Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Стэфанія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стэфанія

Электронная книга - «Стэфанія». Краткое содержание книги:

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці пісьменнік Аляксандр Станюта.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 74
Перейти на страницу:

Здаецца, загінуўшых збіраліся везці на пахаванне ад тэатра, дзе іх напаткала смерць, таму што я, малым, бачыў у тым месцы шырокія, з гумавымі коламі падводы-платформы, з якіх бьші зняты будкі для перавозкі хлеба. Мне дарослыя растлумачылі, што на іх будуць ставіць труны. Мая стрыечная сястра з сяброўкамі была на адпяванні Яраслава ў «чырвоным» цагляным касцёле, — яны добра яго ведалі, вадзілі з ім адну кампанію. Быў ён прыгожым цёмнавалосым юнаком, вельмі прыемным і цікавым субяседнікам, шмат чаго ведаў; усе ставіліся да яго з павагай і сімпатыяй. Пахавалі ўсіх загінуўшых на Вайсковых могілках, у брацкай магіле...

А што да Кубэ, які, не будучы заўзятым прыхільнікам генацыднай палітыкі на Беларусі, заставаўся, відаць, косткаю ў горле СС і СД, дык яго забілі праз некалькі месяцаў, і не дзе-небудзь, а ў яго доме, што стаяў насупраць цяперашняга кінатэатра «Піянер», — і, як сказа­на ў надрукаваным пра гэта, партызанскай мінай. Неяк зусім лёгка яе пранеслі скрозь ўсю ахову ягонай рэзідэнцыі і падклалі яму ўжо проста пад самы матрац...

32

— 3 усяго, што ты ў кіно іграла, у «Развітанні» — твая найбольш значная роля. У тэатры такую ролю, на маю думку, табе назваць намнога складаней.

— Так, што датычыць кіно, — усё правільна. Хаця, ты ж ведаеш, мой унучак пастараўся абвясціць гэта яшчэ задоўга да «Развітання», прышпіліўшы непрыкметна надпіс да майго футра: «Баба Стэфа — кіназорка». Я не забудуся — у гастраноме людзі абарочваюцца, пасміхаюцца, я не разумею, а потым гляджу... Ну, а ў тэ­атры атрымалася так, што многае найбольш значнае, прынамсі, для мяне — далёка ў мінулым, у маладосці, ці проста даволі даўно ўжо... I якія малайцы наш галоўны рэжысёр Валерый Раеўскі і малады Мікалай Пінігін, што вырашылі ў свой час паставіць — для мяне — гэтую п’есу Хігінса і Кар’ера — «Гаральд і Мод»! Ведаеш, мне зда­ецца, я так добра разумею сваю Мод, усё тое, што ў ёй, васьмідзесяцігадовай, жыве нібы па-за ўзростам, вольна ад яго. Гэта — маё, так-так... А пачаў ўсё Раман Мархолія, малады рэжысёр у Львове. Убачыў мяне на сцэне і стаў угаворваць на гэтую ролю — шукаў выканаўцу, марыў паставіць спектакль сам. А мы ў нашым тэатры чыталі п’есу падчас гастроляў у Томску, і на мастацкім савеце аднагалосна усе сказали бярэм, і ў галоўнай ролі — я... Вось так я атрымала ў Томску яшчэ адну галоўную ролю — больш чым праз сорак год пасля нашага эвакуацыйнага жыцця там і пасля таго, як Літвінаў ставіў «Сабаку на сене» Лопэ дэ Вэгі са мною ў ролі Дыяны...

— Ты сказала, што спярша баялася гэтай Мод.

— Ну, я такая... Сапраўды, баялася. Асабліва, калі чыталі п’есу. Улічы, што мы ўсё ж паставілі яе інакш, чым было можна. У Францыі, да прыкладу, у тэатры Луі Баро, гэта было зроблена для заходняга гледача, больш смела і складана. Межы ў пачуццях, адносінах галоўных дзеючых асоб былі няўлоўныя, так я зразумела з прачытанага пра тую пастаноўку: сяброўства, сімпатыя... можа, у нейкія моманты і каханне, часам нават нешта блізкае да своеасаблівай эротыкі, нягледзячы на неверагодную розніцу ва ўзросце. Французскія акцёры прывозілі свой спектакль у Маскву, ролю Мод іграла ці не Мадлен Рэно, жонка Баро. А ў нас — больш светлага, вясёлага, такой дарослай дзіцячасці, наіўнасці, як бы гульня.

— Наколькі ж гэта рознае, што ты іграла апошнім часам: у кіно — старая жанчына з сібірскай глушы — хустка, ватоўка, хата, лес; у тэатры — графіня па паходжанню з нумарам фашысцкага канцлагера на руцэ, прынятая ў каралеўскім палацы, — экстравагантнасць і абаяльнасць, сучаснае еўрапейскае жыццё, шампанскае...

— Шампанскае, Еўропа? Так. А мае беларускія бабкі ў «Верачцы» Макаёнка, у «Мудрамеры» Матукоўскага, у «Страсцях па Аўдзею» Бутрамеева? А раней — у «Людзях на балоце» Мележа? А Марыля ў «Раскіданым гняздзе» Купалы? Сама здзіўляюся, калі падумаю. Але... я не думаю. А можа, ёсць тут нейкая сувязь з тою атмасферай майго маладога часу: дваццатыя гады, наша студыя, і вакол — такое мноства непадобнага ў мастацтве і ў тым, у прыватнасці, з чаго мы самі тады пачыналі...

— Мне думаецца, акцёры той, тваёй, эпохі былі ў сваіх ролях больш значнымі, мелі нейкую большую ва­гу, чым сучасныя. Яны культуру прафесіі і культуру наогул успрымалі толькі праз адно звяно пасрэднікаў, праз сваіх настаўнікаў, якія засталі яшчэ мастацтва мінулага стагоддзя. Хто ведае, можа, у вас таму і здольнасці да пераўвасаблення большыя — а пераўвасабленне, што б там ні казалі, усё ж, напэўна, і самае цяжкае, і самае галоўнае ў мастацтве. Гэтай якасцю, дарэчы, валодалі ў поўнай меры ўсе старыя майстры купалаўскай сцэны — ад Грыгоніса, Глебава, Дзядзюшкі да Платонава, Малчанава... Сённяшнія ж сучасныя акцёры — не беларускія, а ўвогуле, часта не пераўвасабляюцца, іншае жыццё, іншага чалавека не ствараюць; ці адно ведамі, розумам намагаюцца ўзяць, неяк толькі азначыць, акрэсліць гэта, — ці «самаігральныя», як Шэпіцька казала. I такое, на маю думку, у наш час назіраецца ўсё часцей не толькі ў тэатры, а і ў іншых мастацтвах.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)