Сказ пра залатое пёрка
- Автор: Гилевич Нил Семёнович
- Серия: Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны» #10
- Год: 2005
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Сказ пра залатое пёрка». Краткое содержание книги:
Новую кнігу паэзіі Ніла Гілевіча Сказ пра залатое пёрка складае грамадзянская лірыка чатырох апошніх гадоў (2001 -2004). Усе вершы ў ёй - пра тое галоўнае, што было і ёсць найпершым клопатам і найвялікшым болем паэта: лёс Бацькаўшчыны і роднае слова.
Перейти на страницу:
Любаваўся доўга ім
Дый схаваў чын-чынам:
Рана знацца мне з такім
Залатым начыннем.
Як, пажыўшы, награшу -
Вось тады, канешна,
Выму пёрка й напішу
Залатое нешта.
Жыў, грашыў і гараваў,
Піў і плакаў горка.
Дый забыўся дзе схаваў
Залатое пёрка.
Сама ў час, адчуў калі,
Што душа гатова
Падарыць сваёй зямлі
Залатое слова.
Ну, ды што ж! Такой бяды!
Гэты дар у вершах
Зробіць нехта малады -
З племя шчаслівейшых.
Тое пёрка ў добры час
Знойдзе ў нейкім склепе
I напіша Слова-Сказ
Прыгажэй і лепей.
2003-2004
Перейти на страницу: