Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Недапісаная кніга
Недапісаная кніга - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Недапісаная кніга

Электронная книга - «Недапісаная кніга». Краткое содержание книги:

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 42
Перейти на страницу:
Салаўіная ноч
Блакітны месяц i ліловы бэз Дурманілі табе i мне галовы, А недзе побач непрыкметны бес[3] Шаптаў не сказаныя намі словы.
Я траціў i развагу, i спакой, Пачуўшы голас ціхі i спакусны, Лавіў руку гарачаю рукой I вуснамі — асмужаныя вусны.
Усё трымцела ў сэрцы i ў душы, Мы апрытомнелі з палёгкай, Калі ў заранкавай цішы Прачнуўся салавей i радасна зацёхкаў.
Стрымаць свае пачуцці не змаглі У тыя таямнічыя хвіліны I ўсё, што бераглі, не збераглі Блакітнай ноччу салаўінай.
Нас акрапіў расою чадны бэз. Гайдаўся на галлі i пасміхаўся бес.
25-26/VIII—93
Майму інстытуту
Былі i радасці, i хваляванні тут, Узлёты, i правалы, i трывогі, Мой родны, вечна юны інстытут, Пачатак вашай i маёй дарогі.
Тут мы кахалі i кахалі нас, Палалі ў спрэчках, як запалкі, Хоць быў галодны i шчаслівы час, Былі «хвасты», i двойкі, i шпаргалкі
Дзе б я ні быў, у памяці жылі Духоўныя настаўнікі заўсёды, Як зоркі пуцяводныя, вялі Яны мяне цераз усе нягоды.
Запомніўся ix кожны жэст i гук Натхненнем усхвалёванага слова. Замоцін, Барычэўскі i Бузук Нам адкрывалі ўсіх асноў аснову, —
Свет Пушкіна, i Блока, i Сафо, I дзеясловы у загадным ладзе, I байранаўскай звонкаю страфой Здзіўлялі ў беззаганным перакладзе
Сваіх сяброў не забываю я I нашы ўсе няздзейсненыя мэты. Жылі мы як адзіная сям'я, Плебеі, летуценнікі, паэты,
I скептыкі, i крытыкі сістэм, Спрачаліся да хрыпаты i стомы, Бо ў пекле не прадбачыўся Эдэм, I гэта стала не-ка-му вядома.
Натхнёна лірыку пісалі Маракоў, Лявонны, i Сяднёў, i юны Розна, Ды зрэнкамі бязлітасных ваўкоў На ix глядзелі ўчэпіста i грозна.
Усе злачынцы вершаць свой кашмар Начамі, учарнелымі ад страху, I гналі, як загадваў «гаспадар», I вучняў, i настаўнікаў на плаху.
«Тот ураган прошел, нас мало уцелело» Засведчыў i Ясенін малады... Апошні сведка я. I сведчу смела, Каб вы такой не зведалі бяды,
Каб спасцігалі ўсё, што захацелі, Каб не сустрэлі гора i пакут... Мае равеснікі у вырай адляцелі, Але заўсёды юны інстытут.
12/ІХ—92
Павал
Яшчэ непатрывожаныя намі, Не верачы ў пагібель без пары, Зачараваныя завеямі i снамі, Яны маўчаць на студзеньскай зары.
Глядзяць у неба i ратунку просяць, Крутой слязою застые смала, I толькі пошчак у глушы даносіць, Як снег рыпіць i як звініць піла.
Яны стаяць магутныя на ўзвеі, I кожная, як непаўторны цуд, Пад імі — мітуслівыя пігмеі — Нявольнікі выконваюць прысуд.
Яшчэ паўзмрок, і снег неабтаптаны, A вогнішчы палаюць і гудуць... Пахукаем на рукі і... тытаны, Ламаючы падлесак, упадуць.
Я не спяшаюся, я пазіраю з жалем На гонкі стан i пасівелы чуб I раюся, куды i як павалім, А пара замярзае каля губ.
Бяру настылую i вострую сякеру, А мне сумленне шэпча: «Не валі!..» Я поглядам да верхавіны змераў, I паляцелі смольныя скрылі.
Жывіца заліла жывую рану. Пакутую, хоць i не мая віна, Хіснулася... i знікла нечакана У снежным дыме гонкая сасна.
За ёй — другая, трэцяя, дзесятак Кладзецца, як гарматныя ствалы, I капаюць на снег з ружовых пятак Бурштынавыя кропелькі смалы.
О, Божа, Божа! Колькі я ix спляжыў! Шкадуючы, ў пагібельнай глушы, Замшэлым каменем той грэх на сэрца ляжа I застанецца ў змучанай душы.
Снягі расталі, адгулі завеі. Адкочваўся за валам грозны вал. A толькі ўспомню — сэрца пасівее... Ішоў на волі i ў тайзе павал.
20/ХІ—92
вернуться

3

Бес — д'ябал (руск.).

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 42
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)