Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 46
Перейти на страницу:

Вось так і ладкуецца жыццё ў Княжборы і ў рамане Віктара Казько. Так па-рознаму «прадбачліва» жывуць тут людзі. Цягнуць калгас і пасвяць уласных гусей, падымаюць па ногі дзяцей і праваджаюць іх у горад, п'юць «чарнільца». I вясной чакаюць буслоў з выраю, шукаюць запаветную борць з дзедаўскай спадчынай і нудотным зімнім вечарам чытаюць услых Ясеніна:

Разберемся во всем, что видели, что случилось, что сталось в стране,  и простим, что нас горько обидели  по чужой и по пашей вине...

Гэтым, што жывуць у Княжборы, людзям хочацца, каб усё ішло «як спрадвеку», па завядзёнцы, каб «па-людску ўсё было»...

Але ступіў па кпяжборскую зямлю яе блудны сып Мацвей Роўда — з сумам па хаце і з надзеяй быць ёй патрэбным, працавіты, адкрыты, дужы, малады і зухаваты. Ужо адбыўся выбар, прагучала запаветнае імя: Княжбор,— згодна волі аўтара тут яму весці меліярацыю, ствараць узорную гаспадарку, уладарыць — княжыць. I па другім рэчышчы, няхітра прамым, як меліяратыўная канава, імкліва пачне апавядаць аб гэтым Віктар Казько. Пакрочым і мы следам за пісьменнікам.

...«Я вам верыў»,— скажа Мацвей свайму начальніку Шахраю.

Шахрай гаварыў:

- Нам з табой упраўней трэба быць, дзейнічаць больш акрэслена і рашуча.

Поле трэба перакроіць, пераніцаваць зямлю.

Накарміць людзей, і сёння, не адкладваючы па заўтра, даць хлеб і да хлеба — вось галоўнае.

-...З мінімальнымі затратамі... і каб усё ўзорна, адразу быка за рогі.

- Гэта ж раз два і ў дамкі.

Аўтар надзяліў Шахрая зайздроснай мэтанакіраванасцю, упэўненасцю ў тым, што праўда — на ягоным баку, і сілаю перакананасць, тым больш заражальнай, што (пісьменнік дае магчымасць адчуць нам гэта чалавек ён адукаваны, дзейны. Шахрай гаварыў як маляваў, і паўставалі з яго слоў рукатворнае мора, магутная водная артэрыя, на якой плылі марскія параходы, як па моры, беглі хвалі па полі пшаніцы, падымаліся жывёлагадоўчыя комплексы.

Мацвей слухаў і ездзіў разам з Шахраем па ўжо меліярыраваных палескіх землях, дзе «цудоўная карціна» ўвасобілася ў рэальнасць — у індустрыяльныя гаспадаркі з заасфальтаванымі дарогамі, гандлёвымі цэнтрамі, абліцаванымі мармурам, з фанта намі і парнікамі і неверагоднымі ўраджаямі...

Часам ён не адчуваў у сабе радасці ад таго, што бачыў, адмаўляў сляпой веры таму, што чуў і пачынаў думаць. Тады ён чуў не толькі: «па гэта можна жыццё пакласці» — з чым быў згодны, але і: «гэта можна толькі ненавідзець». Гэта — яго балоты. Палессе. I ненавідзець яго Мацвей не мог.

Ненавідзець не мог. Але...

Але з першай хвіліны ў Княжборы, калі сустрэў вяселле Алёны, што не дачакалася яго, было Мацвею няўтульна на гэтай зямлі.

Але Шахрай здаваўся чалавекам, які не ведае сумненняў, і яму хацелася быць падобным на Шахрая...

(Пытанне да аўтара):

...Віктар Апанасавіч, ну чаму ж у вашага Роўды, сумленнага, як вы пішаце, і смелага чалавека, перад начальствам не вылабуньваецца (узгадаем хоць непаднесеную сакратару абкома галінку маліны), чаму ў рашаючы момант, калі Шахрай перакрэслівае чырвоным алоўкам на плане работ вадасховішча і ўсё, што зрабіў Мацвей, будзе далей толькі на шкоду зямлі — не хапае ў яго сілы процістаяць? Ведае ж ён, што робіць!..

Ды хіба ж магло быць інакш? Нас жа выхоўвалі як пакаленне Донкіхотаў. Жыццё падавалі як калядную карцінку. А змагацца давялося не з ветракамі — жыццёвыя жорнавы былі куды больш страшныя... Шахрай не Шахрай. Ці трэба надаваць увагі, хто мог бы апынуцца па яго месцы. Машына запушчана. Гэта сёння мы разумнікі — адміністратыўна-камандная сістэма. А калі пісаўся раман, з такой выразнасцю ўбачыць гэта было немагчыма. Мы ўжо спрабавалі і. тады гаварыць штосьці, але,  па сутнасці, гаворка ішла аб прыватным. А курочылі ж лёс і. душы...

...Дык вось, быў Мацвей «заведзены» на тры словы: хлеб — шчасце — жыццё. Хацеў даць усё гэта сваім землякам-княжбор- цам, Калі яму было думаць, што ён робіць з гэтай няўтульнай роднай зямлёй, што на месцы рая зямнога ён стварае індустрыяльны ландшафт, для якога і знойдуцца словы: кампактна і эстэтычна?! Ён «ламаў, душыў у сабе і вакол усё, што перашкаджала». Кінуў па гэтыя балоты трактары, бульдозеры і кустарэзы, і яны карчавалі кусты, ламалі дрэвы, уміналі гусеніцамі ўсё, што, здавалася, будзе вечна. (Пасля службы ў арміі, ужо калі папрацаваў на ўдарнай сібірскай будоўлі, пасля асваення цаліны вярнуўся Роўда ў Княжбор — мімаходзь, дзеля інфармацыі, кіне ў самым пачатку рамана аўтар. Ці не адсюль жа цягнуцца карэньчыкі нястрымнай зухаватасці Мацвея, з якой пакарае ён прыроду?)

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)