Свет першы і апошні
- Автор: Чыквін Ян
- Серия: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа #20
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
- ISBN: 83-85918-12-4
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Свет першы і апошні». Краткое содержание книги:
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўтара маладым хлопцам, шалёным у пачуццях і памяркоўным у дзеяннях. Падаецца, што гэтая душа не састарэе ніколі. Вершы – таму пацьверджанне. А дадзены томік – чарговы доказ таму. (н.г.)
Перейти на страницу:
Дзеці спяць на падлозе,
Як авечачкі, збіўшыся ў кучу.
І зноў адно з іх не можа
Упасці ў сонныя травы,
У матчыных рук калыханне —
Вочкі трэ ўласнаруччу.
Як цвет яблыні танклявай,
Душа дзіцяці светлай плямай
Спаўзла са столі і па сценах
Паволі йшла дрыжачым бляскам
Да сонца звабленага шклянкай,
Туды, дзе жыў срабрысты ляскат.
Дайшла — і ў зіхотныя промні апала...
І трэск па шкле зышоў авалам.
Шпіталь
Зверху востра сляпіла святло.
Прыціснуты к цвёрдай паверхні,
Я пусткай валодаў сваёй,
Крыкам я быў, і крык быў тлом.
У балесна-імглістай лагодзе,
Вільготнай гарачцы сноў
Мне рукі забралі абедзьве, найменей,
І вярбе аддалі за акном.
Галяк, што ірве апендыцыт,
Бы шылам — пальцамі: цыт і цыт!
А прага размовы ў прыродзе —
Як жэрдкі і белага пеўня
Ці выбітай шыбіны з клёнам.
Таму там на голлі зялёнай слівы
Вешаўся нехта вельмі шчаслівы,
А побач кнігу пісаў шалёны.
І такая там ціш адхімічана,
Што ў тэрмометрах топіцца ртуць
І чутно — з начнікамі начніцы
Усё сарочкі вар’ятам ткуць.
* * *
Матэрыя —
прадметы, рэчы
вельмі любяць,
калі іх кранаюць,
гладзяць, выкарыстоўваюць,
перастаўляюць, папіхаюць,
таўкуць, націскаюць,
круцяць да сёмых патоў
і разаграваюць да белай гарачкі.
Прадметны свет
штодня, кругласутачна
дамагаецца чалавечай рукі,
цеплыні ягонай душы.
Чапляецца чалавека,
не адпускае ад сябе,
засмоктвае, хоча —
у рэшце рэшт —
прыпадобніць да рэчаў у сябе.
Браты мае і сёстры.
Канец эпохі
Навокал чужыя вочы
і слоў калючых калоссе.
І сутунак — ні блакітнага неба,
ні светлых даляў.
Жоўты жах развесіў
на грудзях свае медалі
і здзірае з галавы
апошняе валоссе.
Як скінуты нагою
ў рэчку камень —
зляцелі ідалы
з высокіх
пастаментаў.
Цемра свой сум адкусіла
з хрумстам —
і ноч выварочваецца
з чорнага глупства.
Лясное возера
Чаму ў жвіроўні вечнасці
Затрымаліся часу стрэлкі
Перад зенітам поўдня —
Нібыта боязна чакаючы кагось,
Хто меў з’явіцца вось,
Ды не з’яўляецца ў тым чалавечым пекле.
Па той бок, там, калосяцца жыта
І воды з мёртвых лечаць,
І галавастых шчасця сысуноў
Штодня выводзяць прамяністыя кабеты.
А тут — перамяшчэнне душ адно
Ў цырульна-сцішаным паветры.
Шкілеты іх на могільніках гаманяць,
Апраткі чорным болем свецяць.
Як возера лясное, над якім
Вісіць бяссмертнікам Кашчэй,
Не мрэ і не жыве зачараваны край
Аблакітненых вачэй —
Ні хваль на ім перастваральных,
Ні ў тонях вадакрутаў хоць бы паўжывых...
Рукой дрыжачай я кладу, Айчына,
На твар твой свята-светлыя крыжы.
* * *
ля помніка Пілсудскаму у Беластоку
Пілсудскі-дзед глядзіць на ўсход.
З намі ён быў ці толькі марыў
Польшчу пабольшыць на тлусты кусок,
А калі не — множыць смерць і пажары?!
Гарыць усход у бронзавых вачах,
Але жалезнаю нагой не ступіць кроку.
І будзе так стаяць — з галубамі на плячах,
Скамянелым гістарычным вадасцёкам.
І вечна будзе бачыць, як з турэмнай брамы
З песняй “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”
Паэта цень выходзіць ў бел-чырвона-белае убраны...
* * *
Покуль у невады вечныя дзённае сонца
Не злоўлена сонцам счарнелым,
З свету зыходзячы я астаўлю красу найпрыгожую —
Бляск жыватворнага Немага.
Цела з праменняў ягоных было далікатным
І гнуткім, як чыстага золата пробы.
Рукі былі, каб лавілі гасцей наймілейшых —
Ганцоў светланосных — паўсюды, заўсёды.
Перейти на страницу: