Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Паіміж небам і зямлёй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паіміж небам і зямлёй

Электронная книга - «Паіміж небам і зямлёй». Краткое содержание книги:

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 105
Перейти на страницу:

Сапраўды так, ад зместу, і, дададзім, ад меры таленту: ёю вызначаецца мера — аптымальная і гарманічная! —узбагачэння мовы шляхам выкарыстання яе эўфанічных магчымасцяў.

Рыфма — не толькі гукавы, але і змястоўны «рухавік» паэтычнай думкі. Гэта своеасаблівы «сігнал», які падаецца словам, і па яго «выкліку» настройваюцца «сілавыя лініі», да якіх злятаюцца сугучныя і — самае важнае — сэнсава патрэбныя словы. Можна сказаць і так: рыфма — адмысловы ліхтарык, а калі хочаце, дык, па-сучаснаму, і лакатар, які «высвечвае», «вылоўлівае», «выводзіць» на сваю «хвалю» тыя, адзіныя, словы, якія, здаецца, пасылае неба... «...Рифм сигнальные звоночки...» — паэтычна акрэсліла гэты стан, гэты паэтычны крок да здзяйснення Ганна Ахматава.

Метафара — код, рыфма — ключ да яе...

Эха — рэха — рыфма... Столькі сказана пра цудоўныя праявы старажытнагрэчаскага міфа, аднак жа — у паэтычнай практыцы — рыфмаванне ўпершыню пачало сцвярджаць сябе ў Кітаі — недзе тысячы тры з паловай гадоў таму...

І сёння можна толькі ўявіць, калі ўлічваць іерагліфічнае пісьмо, дзе рыфма, не толькі як ёй і належыць, гучыць, але яшчэ і «глядзіцца», «бачыцца», рыфма графічная, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца перакладчык такой паэзіі. Монарыфма (а менавіта яна ўласцівая класічнаму кітайскаму вершу) так і застаецца жыць толькі ў арыгінале...

Наогул пры ператварэнні паэзіі на іншую мову першымі «ахвярамі» гэтага «вершатрусу» аказваюцца гукавая інструментоўка і, вядома ж, рыфма.

І гэтага не ўнікнуць. Віды мастацтва, заснаваныя на непасрэдным выкарыстанні слова, — славеснасць, мастацкая літаратура — па сутнасці сваёй былі, ёсць і будуць самымі нацыянальнымі: яны — жывуць у мове, яны — паміраюць без мовы ці прынамсі назаўсёды застаюцца глуханямымі. Вось чаму і пераклады літаратурныя, асабліва паэтычныя, — гэта ўжо зусім іншыя, адрозныя ад арыгінала, тварэнні. Жывыя, але — не тыя. Каб «атрымаць» пераклад, трэба спачатку «змярцвіць» арыгінал, «раскідаць» жывы арганізм, а потым ужо — у іншай мове — «сабраць», стварыць, спарадзіць штосьці новае. Вось ад таго, як перакладчык «сабраў» гэтае «новае», і залежыць яго мастацкая вартасць, яго, скажам, існасць, жыццё, урэшце, у новай мове: альбо гэта ўсяго толькі муляж ці пачварны мутант, альбо прыгожае тварэнне з жывою душой...

Усё гэта, паўторым, асабліва балюча адчувае на сабе паэзія і, натуральна, самі паэты. Пэўна ж «дапяклі» перакладчыкі Аляксандру Твардоўскаму, калі параўноўваў ён паэтычны арыгінал з лугам у разнатраўі і шматквецці, а пераклад — з гэтым жа самым, толькі скошаным і складзеным у стог сена... Максім Лужанін гаварыў: «Арыгінал — віно, а пераклад — вада...» То, можа (і сапраўды, часцяком, яно так), п'ючы ваду, мы думаем, што гэта віно... У лепшым выпадку, зразумела, надараецца і віно, але ўжо іншай маркі... Наконт выдатных перакладаў (з Роберта Бёрнса), зробленых бліскучым майстрам Самуілам Маршаком, хадзіла эпіграма:

При всём при том, при всём при том, При всём при том, при этом Маршак остался Маршаком, А Роберт Бёрнс поэтом...

Дык вось: пры гэтай «неперакладнасці» паэтычнага твора адным з самых непадступных яго элементаў з'яўляецца рыфма. Але — ствараючы, часцей непераадольнае, супраціўленне перакладчыку — рыфма якраз і застаецца самым верным вартавым глыбіннага паэтычнага характару, заснаванага на багацці і непаўторным каларыце мовы.

Рыфма — візітоўка і верша, і яго тварца.

У паэтаў нават узаемаадносіны з рыфмай стасуюцца адпаведна характару: у Пушкіна — па-сяброўску нязмушанае лёгка, даверліва, з пэўным свецкім бляскам: «рыфма — гучная сяброўка...»; Максім Багдановіч дапытліва ўглядаецца ў эўфанічна-выяўленчыя магчымасці рыфмы, — вось як ён пісаў пра майстэрства Янкі Купалы: «...канцы строк аж звіняць, з'яўляюцца рыфмы і пасярэдзіне верша, нават словы да яго падбіраюцца зычныя, моцныя...» На ніве беларускай паэтыкі Багдановіч выступае першадаследчыкам, і зусім зразумелае яго імкненне абапірацца на тэарэтычны грунт, закладзены і назапашаны папярэднікамі ў Іншых літаратурах. Напрыклад, Гюэ, французскі філосаф і сацыёлаг, сцвярджаў, што назначэнне рыфмы — «падкрэсліваць форму метра, абводзячы цвёрдым контурам яго граніцы...». У Дзмітрыя Меражкоўскага да рыфмы стаўленне экзальтаванае, можна сказаць, закаханасці:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 105
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)