Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
(в)ядомыя гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

(в)ядомыя гісторыі

Электронная книга - «(в)ядомыя гісторыі». Краткое содержание книги:

Ежа. Прадукт, фетыш, крыніца натхнення. “(в)ядомыя гісторыі” – цудоўны прыклад таго, што можа атрымацца, калі па-літаратурнаму засяродзіцца на простых рэчах.
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:

Доўгі час я жыла са сваёй нелюбоўю да разынак, не ўсведамляючы да канца існую прыроду гэтых дробных антыгерояў маіх спажывецкіх раманаў, думаючы пра іх зрэдчас толькі ў непасрэдныя моманты сутыкнення з хлебабулачнымі вырабамі ці марозівам — прадукцыя, у якую айчынная прамысловасць з зайздроснай упартасцю пхала гэтыя прусакападобныя элементы. Якім жа было маё расчараванне, калі я даведалася, чым разынкі былі на самой справе. Сказаць, што ў тое імгненне абрынуўся мой гастранамічны свет, — не сказаць нічога. Потым я пачала аналізаваць, адкуль магло ўзяцца ўяўленне пра разынкі як асобную расліну? І ўзгадала, што ва ўсім трэба вінаваціць рускага пісьменніка Максіма Горкага. У школе на летнія вакацыі па рускай і беларускай літаратуры задавалі спіс кніжак «абавязковых для прачытання». І з той прычыны, што я не любіла чытаць мастацкія кніжкі, элемент прымусовасці ў сукупнасці з пачуццём адказнасці і комплексам выдатніцы выратаваў мяне ад поўнай літаратурнай ізаляцыі, і я адольвала хоць нейкую мастацкую літаратуру. Была ў гэтым спісе аповесць Горкага «Дзяцінства». Вялікі рускі пісьменнік расказваў пра хлопчыка Алёшу Пешкава і як яму жылося з бабуляй і дзядулем пасля смерці бацькі. Неяк дзед за правіннасць адлупцаваў Алёшу і той некалькі дзён ляжаў і хварэў. А потым у якасці прымірэння дзед прыйшоў да ўнука з гасцінцамі і прынёс «ветку синего изюма». Усе мае дзіцячыя лагічныя сувязі падказвалі, што калі ёсць галінка, то мусіць быць і дрэва або куст. Так, разынкі асобнай раслінай замацаваліся ў маёй моўнай карціне свету. Аднак нягледзячы на тое, што да вінаграду я не маю ніякай антыпатыі, разынкі так і засталіся для мяне не толькі асобным словам, але і зусім асобным прадуктам.

Шчырая падзяка Мар'яне Карповіч-Сакаловай і Тарасу Пашчанку за ідэі, прастору і целы.

1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)