Так
- Автор: Некляев Владимир Прокофьевич
- Год: 2005
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:
Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)
Перейти на страницу:
Утаропяцца ў сцены. Запаляць.
Вочы ў вочы няўтульна зірнуць.
Ні за што не зачэпіцца памяць -
І яны наліваюць і п'юць.
Трое - з Менску, з Бярэсця, з Гародні -
Ледзьве знаюць адзін аднаго,
Дык з чаго яны п'юць так гаротна?
Проста так.
Проста п'юць.
Ні з чаго.
Бо пакуль на абшарах Айчыны,
Што ўсё толькі збіраецца быць,
Аніводнай не знойдзеш прычыны,
Каб не піць.
Перейти на страницу: