Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рарк - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рарк

Электронная книга - «Рарк». Краткое содержание книги:

Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад староньніх вачэй фрагмэнты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта птушкі і восеньская лістота пад нагамі, гэта маладыя мамы з дзіцячымі вазкамі, гэта задумлівая паненка з кніжкаю ў руках. Парк – гэта таксама месца прызначэньня сустрэчаў, гэта доўгія шпацыры ў адзіноце або ў пары за (пад) ручку. Парк – гэта таксама зборнік вершаў Адама Глёбуса, зборнік, у якім знойдзеце ўсё тое, што пералічана вышэй, а нават крыху больш. Прыемнага чытаньня. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:

ЭПІТАФІЯ КАХАННЮ

На востры кант барвовых дахаў, Памiж прутоў антэн, на лёд Упала сонца — збiтым птахам... За ветрам, ў сiнi краявiд, Мiж велiчы бетонных гмахаў, Праз браму ночы вечар знiк... На чорным небе звар'яцелым Накрэслю крэйдай месяц белы.

З НАДЫХОДАМ ВЯСНЫ

Акно паспелi адчынiць Насустрач вiльгацi паветра, Але закуты розум спiць Пад чэрапам зiмовых кветак. У млосным сне мядзведзь ляжыць На сподзе чорна-сiнiх нетраў Зямлi. Сок падае на твары, І адчыняюцца iмшары.

СПАКУСА

Нас не спыталi, нам далi жыццё... Жаданне нашае — у целе iснаваць І разумець сусвет як адкрыццё Няспыннасцi, упарта ашчаджаць Той тэрмiн, дзе змясцiлася быццё, Але iстоту мусяць спакушаць Бязгучным iснаваннем па-за целам, Дзе зноў збяромся мы ў бязмежжы белым.

РЭСТАЎРАЦЫЙНЫ ТЫНК

Пад кляштарам, у сутарэннi, Бязгучна сыпаўся леўкас. Мы атынкоўвалi скляпенне. Маўклiвы лiк глядзеў на нас. Няўзнак з-пад кельнi кропля вапны Упала на руды абраз, На цёмны лiк, i рысай трапнай Пазначыла няўлоўны час.

НА ПЕРОНЕ

Вакзальны дух. Настрой на змены скоры. Як абразок, трымаеш ты бiлет. Адно што добра — шчыра не гаворым. Наш пацалунак запаўняе свет.
Мы пакiдаем дробязi на памяць. Таго, што ёсць, не зломiш, каб хацеў. Састаў кранаецца, i лiхтары сiгналяць Рубiнавым агнём у чарнаце.

РУХ

Быў дзень без сонца: мяккае святло, Ахутваючы, абмiнала формы, Здавалася, што нерухомае плыло... Быў вечар млявы, стомлены, бяззорны. Гублялiся абрысы — наваколле йшло Да ночы з мокрым снегам, з небам чорным...
А ноч была, як дзень празрыста-шары, Пад нiзкiм купалам бясконцай хмары.

ВЯРТАННЕ

Узнiк на даляглядзе горад - Зацвiў неонавымi зорамi. І перад сонным святлафорам Аўтобус, уздыхнуўшы зморана, Спынiўся, пахрыпеў маторам На беразе асфальтавага мора...
Я выйшаў на бетоннае прымор'е. Стаяла надзвычайнае надвор'е.

НАБЛІЖЭННЕ

Ты чырвань цэглы нёс i нёс наверх, Каб наблiжаў да белых промняў сонца Нас новым днём наступны крок-паверх. І быў, здавалася, рух угару бясконцы... А быў бясконцы толькi твой намер Убачыць Сонца ў простай абалонцы.
Там пазiраў на першы хмарачос Блакiтны голуб з чырванi нябёс.

ЛЕС

Мiж сосен з жоўтаю карою, Дзе пах смалы стаяў густы, Дубок галiнаю крывою Шпурляе зверху жалуды На неба ў лужынах рудое, На белы жвiр каля вады...
Сцямнела — сумна стала ў лесе, Упаў лiсток сухi на месяц.

ХУТАР

Печ трэснула, i дух пабiтай цэглы Змяшаўся з пахам кветак i грыбоў. На сцены, на страху трава i мох узлезлi. Гайдаючы на пер'i матылькоў, Раслiны выцягнулiся i леглi На ганак — царства мух i мурашоў...
Паўмежкi зараслi. Бульбоўнiк звяў. На крапiве блакiтны жук спяваў.

ВОСЕНЬСКАЯ АКТАВА

Пад цiхi голас добрых песень Прыйшло дзяцiнства — успамiн: Зялёным днём у шатах сосен, Расой чырвонай у калiн, Лiстом, што ў ветры круцiць восень, - Губляе мiж дубцоў малiн;
І фiялетавай галiнай; І сiняй i халоднай слiвай.

САД НА ГРУДУ

Блакiтны, рэдкi, лёгкi небасхiл Шарэў i ружавеў над мяккiм даляглядам, Над снегам i за сiнiмi стваламi слiў, За цiхiм i спусцелым нашым садам. Ледзь бачны, белы маладзiк свяцiў Над iльдзяным, зiмовым сном прысады...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)