Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Свята пчалы
Свята пчалы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свята пчалы

Электронная книга - «Свята пчалы». Краткое содержание книги:

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку.
Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 64
Перейти на страницу:

* * *

Заціхла мора, Ды шэпча ў скалы Купальскай песні Прыбой ласкавы:
На моры жабка Красенцы ткала, Падол кароценькі Падтыкала.
Прыйшоў арачак Да жабкі ў сваты. Не чырванее, Вахлакаваты:
Дае ёй ганьбу, Не ломіць шапкі: — У цябе, ў жабкі, Кароткі лапкі!
Абраз не церпіць Гонар дзявочы: — A ў цябе, рачак, Абы-дзе вочы!
Ані заручын, Ані запоін. Жывуць i зараз Самі сабою.
А ці не беліць Туман том кужаль, Што ткала жабка, Ды для замужжа?
А хвалi б'юцца, Як бёрды, ў скалы.
На моры жабка Красенцы ткала...

ЧУФУТ-КАЛЕ

У скале Жар ціхутка тлеў. Пагойдвалі валы бакамі. Рэха стогну: — Чуфут-Кале У адгор'ях яшчэ блукае.
А шляхі З-пад зорнай страхі — Нервамі Успаміннай краіны. Дзе вы, Дойліды i пастухі, Дзе вы, Скрытныя караімы?
Хоць занятасці сад Скалані Неадказаным запытаннем, У малітве Сцен дзве далані Сышліся Ля брамы патайнай.
Нa вякі Роспачы i жальбы Скамянелі Каменныя твары. I каменныя жалабы, I каменныя тратуары.
Дзе схаваны Мудрасці скарб? У кенасах Крок глохне гулкі. Як дзве складкі, Сляды ад арб На лабяціне вузкай Вулкі.
Лёх — байніцай. Адгор'і ў сне. Вораг, Крэпасць не возьмеш З тылу! I дарога на Херсанес Ные — Ад капытоў не астыла...

САЛЫ

На дарозе вякоў Нездарма, Як вузельчык на памяць, Карчма.
На дзвярах Конскі хвост i гарбуз — Пачастунку й начлегу Саюз.
А карчмар Ці вядзьмар, Ці прастак: «Па аўторках Частую за так».
Сам пісаў Нескупечай рукой. На пастой У аўторак — Ракой!
Дымам пойдзе Няшчасны карчмар — Валам валяць, Нібы на базар.
Шчодры дужа карчмар, Ды лайдак — Па запасы Ён едзе ў Судак.
Шчодрасць — Гэта акраса з акрас. Ды ў аўторак Ён едзе якраз.
Цэлы тыдзень Не мае бяды — Да адвалу Пітва i яды!
I махаюць Стары i малы: На замку дзверы — Значыць, салы!
Прападае Кішэнны навар — Не запасся к аўторку Карчмар.
A стагоддзі Брыдуць, як валы. I застаўся пасёлак САЛЫ.
Хай запомніць Скупеча i злы: Па-татарску аўторак Салы!

ДЖУР-ДЖУР

Дайце зорцы ранішняй Вы даспаць. Ёй i раніца патурае. Не шуміце, Хай шуміць вадаспад — Тут яго Законнае права!
Кідаецца — Хоць з сядзелкай дзяжур. Морам трызніць Нa перавале. Нехта сына будзіў, Каб зрабіў джур-джур. I вадаспад Па-татарску назвалі.
Альпійскі луг — Дубняковага лісця накрап. Недалёка даліна зданяў. Ад маршчын Пастарэў граб. Тут ходзіць сутонне ў сутане
Тут раз'ятрыцца ў туманах I манах: У далiне Прынада Рада. I клубіцца па камянях Белая барада вадаспада...
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)