Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]
Цытадэль неба [журнальный вариант] [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]

Электронная книга - «Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]». Краткое содержание книги:

Гэта было некалькі месяцаў таму назад пад Масквой. Яны пазнаёміліся ў Галактыцы — гарадку інстытута міжпланетных зносін. Наташа заканчвала інстытут сувязі і тэлебачання. Віктар вучыўся ў спецыяльнай школе астранаўтаў.
Перад выпускам студэнтам інстытута даводзілася многа працаваць. Яны не толькі трэніраваліея на прыём па рацыях розных дэпеш, шыфраваных тэлеграм, але і па некалькі гадзін дзяжурылі ў радыёрубках ракетаапарата.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 83
Перейти на страницу:

— Ды выпусціце нас жывымі. Страўнік замучылі, — гаварыў Іван Іванавіч высокаму ў акулярах прафесару. — Пульс, ціск, дыханне — усё ў норме.

— Не, галубок, не, мы яшчэ раз праверым, — адчуваючы сваю ўладу, жартаўліва адказваў той і старанна выстукваў грудзі.

Віктар Машук стаяў ля канапкі, апранаўся.

— У вас, малады чалавек, здароўя на пяць палётаў, — сказаў задаволена старшыня камісіі, аглядаючы яго муекулістае цела.

— Калі ў яго на пяць, у Алега на дзесяць, — у тон яму заўважыў Іван Іванавіч. — Мы з ім ужо старыя падарожнікі…

Але агляд Алега нешта зацягваўся. Рыжавалосая жанчына падазрона аглядала яго твар, некалькі разоў падлічыла пульс і, нарэшце, прапанавала змераць тэмпературу.

Алег незадаволена зморшчыўся. Падышоў Іван Іванавіч Дзянісаў і стаў нецярпліва чакаць выніку агляду.

— Ну, што? — пацікавіўся ён, калі доктар выцягнула з-пад пахі хлопца градуснік.

— 35,6 градуса, — абвясціла яна, здзіўлена ўскінуўшы вочы. — Ператамленне… Што з вамі здарылася?

— Нічога асаблівага, — адказаў Алег. — Малавата спаў — вось і ўсё.

— Усё-ж я вымушана затрымаць вас, — засмучана сказала яна i павярнулася да Дзянісава. — Іван Іванавіч, у вас ёсць запасныя людзі?

Дзянісаў незадаволена бліснуў вачыма.

— Наталля Сдяпанаўна, што-ж гэта атрымліваецца? Вы гвалтоўна адбіраеце ў мяне бывалага штурмана…

— Усё гэта правільна, але ў нас такі абавязак: дазваляць палёт толькі здаровым. Разумееце?

Дзянісаў захваляваўся.

— Наталля Сцяпанаўна, вы-ж самі ведаеце: Алег прайшоў усе трэніроўкі, паказаў найлепшыя вынікі. Я ўпэўнены за яго, спадзяюся…

Алег спалохаўся, аж збялеў. Якая непрыемная гісторыя! Не выканаў распарадак дня — і вось лыпай вачыма.

Віктар, пачуўшы ўзбуджаную размову Дзянісава з доктарам, падышоў да іх. Задаволенне мільганула ў яго ўсмешцы, якую ён адразу-ж паспяшаўся пагасіць. Нейкі момант Віктар стаяў нерухома, як-бы нешта абдумваючы. Потым штурхнуў у плячо Алега.

— Схітрыў? Так? — ціха, з несхаванай нянавісцю спытаў Віктар. — Але май на ўвазе: пераможца атрымлівае ўсё!

— Віктар, пра што ты? — спалохана зірнуў на таварыша Алег. Потым дакорліва пакруціў галавой і сказаў: — Нікчэмныя ў дябе думкі, Віктар. Я думаў, ты разумнейшы… — і адвярнуўся ў бок.

Урачы спрачаліся, даказвалі адзін аднаму. Алег зразумеў: у іх не было пэўнай цвёрдай думкі і рашэння. I вось Алегам зацікавіўся галоўны ўрач. Ён сам агледзеў яго, выслухаў.

— Галава не баліць?

— Не.

— Не адчуваеце стомы?

— Не.

— Жадаеце ляцець?

— Што за пытанне, доктар, — усхвалявана адказаў Алег. — Не толькі хачу, я жыву гэтым палётам!

— Бачу, бачу, таварыш Дрозд, — усміхнуўся галоўны ўрач. — Ваша шчасце, што я добра ведаю вас i ваш арганізм. А то давялося-б ля тэлевізафона сумаваць. Апранайцеся!

Алег быў рады. Калі падарожшкі пачалі развітвацца, хлопец шчыра^ з удзячнасцю паціснуў руку галоўнаму ўрачу і жартаўліва сказаў:

— Я веру, доктар, прыдзе час, і вы будзеце спецыяльна пасылаць хворых на Месяц, дзе мы пабудуем санаторыі і лячэбніцы.

— Ляціце! Шчаслівай вам дарогі.

Калі яны выйшлі з санітарнага пункта, іх зноў акружыў гаманлівы натоўп. У рукі перадаваліся блакноты, кніжкі, і яны таропкім росчыркам самапісак пакідалі там свае аўтографы.

Карэспандэнты радыё даймалі Дзянісава просьбамі сказаць некалькі слоў перад мікрафонам.

I вось высока, над стэпам узляцела сігнальная ракета.

— На старт! — загучала каманда.

Аднекуль выбеглі піонеры з пышнымі букетамі кветак і ўручылі іх пад апладысменты праважаючых смелым падарожнікам.

Дзянісаў, Віктар і Алег, развітаўшыся са знаёмымі і служачымі касмадрома, пайшлі па бетаніраванай дарожцы да ўзлётнай эстакады. Следам за імі несліся ўрачыстыя воклічы, грымела нескладанае, але радаснае «ўра».

I вось непадалёку — доўгі верацёнападобны корпус «Вулкана». Здавалася, гэта ляжаў магутны акіянскі кіт, толькі што выцягнуты з вады. Ільоніліся, блішчалі пад сонцам дбала адпаліраваныя крутыя бакі карабля.

Іван Іванавіч Дзянісаў паважна ўзняўся па лесвіцы да ўваходнага люка, адчыніў яго і павярнуўся да натоўпу. У той-жа момант шырокім прыбоем загучала ўрачыстая магутная мелодыя гімна. Падарожнікі ўвайшлі ў ракету.

Алег паглядзеў у ілюмінатар. У неба зноў узляцела ракета, і ўсе людзі, што былі на каемадроме, заспяшаліся да сховішчаў. Некалькі хвілін — і члены экіпажа занялі свае імесцы. Старт пачаўся зусім нечакана. Ужо беглі ў нейкім ліхаманкавым разгоне за ілюмінатарамі пакатыя бето-нныя бакі будынкаў касмадрома, высокія вежы антэн лакатараў, басейны, фантаны, істужкі дарогі, — а ў ракеце яшчэ ніхто не адчуваў руху. Нарэшце, пачуўся прарэзлівы посвіст, які раптам ператварыўся ў грымотны грукат.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)