Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 94
Перейти на страницу:

Два шэрагі яшчэ працягвалі стаяць на прыступках, але ранейшае напружаньне мінулася, можна было разьняволіцца. Штосьці было не зразумела Ступаку, − чагось нават крыўдна, ды ён ня мог разабрацца, чаму? Можа, за сваё ранейшае, перажытое, а можа − за сёньняшняе − таго ён зразумець ня мог. Адно было пэўна − кілер з яго пакуль што не атрымаўся, і дзіўна, што тое цяпер пачало ім адчувацца, нібы палёгка. Нібы ён уратаваў жыцьцё. Найперш, можа, сваё ўласнае. Магазін ягонага «Узі» застаўся цэлы, яго належала берагчы і прымяняць толькі ў крайнім выпадку. Але − дзе той крайні выпадак, і хто будзе вызначаць яго? Ужо, мабыць, ня ён. 3 прыкрасьцю Ступак адчуваў, што неўпрыцям і назаўжды страчвае сваё асабістае права, якім ужо распараджаліся іншыя.

А ён што ж − ён мусіў чакаць і падпарадкоўвацца. I ён чакаў можа, з гадзіну ці болей, стоячы ўсё на той жа прыступцы, хіба мяняючы ўпор нагі. Хлопцы побач таксама чакалі. Іншай каманды ім не давалі, і Ступак пачаў думаць, што на іх забыліся. Аж не! Палкоўнік у скуранцы штось гаркнуў з дзьвярэй, і яны замерлі. Ступак чакаў зноў убачыць самога, ды замест яго ў расчыненых дзьвярах паявіліся двое ў шэрых пінжаках − высокі і ніжэйшы, якіх цесьненька абступілі хлопцы ў масках. Тыя два ішлі, патупіўшы долу сівыя галовы, неяк ненатуральна аднолькава трымаю-

чы за сьпіной рукі. I толькі як спускаліся па прыступках, Ступак убачыў на іхніх руках бліскучыя кайданкі. Тады яму шмат што стала зразумела. Але нешта і яшчэ болей заблытвалася.

Арыштаваных павезьлі ў міліцэйскай машыне, а яны ўсё стаялі на прыступках, мусіць, чакалі самога. I Ступак думаў, што ягонае жыцьцё кудысь павярнулася. Хаця хто ведае, якім яшчэ бокам можа яно павярнуцца зноў. Усё ж жыцьцё кожнага сваю сілу мае − часам злую, нядобрую сілу…

1998

Бліндаж

1. Серафімка

Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго намоклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаўзалася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцякалі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераставаў дождж, была сьлізкая і сьцюдзёная. Лепей за ўсё было ісьці па дробнай, таксама змакрэлай траўцы наўскрай бульбянішча, дзе пакапанага, з параскіданым, парудзелым бульбоўнікам, а дзе і з нечапанымі яшчэ баразёнкамі бульбы. Бульба, відаць па ўсім, пойдзе пад сьнег, памерзьне, капаць яе ўжо не было каму — вёскі, лічы што, ня стала: пагарэла, паруйнавалася дашчэнту гэтая невялічкая вёсачка. Ды і іншым тут дасталося, мабыць, ня менш, і цяпер здаля з-за абпаленых дрэў сям-там вытыркаліся закапцелыя печы з абламанымі камінамі, рэшткамі сьмярдзючага дыму дыхалі недагарэлыя пажарышчы. Дзіва што — столькі жахлівых дзён усё тут грымела ад жудасных выбухаў, хадуном хадзіла зямля, скрозь у паветры вірашчэла і скыгатала, а ад дыму нельга было прадыхнуць нават у яме на бурачніку, дзе тады хавалася цётка Серафімка. Усё навокал гарэла, тлела і дыміла: і хаты, і хляўкі, і гумны, і яна баялася нават выглянуць на сьвет божы, каб паглядзець, ці стаіць яшчэ яе хатка. Ужо, можа, з дзясятак жахлівых выбухаў грымнула на двары і гародзе, сыры пласт глею абрушыўся ў яме, прываліўшы яе босыя ногі, зьверху яму закідала чорнай, перамешанай з мохам, саломай з хляўка. Але хатка не загарэлася. Серафімка ўзрадавана згледзела яе, як толькі нясьмела выбралася з ямы надвячоркам у пятніцу, калі ўсё тут аціхла, змоўкла, зьмярцьвела, і яна сама сабе не паверыла: няўжо ацалела? Хатка, аднак, з большага, здаецца, ацалела, хоць паловы страхі на ёй як не было зусім — нібы зьмяло віхрам, а другая палова плоска аблегла кроквамі на самае гарышча бяз коміна, чорныя цагліны ад якога раскіданыя валяліся па ўсім гародзе. Не ўбераглося ніводнае з трох вакенцаў, бітае шкло скрозь хрупала пад нагамі, і Серафімка, баючыся парэзаць босыя ногі, стала тады зводдаль ля паламанага плоту і горка заплакала…

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)