Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Радзіва «Прудок» - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Радзіва «Прудок»

Электронная книга - «Радзіва «Прудок»». Краткое содержание книги:

Журналист, дворник, дармоед, хозяин, писатель ... Автор этой книги - человек, который ищет свое место в этом мире. Таким местом могла бы стать уютная редакция столичного журнала или модный хипстерский коворкинг. Но стало деда дом в Полесье, на самом краю Беларуси, на перекрестке миров. Эта книга не о том, как восстановить полуразрушенный дом, сажать огород, доить козу, жить в деревне и не спится. Эта книга о том, как восстановить полуразрушенного себя. Может быть, она о том, как вернуться к корням, к родной языковой и культурной стихии и о том, как важно не потерять бабушкины рассказы. А может, о том, как стать своим для самого себя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:

Чэрвень

***

Мне падабаецца штодня мыць галаву не дома, а ў Купалаўскім тэатры. Я нашу ў заплечніку шампунь і пасля прыбірання тэрыторыі мыю валасы ў сваім цесным пакойчыку над рукамыйнікам. Гэтая дробязь надае ўсяму майму жыццю пах бясконцых вандровак. Потым хаваю мокрыя валасы пад капялюш, і, пакуль даязджаю да манастыра, яны высыхаюць. А ў манастыры слухаю Лявона Вольскага і назіраю, як манашка ў навушніках робіць мантаж фільма пра бацюшку. Простыя словы. Простыя зʼявы.

Сказаў Еве, што я дворнік. Яна зноў расчулілася.

***

Не, адназначна, у мяне ў галаве каша. Тэатр, манастыр, Ева…

На днях паеду ў Каленкавічы, потым у Польшчу. Буду глядзець у акно цягніка і думаць сваю кашу.

***

Каленкавічы — гэта вялікая вёска. Пад ліхтаром у цемры сумуюць без працы дзве прастытуткі — сапраўдныя, у парыках і з вялікімі грудзямі. Як у фільмах Альмадовара. Побач двое міліцыянтаў шукаюць мінакоў без флікераў. Знайшлі мяне, узрадаваліся.

Знайшлі б лепей прастытутак — усім было б добра. Там ужо і флікер няма куды чапляць.

***

Як жа я блізенька да таго месца, дзе прывязаны да гэтай планеты! Сэрца енчыць: «Едзь у Прудок! Едзь у дзедаву хату!».

У 1931 годзе майго прадзеда Андрэя з сям’ёй саслалі на руднікі. Праз два гады ён збег і вярнуўся назад. Яго хату ўжо прыстасавалі пад сельскую школу, таму ён тры гады бадзяўся па суседзях. Бадзяўся-бадзяўся, яго ізноў саслалі. Болей ён не вярнуўся. Памёр няведама дзе і калі. Аднак у Прудок вярнуўся мой дзед і пабудаваў там хату. Сёння яна паціху разбураецца. А што, калі…

***

— Алё, прывет. Мама, дай што скажу.

— Грошы скончыліся?

— Не. А хто жыве ў дзедавай хаце?

— У якой хаце? У Прудку?

— Ага.

— Нашто табе?

— Ай, проста скажы.

— Табе ўжо тая хата трэба!

— Ну, проста скажы, жыве хто ці не.

— Што ты ўжо прыдумаў, а? Сядзі ў Мінску і не дуры галаву.

— А хата тая яшчэ хоць стаіць?

***

Даслаў эсэмэску Еве: «Я ў Прудку. Тут лес маўчыць. Сяджу пад ігрушай, гляджу на расу ў павуцінні».

Ева зноў расчулілася.

***

Гэта ўжо не той двор, якім я яго запомніў. Ён зарос смеццем, акацыяй і дзікімі слівамі. Студня ўвалілася, і вада схавалася пад тоўстым слоем гнілых дошак. Зніклі прыбудовы. Няма лазні, куратніка, няма хлява і дрывотні.

Болей няма дзедавай майстэрні. А я яшчэ помню вялікі варштат пад маленькім акенцам. Я ніколі не бачыў дзеда. Але ўвесь час думаў, што ён жыве ў майстэрні. Калі я лазіў па дзедавых шуфлядах з інструментамі, мама казала:

— Асцярожна, нічога не паламай, бо дзед рассердзіцца.

Болей няма ні тых шуфлядаў, ні сталоў, ні майстэрні, ні дзеда.

Вокны ў хаце забіты дошкамі. А колісь, помню, паміж шыбамі ляжала сіняя вата. І віселі такія белыя фіранкі з узорам, які ўтваралі дзіркі, абшытыя ніткамі. Як жа яны называліся? Ат, ужо не помню.

У меншым пакоі, дзе стаіць груба, ляжак з трубой упаў на столь, і бэлька храснула пасярэдзіне і абрынулася на падлогу разам з столлю, цаглінкамі і пяском.

Хата, якую збудаваў дзед, разбураецца. Я хаджу па ёй у даражэнных беластоцкіх ботах.

Вясной па Птушыным Шляху разам з журавамі я вярнуся на Палессе і буду тут жыць.

Не ўсё ж жыццё быць дворнікам!

А Іосіфаўна скажа:

— Што за мужыкі пайшлі — за трыста кіламетраў не могуць ездзіць на працу.

***

Пазычыў у доні прылады для малявання і раблю ўяўны рамонт у хаце. У сталовай-кухні не будзе столі, а па рыпучай драўлянай лесвіцы адтуль можна будзе трапіць на другі паверх у адзін пакой.

Ліпень

***

Я от што падумаў. Чаму б мне не стаць сталяром, як дзед? Падумаў — і пайшоў у манастырскую сталярню запісвацца чаляднікам.

А яны мне такія:

– Калі ласка.

Мой нос учуяў пах пілавіння і шэпча мне: галоўнае ў жыцці — навучыцца рабіць табурэтку. Галоўнае ў жыцці — навучыцца рабіць стол. Галоўнае ў жыцці — навучыцца рабіць простыя рэчы.

А я сваёй арт-дырэктарцы такі:

– Не хачу быць дызайнерам, хачу быць сталяром. Мая арт-дырэктарка мне такая:

— Заўдзёўб ты мяне, Андрушка. Я ёй такі:

— Я ж рознабаковая асоба. Яна мне такая:

— Пагаворым у аўторак. Я ёй такі:

— Пагаворым у аўторак.

Уяўны рамонт працягваецца. У кухні ўжо квяцістае сонечнае святло падае на табурэтку, зробленую сваімі рукамі.

***

Сёння трапіў у закрыты музей старажытнабеларускай культуры ў Акадэміі навук.

Па-сапраўднаму маё сэрца ёкнула ля інструментаў і прыладаў. Нацягіч, зачэртач, скобля, шаршэрка, шпунтоўнік, струг... Як бы я хацеў пачуць гэтыя словы ў сапраўдным жыцці:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)