Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Бiльярд а палове дзесятай
Бiльярд а палове дзесятай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Бiльярд а палове дзесятай

Электронная книга - «Бiльярд а палове дзесятай». Краткое содержание книги:

Паваенная Германія, якая прыходзіць у сябе пасля паразы ў Другой сусветнай вайне. Яшчэ жывая памяць пра часіны, калі адзін даносіў на іншага, калі ў імя перамогі ішлі на разбурэнне і смерць. У гады вайны сын быў ваенным сапёрам, пры адступленні ён падарваў манастыр, пабудаваны яго бацькам-архітэктарам. Цяпер ужо яго сын займаецца аднаўленнем разбуранага.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 64
Перейти на страницу:

Яна крычала i плакала, спрабавала абняць мяне, але я трымала нож перад сабою, вастрыём наперад; яна гаварыла нешта пра школу, пра ўнiверсiтэты, крычала i плакала, а я выбегла праз заднiя дзверы ў сад, пабегла праз поле да айца пробашча i ўсё яму расказала. Ён сказаў мне: "Гэта — твая мацi, а бацькоўскае права ёсць бацькоўскае права; пакуль ты не станеш паўналетняй, у яе застанецца права на цябе; гэта ўсё вельмi прыкра". А я адказала: "Хiба яна не страцiла таго права, гуляючы ў гульню "ён даў такi загад"? — "Ты увiшнае дзяўчо, запомнi гэты аргумент як след". Я яго запомнiла i паўтарала яго заўсёды, калi яны пачыналi гаварыць пра "голас крывi"; я казала ўвесь час: "Я не чую голасу крывi, я проста не чую яго". Яны гаварылi: "Гэтага не можа быць, гэта iдзе насуперак прыродзе". "Праўда, — адказвала я, "ён даў такi загад" — гэта было насуперак прыродзе". Яны казалi: "Але ж тое было больш як дзесяць год таму, i цяпер яна раскайваецца ў гэтым"; а я пярэчыла iм: "Ёсць учынкi, якiя нельга загладзiць раскайваннем". "Ты хочаш быць у сваiм прысудзе суровейшай за Госпада Бога?" — пыталiся яны. "Hе, — адказвала я, — я не Бог, i таму не магу быць гэткаю мiласэрнаю, як ён". Мяне пакiнулi ў маiх бацькоў. Але аднаму я не магла нiяк перашкодзiць: мяне сталi зваць не Марыяна Шмiц, а Марыяна Дростэ; я адчувала сябе, нiбы чалавек, якому штосьцi выразалi… Я ўсё яшчэ ўспамiнаю, — працягвала яна, — свайго малога брата, якога змусiлi гуляць у гульню "ён даў такi загад"… ты i надалей мяркуеш, што ёсць нешта горшае, такое дрэннае, што ты не наважваешся мне пра яго расказаць?

— Hе, не, — адказаў ён. — Марыяна Шмiц, я раскажу табе пра ўсё.

Яна адняла руку ад ягоных вачэй; ён выпрастаўся, паглядзеў на яе; яна намагалася не ўсмiхацца.

— Чагосьцi такога кепскага твой бацька, напэўна, зрабiць не змог бы, сказала Марыяна.

— Hе, — адказаў Ёзэф, — то не было гэтак кепска, ды ўсё-ткi досыць кепска.

— Хадзем, — сказала яна, — раскажы мне пра ўсё ў машыне; ужо амаль пятая, i яны нас чакаюць; калi б у мяне быў дзядуля, я не прымушала б яго чакаць, а калi б у мяне быў такi, як у цябе, дзядуля, я рабiла б дзеля яго ўсё на свеце.

— А дзеля майго бацькi? — спытаўся ён.

— Я яшчэ не ведаю яго, — адказала яна. — Хадзем, i не круцiся, скажы яму, як толькi надарыцца мажлiвасць. Хадзем.

Яна падняла яго за руку; ён абняў яе за плячо, i яны пайшлi да машыны.

9

Малады банкаўскi служка спачувальна паглядзеў на Шрэлу, калi той падсунуў да яго па мармуровым прылаўку пяць ангельскiх шылiнгаў i трыццаць бельгiйскiх франкаў.

— Гэта ўсё?

— Усё, — адказаў Шрэла.

Малады служка пачаў круцiць ручку лiчыльнай машынкi — у малой колькасцi яе абаротаў ужо заключалася пагарда, — хутка напiсаў дзве цi тры лiчбы на бланку i падсунуў Шрэле пяцiмаркавую купюру, чатыры манеты па дзесяць пфенiгаў i тры пфенiгавыя манеткi.

