Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 101
Перейти на страницу:

Вось пан Рысь, канфідэнт Радзівіла, і прапанаваў такі гандаль павесці праз свайго прыяцеля, доктара Лёдніка, які з Тызенгаўзам кожны дзень бачыцца і каралю пра медычныя адкрыцці лекцыі чытае. А суддзя менскі замкавы пан Вырвіч дапаможа прыняць доктару патрыятычнае рашэнне.

Пранціш захапленне пана Рыся нясвіжскім ардынатам не падзяляў. Што гераічнага ў тым, што князь хоча і ў ваду не залезці, і рыбку з’есці? Вырвіч цалкам пагадзіўся з устрывожаным Лёднікам: лезці паміж молатам і кавадлам, або Радзівіламі і каралём, не варта. Скарыстаюць і забудуцца, як на дзіравы чаравік.

Дарэмна раскормленыя пахолкі Капаніч, на ўсходні манер у шальварах і шаўковых халатах, з-пад турбаноў вытыркаецца салома ліцвінскага валосся, — чакалі, пакуль паны добранька шкляному богу паклоняцца. Тады і слугам перападзе глыточак-кавалачак. Бутрым і збана медавухі не выпіў. Чым мог бы абразіць гаспадара, пана Гараўскага, каб той і так не ўважаў Чорнага Доктара за фармазона. Сумленны госць не мусіць на сваіх нагах з-за стала ўставаць. Нат за парог выйшаўшы, павінен выпіць з гаспадаром на штэмпель, каб сяброўства запячатаць, потым расхадуху, потым чарку аглаблёвую, а чарку страмянную — ужо на кані седзячы…

А доктар на развітанне хуценька надаваў усім медычных парадаў ды пусціў каня лужыны восеньскія расплюхваць. Шлях няблізкі, а мусіў яшчэ ў Менск заскочыць. Былы езуіцкі калегіюм, адкуль Пранціш калісьці лататы даваў, ператварылі ў свецкую школку, і там праглі кансультацыі знакамітага прафесара Лёдніка, важнага чальца ўсемагутнай Адукацыйнай камісіі. Гэтыя запросіны Лёднік і скарыстаў, каб па дарозе завярнуць у Капанічы.

Вырвіч глядзеў услед вершніку, хударляваму, але дужаму ды жылістаму, небяспечнаму, як загартаваная шабля, усё яшчэ чарнавалосаму, толькі з нітамі сівізны, і не мог даць веры, што калі яны першы раз сустрэліся, Лёднік меў гадоў амаль столькі ж, колькі Пранцішу зараз… А было гэта на скрыжаванні за Менскам, па дарозе на Валожын, калі бегламу шкаляру праезджы пан прадаў за шэлег свайго непакорлівага раба-зоркаведа, выкінуўшы таго з карэты проста ў гразь… Тады выпадкова набыты полацкі алхімік, які страціў волю, бо нарабіў даўгоў, здабываючы філасофскі камень, здаваўся Пранцішу зусім сталым, можна сказаць, старым… Вырвіч слугу паблажліва шкадаваў: жыццё спляжыў. А колькі пасля шчэ адмерылася таго жыцця абодвум, ды з такімі выкрутасамі Фартуны — то цябе да прыступак трону падкіне, то ў сутарэнне вязніцы шпурне…

…Подзвігі, здрады, каханні і страты… Меле каменне млынар каля хаты… Стогнуць магутныя жорны, як душы. Пылам каменным твой шлях зацярушаць. Вочы сляпыя млынар не падыме… Пылам — імёны, і справы за імі, пылам — твой гонар, і слава, і цноты… Дзеці твой чэрап качаюць за плотам…

Так, ён усё яшчэ пісаў вершы, пан Вырвіч, былы шкаляр, студыёзус, драгун, канфедэрат, суддзя, ліцвін.

І мусіў выпраўляцца ў Менск, бо шляхціц не павінен пагарджаць сваім доўгам перад Айчынай. І калі можна дадаць у гэты жорсткі свет хоць каліўца справядлівасці, трэба гэта зрабіць.

У Менску чамусьці ля кожнага старога пажарышча, абгарэлага, сляпога дома трэслі залатым лісцем маладыя бярозкі, як цыганачкі маністамі. Гэта й урэзалася ў памяць: аблічча горада — вугаль і золата.

Пана Вырвіча завялі ў судовую залу ледзь не пад рукі: а радасць якая, быццам каранаваць збіраліся. «Пане-дабрадзею, сонейка наша яснае пан суддзя…» Хутка з’ясавалася прычына паспешлівасці і некаторай таямнічасці. У Менск нечакана заявіўся сам вялікі канюшы і падскарбій літоўскі пан Міхал Брастоўскі. Вось ён, у зале судовай. Першую лаўку заняў, наперад падаўся, на шаблю-карабэлу абапершыся, гатовы ўвобмірг сарвацца з месца ды судовых на капусту пасячы. Твар гожы. Але нервовы і трохі азызлы, бледны, як цеста. Вочы, абкружаныя ценямі ці ад гаравання, ці ад балявання, змрочна блішчаць з-пад сабалінай шапкі з дыямантавым гузам велічынёй ледзь не з кулак… Людзі магнацкія паўсюль, гайдукі, венгрыкі. Злосна шчэрацца. І таксама зброю не пакінулі за дзвярыма судовай залы, як належала, і рукі ад дзяржальнаў не адліпаюць…

Пранціш адчуў, як шыла пад рабром: змова! Патрапіў абцас у смалу… І світа з трох гайдукоў капаніцкіх не выратуе. Ніводнага добрага знаёмца, а хто ёсць са знаёмых, альбо вочы хаваюць, альбо глядзяць нахабна, чакаючы, калі з суддзі звараць булён.

Пачалося агучванне справы. І Вырвіч вушам не верыў. Малодшую дачку канюшага, паненку Праксэду Брастоўскую, знайшлі забітай на Плябанскіх Млынах у Менску. Ахвяра была страшэнна здратаваная і кінутая ў Свіслач.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)