Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

I мілая, i разумная, i паважаная. Так што не выпадае, ну, зусім не выпадае, неяк няёмка думаць пра аголенасць пад сціплай, але спраўнай вопраткай або лягчэйшым адзеннем. Тое ўсё — толькі камусьці аднаму, у поўным інтыме i назаўсёды.

* * *

Святасць жаласці, шкадавання. Усіх, бо ўсе, калі глыбей разабрацца, незразумела i безнадзейна няшчасныя.

Сяды-тады такое вяртаецца да мяне, як балючае шчасце.

Можа, гэта i ёсць тое асноўнае: «Любіце адзін аднаго»?..

* * *

Мая парэчка пакуль што абсыхае на кустах, а я чытаю. Брэдберы, апавяданне «Нескончаемый дождь». Без выбару, а на чым спыніўся дзён некалькі таму назад, залажыўшы ў патрэбным месцы агрызак алоўка.

Адчайная фантастыка, бясконцас шлёпанне пад дажджом не дзе-небудзь, а на Венеры, i раптам — такое зямное, блізкае, што ажно я, як ад радасці, засмяяўся: «...дождь, в котором тонут все другие дожди и воспоминания о дождях».

* * *

Нават у такой ідылічнай глухамані, як наша, не схаваешся ад жахаў сучаснасці.

Днямі мне расказалі, што той вусаценькі «незаконны» сын нашага партызана i хутаранскай цёткі, які так хораша вытанцоўваў на «свяце вёскі», ужо задушаны ў сваёй мінскай кватэры. Хутчэй за ўсё сябрамі, якія ведалі, што ў яго з'явіліся «вялікія грошы» на нейкую пакупку.

А яшчэ праз два дні другая хутаранка пахвалілася, калі я зайшоў, што ў нядзелю да яе ca Стоўбцаў прыязджалі сын i ўнучка. Яна, артыстачка, толькі выбрала клубніцы, а ён, шафёр грузавіка, i падлогу, i бялізну ёй памыў, i яшчэ сёе-тое зрабіў за нямоглую маму, але даўжэй пабыць не змог, бо ў сябра ягонага — пахаванне. Два юначкі запрасілі яго чатырнаццацігадовую, адзіную дачку на матацыкл, на штосьці там наскочылі, зубаскалячы, самі абодва жывыя, а яна — насмерць...

Столькі такога i страшнейшага, i без вайны, а боль адчуваюць толькі родныя, у каго яны ёсць, а збоку, водцаль мы толькі гаворым пра страшнае, як рэгіструючы яго, ведучы бясконцы, як той дождж на Венеры, падлік складаемых усяленскага адзічэння...

* * *

Свята ў Ініцы.

На загладжана-ўтравянелым котлішчы колішняй хаты, дзе нарадзіўся Уладзіслаў Паўлюкоўскі, привезены ды пастаўлены валун з зубрыным профілем i на ім умацавана мемарыяльная дошка.

I тут мне, як два тыдні таму назад у Карэлічах, на адкрыцці помніка Яну Чачоту, выпаў гонар i адкрываць, i прамаўляць пра яшчэ аднаго славутага земляка.

Два зборнічкі вершаў Улада Ініцкага, «Клім бабаю» i «Сон Гаўрылы», трапіліся мне ўлетку 1934-га, а цяпер, выступаючы, нават прысвячэнне на адным з ix працытаваў па памяці:

Вам, браты мае й сястрыцы, Дробнай шляхце, як з Ініцы, Так з ваколіцаў Міра, I ўсім тым, каго зямля Беларуская трымае, Гэту кніжку прысвячае Аўтар.

Прыемны ўспамін сенавання ў тым далёкім годзе, дні, якія праходзілі з паэзіяй Ініцкага, з паэзіяй блізкага зямляцтва, з прадчуваннем i майго творчага шчасця. Хоць я, калі гаварыць усё, бачыў i слабасць гэтай паэзіі ў параўнанні з тою, якую я ўжо ведаў — рускую, польскую, родную.

А самога Уладзіслава Міхайлавіча (як ён па бацьку, мне падказалі яго гарадскія пляменніцы) бліжэй, паўней пазналася якраз там, у Ініцы, з дзіцячых захопленых дэкламацыяў, з выступленняў i пажылой настаўніцы, i адной з пляменніц гэтага «паэта, перакладчыка, этнографа i мастака», 100-годдзе якога віленскія беларусы, на сорам Саюзу пісьменнікаў, адзначылі, як i належалася, летась. Абтрапанае фота дваццацітрохгадовага ў 1918 годзе прапаршчыка з мярлушкавай папахай, шабляй i недарослымі вусамі, а таксама з дарчым надпісам швагру, з падтэкстам у агульнавядомых словах «судьба играет человеком», паказала мне ўсё тая ж найбайчэйшая пляменніца-мінчанка. А судьба з гэтым чалавекам, трэба сказаць, добра-такі наигралась,— ордэн Чырвонага Сцяга ў грамадзянскую вайну, за што пілсудчыкі не даравалі яму ў канцы 20-х, пасадзіўшы на Лукішкі, a ў канцы 30-х — у Картуз-Бярозу, а пасля яшчэ аднаго вызвалення Вільні, у палавіне 40-х, у савецкі лагер, вызвалены з якога сконам Сталіна гэты яшчэ адзін наш пакутнік патрываў зусім нядоўга...

Ініца — вёсачка на дваццаць двароў, сядзібы на адным баку вуліцы, a другі бок зялёны, з рачулкай пад высокімі дрэвамі,— таксама Ініца, якая ўпадае ў Нёман з левага боку.

А на правым — больш вядомая веска больш вядомага Уладзіслава — Жукаў Барок i валуны на месцы колішняга Сыракомлевага Залучча...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)