Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Мёртвыя душы
Мёртвыя душы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мёртвыя душы

Электронная книга - «Мёртвыя душы». Краткое содержание книги:

Адзін з найбольш вядомых твораў рускага пісьменніка Мікалая Васільевіча Гогаля, жанр якога сам аўтар пазначыў як паэма. Першы том быў выдадзены ў 1842; працяг было знішчана пісьменнікам, захаваліся толькі асобныя раздзелы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 159
Перейти на страницу:

На другі дзень Чычыкаў накіраваўся на абед і вечар да паліцэймейстара, дзе з трох гадзін пасля абеда заселі ў віст і гулялі да двух гадзін ночы. Там між іншым ён пазнаёміўся з памешчыкам Наздровым, мужчынам гадоў трыццаці, прабітным чалавекам, які яму пасля трох-чатырох слоў пачаў гаварыць ты. З паліцэймейстарам і пракурорам Наздроў таксама быў на ты і трымаўся па-сяброўску; але калі селі гуляць у вялікую гульню, паліцэймейстар і пракурор надзвычайна ўважліва разглядалі яго біткі і сачылі амаль за кожнай картай, з якой ён хадзіў. Назаўтра Чычыкаў правёў вечар у старшыні палаты, які прымаў гасцей сваіх у халаце, крыху замусоленым, і ў тым ліку двух нейкіх дам. Потым быў на вечары ў віцэ-губернатара, на вялікім абедзе ў адкупшчыка, на невялікім абедзе ў пракурора, які аднак варты быў вялікага; на закусцы пасля абедні, дадзенай гарадскім галавой, якая таксама варта была абеда. Словам, ніводнай гадзіны не даводзілася яму заставацца дома і ў гасцініцу прыязджаў ён з тым толькі, каб заснуць. Прыезджы ва ўсім неяк умеў не разгубіцца, і паказаў у сабе спрактыкаванага свецкага чалавека. Пра што-б ні ішла размова, ён заўсёды ўмеў падтрымаць яе: ішла гутарка аб конскім заводзе, ён гаварыў пра конскі завод; гаварылі аб добрых сабаках, і тут ён рабіў каштоўныя заўвагі; меркавалі наконт следства, праведзенага казённай палатаю, — ён паказаў, што для яго не ў навіну і судовыя махінацыі; было разважанне пра більярдную гульню — і тут ён не рабіў промаху; гаварылі пра дабранраўнасць, і пра дабранраўнасць разважаў ён вельмі добра, нават са слязамі на вачах; пра выраб гарачага віна, — і ў гарачым віне ведаў толк; пра мытных наглядчыкаў і чыноўнікаў, і аб іх ён меркаваў, як быццам сам быў чыноўнікам і наглядчыкам. — Але варта ўвагі тое, што ўсяму гэтаму ён умеў надаваць нейкую спаважнасць, умеў добра трымацца. Гаварыў ні голасна, ні ціха, а зусім так, як належыць. Словам, як ні пакіруй, быў вельмі прыстойны чалавек. Усе чыноўнікі былі задаволены прыездам новай асобы. Губернатар аб ім выказаўся, што ён чалавек добрых намераў; пракурор, што ён дзелавы чалавек; жандармскі палкоўнік гаварыў, што ён вучоны чалавек; старшыня палаты, што ён паважаны чалавек і ўсё ведае; паліцэймейстар, што ён шаноўны і абыходлівы чалавек; жонка паліцэймейстара, што ён надзвычай ветлівы і далікатны чалавек. Нават сам Сабакевіч, які рэдка гаварыў аб кім-небудзь добра, прыехаўшы даволі позна з горада і ўжо зусім распрануўшыся і лёгшы на ложак каля хударлявай жонкі сваёй, сказаў ёй: «Я, душачка, быў у губернатара на вечары, і ў паліцэймейстара абедаў, пазнаёміўся з калежскім саветнікам Паўлам Іванавічам Чычыкавым: найпрыемнейшы чалавек!» На што супруга адказала: «Гм!» і штурхнула яго нагой.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 159
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)