыццё нашае добрыя, — пачаў Ніл — і спыніўся, не ведаючы, як падступіцца ў размове са сваім клопатам, але патрыярх нібыта адгадаў ягоныя думкі:

— Аднак бачу пакутнае ў вачах тваіх: гавары.

— На дванаццатым годзе чорнага скіту адкрылася нашаму старэйшаму брату Філафею відзежа нябесная: Маці Божая паказала яму бой двух галубоў, чорнага з белым. І ўбачыў брат наш Божы… смерць Канстанцінопаля і разбурэнне Святой Сафіі… — ігумен сполашна перахрысціўся і адвёў ад патрыярха вочы.

Праз акно ў залу запаўзалі першыя вечаровыя цені. Бліснула пад нізкімі промнямі астылага свяціла залатое акаймленне Евангелля на патрыяршым троне — і адлюстравалася ў блакітных зрэнках ігумена.

— Гавары далей, — загадаў-папрасіў патрыярх.

Ігумен уздыхнуў, нярвова скрыгатнуў зубамі — ажно зварушыліся абветраныя жаўлакі — і прадоўжыў:

— Апякунка Нябесная спусцілася ў агонь высокі, у якім гарэлі словы Божыя — кнігі Святога Пісання… «Ідзі і раскажы», — загадала Валадарка Цноты старцу Філафею, і ўбачыў ён у тым сне, як выйшла Бязгрэшная з агня, і паклала на ваду кнігу, і сказала: «Вось цела Сына майго». І разгарнула кнігу, і перст свой да радкоў прыклала, і сказала: «А гэта кроў Ягоная»…

Патрыярх устаў, прайшоў да трона, укленчыў перад Евангеллем:

— Госпадзе, Божа мой! Ты паставіў зямлю на цвёрдых асновах: не пахіснецца яна векавечна! — прашаптаў словы псалма і, не паварочваючыся да ігумена, спытаў:

— І як брат Філафей тлумачыў сваю відзежу?

— Загадаў адпраўляцца да Вашай Усесвяцейшасці і папярэдзіць аб небяспецы. «У Канстанцінопалі захоўваецца найбагацейшы скрыпторый, — мовіў. — Ратуйце і пашырайце слова Хрыстова. Цела Божага ад крыві Ягонай адлучаць нельга»…

— І якім чынам ратавацца Святому гораду? Мне, можа, ігумен, пайсці да імператара і папрасіць яго новую сталіцу заснаваць, калі гэтай вы смерць прарочыце?! — у словы патрыярха ўпляталіся ноткі абурэння: — Канстанцінопаль цяпер як ніколі моцны. Рыхтуецца Фларэнційскі Сабор і падпісанне царкоўнай уніі з Рымам… І туркі цяпер аслабленыя: Цімур-мангол на Анкары надоўга сілу з іх выбіў. Успомні, як восем летаў таму Мурат Другі насмеліўся напасці на Канстанцінопаль — і што з таго сталася?! — патрыярх трывожна памаўчаў, падышоў і зноў прысеў да ігумена: — Ідзі з Богам, браце Ніл. Дзякуй за расповед. Адпачні, колькі трэба, ды вяртайся мацаваць веру Хрыстовую ў душах манашскіх…

Яны расцалаваліся і развіталіся.

…А ноччу ў патрыяршы сон увайшла сумная Нябесная Апякунка. У правай руцэ яна трымала раскрытую вогненную кнігу, а левай гладзіла канстанцінопальскага ўладыку і шаптала: «Вось цела Сына майго». І кнігу бліжэй падносіла… «А гэта кроў Ягоная», — і пераставала гладзіць, і праводзіла пальцам па радках. І адышла ў вогненную сферу, адкуль яшчэ доўга чуліся Ейныя словы: «Рабі, Іосіф, што засведчана… Перад ранкам пакажацца табе трэці знак»…

Яшчэ да ўзыходу сонца патрыярх упаў ніцма перад іконаю Маці Божай і доўга маліўся, а калі ўстаў, святло ўжо разыходзілася па храме. Там яго адшукаў спраўнік — хацеў паведаміць пра нейкі клопат, але ўзрушана застыў, прыкрыўшы рукою рот. Патрыярх неўразумела нахмурыўся, але служка нават не варухнуўся: як прыкіпеў вачыма да іканастасу. Азірнуўся патрыярх — і яго як дзідай працялі: упершыню заміраточыла старадаўняя ікона Божай Маці…

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)