Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ахвяры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ахвяры

Электронная книга - «Ахвяры». Краткое содержание книги:

У аповесці I. Шамякіна «Ахвяры» расказваецца пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і падпольных арганізацый на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 76
Перейти на страницу:

Каб не правальвацца ў гэтую бяздумную бездань, не садзіўся, хадзіў вакол, як вартавы.

Аксана расплюшчвала вочы, знаходзіла яго, усміхалася ўзрадавана і разоў колькі без слоў засынала зноў. Яе пачала стамляць нават размова, разумеў Шабовіч. Сімптом найгоршы. А калі пад вечар прысеў і ўзяў Аксаніну руку, пачуў, што ў яе пачаўся жар.

Апанаваў страх, якога не перажыў ні ў адной сітуацыі.

«Калі гэта гангрэна, я бездапаможны… Божа мой! Што яго прымусіла страляць?»

Перавязваючы, нюхаў рану. Не, гнілі няма, пах свежай крыві і пах яе цела, яе валасоў, незвычайна заўсёды пахлі яе валасы — спрадвечнай жаночай мацярынскай чысцінёй.

У вячэрнім зроку перанёс, хоць яна і супраціўлялася — сама хацела ісці, Аксану ўніз да дарогі. Калі добра сцямнела, пайшоў здзяйсняць свой адзіны варыянт.

Па вуліцы вёсачкі не пайшоў — па гародах, за хлявамі, зноў браў перашкоды — платы, горш, што тут некаторыя былі частакольныя, калы завостраныя.

«Нямірныя тут суседзі, куркулістыя», — вывад такі трохі непакоіў. Але іншага варыянта прыдумаць нельга, хоць тыдзень думай. Трэба знайсці, дзе ёсць конь, а там — будзе што будзе.

Пачуў бадзёрае фырканне., хрумстанне сена. Здзівіўся, што на яго ціхі стук у акно, нават не спыталі — хто. Прайшла, бачыў, высокая жанчына ў сенцы і грымнула засовам.

— Можна да вас?

— Добраму чалавеку — можна.

Яна растварылася, што дух, у цемры сенцаў, а Шабовіч ступіў у хату. За сталом сядзеў барадаты стары ў акулярах у жалезнай аправе і чытаў тоўстую старую кнігу, такой кнігай магла быць толькі Біблія. «Трапіў я, аднак. Калі старавер — вады не дасць», — незадаволена падумаў Шабовіч, ён з недаверам ставіўся да такіх вось набожных старых, бо добра, з маленства, ведаў маскалёў-старавераў.

Дзед глянуў паверх акуляраў, здавалася, без усялякай цікавасці.

— Добры вечар, бацька.

— Вечар добры, сынок.

Увайшла жанчына з сенцаў, прайшла міма яго ў кут да ложка, села, як святая, высокая, худая, пласкагрудая, даць ёй можна было гадоў сорак, такімі мужападобнымі бываюць векавухі, што не выходзілі замуж, не нараджалі. Сказаў ёй:

— Смела вы, аднак, адчыняеце… у наш час.

— Чалавек, які ўваходзіць праз дзверы, — госць.

Шабовіч наблізіўся да стала.

— Біблія?

— Біблія.

— Мудрая кніга, — вырашыў трохі падльсціць, падмазаць.

— Чытаў?

— Каюся. Не чытаў. Ніхто не параіў ды і не даў самую кнігу. Першы раз бачу.

Стары ўздыхнуў.

— Калі вы не пярэчыце, я сяду.

— Сядай. Лаўку не праседзіш.

Шабовіч сеў на ўслон збоку да стала, але, угледзеўшы, што сеў якраз жа напроціў акна, адсунуўся бліжэй да кута, бліжэй да гаспадара, апынуўся тварам у твар.

— Вас там многа? Хтось на мушцы мяне трымае?

— Што вы! Я адзін. Таварыш мой… жонка… у лесе, раненая.

Стары адарваўся ад кнігі, зняў акуляры — зацікавіўся.

— Бацька, я не знаю, хто вы, што вы думаеце, якому богу моліцеся… зямному. Але я прыйшоў да вас, я кланяюся вам у ногі… I я буду гаварыць, як на споведзі, святую праўду. Як перад богам…

— Я такі ж грэшны, сынок, — уздыхнуў стары.

— Мы з жонкай ідзём з Мінска ў партызанскі атрад. Не проста ідзём — уцякаем. Я ўжо быў арыштаваны немцамі. За што — вы здагадваецеся. Цуд, што вырваўся. Другі арышт — і смерць. I мне і ёй. Дайшлі да вас. А сёння раніцою нейкі сукін сын пальнуў у нас. Раніў Аксану…

— Чакай. Дзе гэта было?

— Ды тут… у лесе, можа, вярсты дзве ў бок Мінска.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 76
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)