Сіндбад вяртаецца
- Автор: Ялугин Эрнест Васильевич
- Год: 1988
- Язык: белорусский
- ISBN: 5-7880-0089-0
- Жанр: Другие приключения
Электронная книга - «Сіндбад вяртаецца». Краткое содержание книги:
…Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандзіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў.
Перейти на страницу:
Праз брамку Савілін ступіў на тэрыторыю могілак. Тэракотавыя пліты, невялічкія абеліскі з надпісамі на арабскай мове. Ні індывідуальных агародж, ні знарочыстай пышнасці. Пад якой з гэтых сціплых пліт спачывае Стары?
Савілін ціха прайшоў зноў да брамкі і паклаў кветкі ля падмурка. Няхай яны будуць для ўсіх, хто не шкадаваў уласнага жыцця, баронячы добрае ад злога.
Яшчэ Савілін вельмі хацеў убачыць Акліля… Які ён цяпер? Кім стаў? «Што ж, — суцяшаў ён сябе, — калі нават і не сустрэнемся, усё роўна будзем ведаць, што жывём разам на белым свеце. Ну, а Аіт-Хаммуш? Гэта ж і пра яго мудра сказана ў старажытнай арабскай казцы пра Сіндбада-Марахода: «Няхай будзе слава жывому, які не памірае!»
1986
Перейти на страницу: