Тамбурны маскіт
- Автор: Вішнеў Зміцер
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Год: Невский Проспект
- ISBN: 5-94716-002-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Тамбурны маскіт». Краткое содержание книги:
Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, аўтар стварае сваю беларускую Афрыку, бо ў ягоным арсенале не толькі эпатаж і эстэтычны радыкалізм, але і сваё філасофскае бачанне свету. Шмат што з прадстаўленага ў новым выданні перакладалася на шведскую, фінскую, французскую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы свету.
Перейти на страницу:
НЕ КЛЁКАТАМНЫЯ МАТЫВЫ
я вязу на пахаванне вянок хаваю
вараныя вантробы каня людзі
адварочваюцца адыходзяць убок
цягнік клацае вагонамі-барабанамі
што выталупілі вочы грамадзяне?
жвакайце свае нанайскія бананы
смерць пужае гопнікаў і ракаў на
нябожчыку напэўна будзе фрак ён
быў вядомы літаратурны хірург гэта
безумоўна факт
чакатала
чакатала
Чыкаціла Чыкаціла
ты чаму
пакаціла
так накаціла
дрэвам змрочным
якаціла
пальцам смачным
калаціла
бацыла
бо зараз пайду
па машынах
пайду нежывы
гумовай шынай
стукаць буду
сумаваць не буду
таму што
герой
Лета 1999
***
кефірныя пацукі на
талерках якія
паліваюцца соусам
з прамяністай атрутай
раніца шчасце
ўзнагарода дзеля пароды
ЧЫТАПАТЫ
Кракадзілы валэндаюцца па маёй
кватэры Тут не заапарк Тут не
запаведнік Тут кракадзілаў вішнёвы
парк
Я помнікам узвышаюся на зэдліку ў
цэнтры цэнтральнага
адзінага пакоя
Кракадзілы на падваконні на
патэльнях на шыфаньеры
на раскладанцы на газавай
пліце на мыйніку
на баладашах
на кніжных паліцах
Раскрываюць зялёныя зяпы
рыпяць наздрынамі
Варушацца як
дрэвы ад ветру
I бадзяюцца ў паветры
мае радкі бессмяротныя
аб афрыканскіх далёкіх далечах
аб смачных тубылках
аб цёплай каламутнай вадзе
1997
***
У піўнусе сярод хамаватых ракаў піўная рака. А чырвоныя хамы вялізныя, як змеі. Ліжуць нашыя пальцы. Мы са смехам паглынаем мяса. Сярод брацкіх куфляў філоніць філасофскі дух. Воды аблачыны выпускаюць. Пах стварае паветраныя лагчыны. Сярод рудай кучы затлушчанай і вэнджанай рыбы вочы — як кампутарныя маніторы. Тамагаўкі лётаюць. Піфагор на небе крэсліць нешта. Сядзяць. Вуй, сядзіць. Паэтычная свалата. Кучарамі трасуць і рукамі махаюць. Усё хаюць. Вершы чытаюць і рыбай з ракамі хрумсцяць. Мараць зрабіць рэвалюцыю. Прастытуцыю чырвоную. Хочуць выкінуць камісараў вон. Але чамусьці сядзяць. Чамусьці. Мусіць, зусім галодныя.
1996
ЗАПАЗЫКІ ПЕРАМЕННЫХ НАПРАМКАЎ
Вочы галоўны стрыжань маёй паэзіі ляжаць
яны як лом-медзь
вакол металічная сетка
Сетка ілюзорыцца салодкімі сотамі Краны
выцягваюць метровыя муштукі
як балюча Як Балюча Як
я здаю штодня свой метал на пераплаўку у
доменнай печы пунсовыя языкі вылізваюць
чыста
вылузваюцца лісты
вылузваюцца пасля пляжнай хімчысткі
нейкія павукі
нейкія вужакі
нейкія не жахі
на кій нашпіленыя мухі
вуха крычыць страшна
там з прычыны захопу транспарту
згубілася партыя шклянак з мятлушкамі
разлічваюся вачыма
раскідваю запазыкі
1998 + 2000
***
Мой пазваночнік - мая гадзюка
Мой пазваночнік - мая гадзюка
Мой пазваночнік мая вялікая гадзюка
Яна вузорыстая ружовістая няроўністая
я яе люблю
бо няма жалю
гадзюка штодня старанна мяне кусае
і джаліць
***
У мяне вырвалі сэрца
гарачае пульсуючае
падобнае да чырвонай жабы
Камісар Юрась калашмаціў яго
лакіраванымі ботамі
шабляй сек і кетчупам
паліваў
Па вуліцы на прасавальнай дошцы
плавала і бялела
маё веснавое бессмяротнае цела
1997
Перейти на страницу: