Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 199
Перейти на страницу:

Ці не тады і адбылося ў яго нечаканае знаёмства? Дзверы асцярожна прачыніліся (з палову спектакля ўжо адыгралі), і ў залу ўвайшлі двое: адзін — на вока іхніх гадоў, цыбаты, з глыбокімі чарнявымі вачыма, другі — старэйшы, каржакаваты, з жоўтымі валасамі — і, хітнуўшы галовамі, вітаючыся, праціснуліся да галёркі і прыселі акурат каля яго. Здзівіла іхняя вопратка — не па часе зімняя (доўгія кажухі і цёплыя аблавушкі ў кішэнях). Яны моўчкі ўважліва прагледзелі спектакль, доўга разам з усімі пляскалі-дзякавалі артыстам, а ўжо калі ўсе пачалі разыходзіцца, перапынілі Алеся:

— А хто галоўны ў вашым гуртку?

— Бараноўскі Андрэй, ён жа сёння Быкоўскі…

— А ці не пазнаёміш нас з ім? — папрасіў вышэйшы і падаў руку: — Настаўнік Адам Бабарэка. — І далікатна агледзеў карычняватымі вачыма. — А гэта — мой сябар Андрэй Астрэйка.

— Алесь… Яцкевіч. ― І ён адразу адчуў да хлопцаў сімпатыю. — Хвілінку… — Дабраўся да сцэны і прывёў яшчэ не пераапранутага Бараноўскага.

— Як на маё, дык трэба б найперш падсілкавацца, — пасля першых роспытаў усміхнуўся Андрэй. — Хадземце ў наш «пастарунак», гарбаты заварыма!

«Пастарункам» яны называлі пакойчык пад цэнтральнымі прыступкамі на першым паверсе, які выпрасілі ў гімназічнага начальства для сваёй «гаспадаркі» — тэатральных дэкарацыяў і жоўтага самавара.

Помніцца, быццам заўчора было: грызлі сухары, запіваючы падсалоджаным настоем чабору й мяты… І ці не жартам Бабарэкі распачалася тады гаворка:

— А што… Добры штаб займелі! Вось толькі б перакуліць яго… (Пакой быў вузкі, але занадта ўжо высокі.) — Бабарэка яшчэ раз зірнуў на столь, зноў цмокнуў: — Ці хоць бы другі паверх прыстадоліць…

Неяк за несур'ёзным госці незаўважна перайшлі да галоўнага. І вёў рэй старэйшы — Астрэйка, па-праўдзе, крыху нават агаломшыў:

— Усе вы людзі ўжо дарослыя, і таму як ёсць, так і пачну. Ужо тры тыдні мы бадзяемся па лесе, ноччу толькі забягаем у свае вёскі пагрэцца і папоўніць харчы… — і расказаў аб тым, як ён, загадчык адзьдзела адукацыі Пукаўскай воласці, са сваім сябрам настаўнікам Бабарэкам арганізоўвалі гурткі вясковай моладзі, разам з сельскімі актывістамі «праводзілі палітыку Савецкай улады». І вось з восені — у падполлі.

Жыццё не лягчэе, а час — бяжыць, бяжыць хутка. Таму ці не трэба ўсім беларусам, пачынаючы з моладзі, шукаць паразумення, аб'ядноўвацца?..

― У нас па нашым — паўночным — кутку Случчыны, — далучыўся Бабарэка і прыцішыў голас, — ужо створаны цэлы звяз-ланцуг надзейных хлопцаў, арганізаваны пяцёркі, ад якіх атрымліваем інфармацыю з кожнай вёскі — ад Варкавічаў ледзь не да Узды. Косткай у горле сялянам становяцца і польскія парадкі, і самі палякі. Штодня даходзяць чуткі: там злавілі аднаго, там двох, а там — пяцёх хлопцаў. Катуюць па-зверску. І ў нашу Слабодку-Кучанку не раз наляталі — нас шукалі. Пан Рабкевіч гострыць зубы за вопісь хлеба і прапаганду камуны…

Пачутае аніяк не ўвязвалася з іхнімі ўяўленнямі пра адносіны палякаў да беларусаў. Большае, пра што ведалі — рост беспрацоўя, заснаванне асобных «каталіцкіх», «юдэйскіх» ды іншых прафсаюзаў і, з большага, пра расстрэлы кіраўнікоў падпольнага бальшавіцкага руху (у Менску, Бабруйску). Яшчэ, можа, пра забарону забастовак…

Ціхмянае ж сялянства, насамрэч, пакутавала намнога больш, чым гарадчукі, і — зусім незаслужана. Пад пагрозай смяротнага пакарання беларускі мужык мусіў пакідаць сям'ю і выбірацца ў абоз, траляваць лес…

― Як так?! — спрачалася ў іх. — Сам жа Пілсудскі абяцаў прынесці справядлівасць… спрыяць?!

― Вось і спрыяе, — у голасе Астрэйкі прарэзалася злосць. — Распусціў сялянскія рады, адзьдзелы самааховы і народнай міліцыі, што яшчэ перад адыходам немцаў баранілі вёскі ад рабункаў…

― Але ж палякі, у адрозненне ад бальшавікоў, падтрымліваюць беларускасць! — выпаліў Алесь апошняе апраўданне.

― Так-так, зачыніўшы Будслаўскую гімназію, Гарадзенскую прагімназію і Менскі педінстытут пажадаўшы выкінуць з будынку…

Ён не мог даць веры Бабарэкавым словам, а Бараноўскі нарэшце падвёў тады да падагульнення:

― Дык вы прапануеце…

― Прапануем аб'яднаць нашы сілы і… рыхтаваць паўстанне, — Астрэйка зноў загаварыў шэптам. — Нашы ўжо збіраюць па вёсках зброю…

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)