— Прашу, хто далей…

— А ў Блесэнфэльд, — цiха спытаў Шрэла, — …цi яшчэ ходзiць туды адзiнаццаты, не падкажаце мне?

— Цi ходзiць туды адзiнаццаты? Я ж не трамвайная даведачная, — адказаў малады служка, — i, апроч таго, я i праўда не ведаю.

— Дзякуй, — сказаў Шрэла, укiнуў грошы ў кiшэнь, саступiў месца каля акенца наступнаму клiенту — мужчыне, якi паклаў на прылавак тоўсты пачак швейцарскiх франкаў; ён пачуў, ужо выходзячы, як лiчыльная машынка з павагаю накручвала абароты адзiн за адным.

"Ветлiвасць — гэта самая дзейсная форма, у якую можна заключыць пагарду", — падумаў ён.

Вакзальная пачакальня. Лета. Сонца. Вясёлы настрой. Канец тыдня. Гатэльныя служкi пхаюць валiзы да перона; маладая жанчына трымае высока падняты плакат "Тут збiраюцца тыя, хто ад'язджае ў Лурд". Прадаўцы газет, кiёскi кветак. Маладыя хлопцы i дзяўчаты з каляровымi ручнiкамi пад пахамi.

Шрэла перайшоў праз вакзальную плошчу, спынiўся на пешаходнай выспачцы i пачаў вывучаць трамвайныя маршруты; адзiнаццаты па-ранейшаму хадзiў у Блесэнфэльд, i цяпер якраз чакаў пад святлафорам памiж гатэлем "Прынц Генрых" i саборам Святога Севярына; вось ён пад'ехаў да прыпынку, спынiўся, усе пасажыры павыходзiлi; Шрэла стаў у чаргу перад кандуктаравым бар'ерам, потым прайшоў на месца, сеў, зняў капялюш, абцёр пот з iлба i брывей, працёр шкельцы акуляраў i, калi трамвай рушыў, дарэмна чакаў з'яўлення нейкiх пачуццяў; нiчога такога; школьнiкам ён чатыры тысячы разоў ездзiў адзiнаццатым трамваем да школы i назад; запэцканыя чарнiлам пальцы, дурнаватая балбатня хлопцаў, што ехалi ў школу на тым самым трамваi; гэтая балбатня заўсёды была яму прыкраю, яны балбаталi пра сячэнне шара, плюсквамперфект, умоўны лад, бараду Фрыдрыха Барбаросы, якая прарасла наскрозь цераз стол; "Падступнасць i каханне", Лiвiй, Авiдзiй у шэра-зялёнай каленкоравай вокладцы: i чым далей трамвай ад'язджаўся ад цэнтра горада, тым цiшэйшаю рабiлася балбатня; ужо ў канцы Старога горада сыходзiлi тыя, хто ўмеў надаваць свайму голасу самы нiзкi тэмбр; яны расцякалiся па шырокiх вулiцах, на якiх стаялi салiдныя дамы; у канцы Новага горада сыходзiлi тыя, хто меў ужо не такi нiзкi тэмбр голасу; яны расцякалiся па вузейшых вулiцах, дзе было менш салiдных дамоў; заставалася толькi двое цi трое тых, хто ехаў да Блесэнфэльда, дзе было найменш салiдных дамоў; размова рабiлася нармальнаю, калi трамвай, пагойдваючыся, ехаў паўз малыя гародчыкi i жвiроўнi, наблiжаўся да Блесэнфэльда.

— Цi твой бацька таксама бастуе? У Грэсiхмана даюць ужо чатыры з паловай працэнты скiдкi… маргарын стаў таннейшы на пяць пфенiгаў.

Вось парк, у якiм летняя зелянiна даўно ўжо вытаптаная, дзе пясчаны грунт вакол невялiкай сажалкi ўзараны тысячамi дзiцячых ног, змяшаны з гразёю, смеццем, паперкамi, шклом ад бутэлек; Груфэльштрасэ, дзе сховы гандляроў старызнаю запаўнялiся бляхай, старымi анучамi, макулатурай i разбiтым шклом, дзе стаяў убогi лiманадны кiёск, у якiм паспрабаваў выявiць свае гандлярскiя здольнасцi схуднелы беспрацоўны, а неўзабаве ён раз'еўся, аббiў сваю будынiну нержавейнай сталлю, аздобiў шклом, паставiў блiшчастыя аўтаматы: ён нажэрся пфенiгамi, набыў панскi выгляд, хоць яшчэ два месяцы таму прынiжана скiдаў кошт шклянкi лiманаду на два пфенiгi, спалохана шэпчучы клiенту:

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)