Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Философия » Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Электронная книга - «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)». Краткое содержание книги:

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 76
Перейти на страницу:

7

Быць праўдзiвым - гэта могуць нямногiя! А хто можа - яшчэ не хоча! I найменей могуць - добрыя.

О гэтыя добрыя! Добрыя нiколi не кажуць праўды. Духу быць добрым хвароба.

Яны саступаюць, гэтыя добрыя, яны ўпакорваюцца, iх сэрца паўтарае чужое, iх iстота слухаецца: а хто слухаецца, той не чуе самога сябе!

Усё, што ў добрых завецца злом, павiнна ўз'яднацца, каб нарадзiлася адзiная iсцiна: о братове мае, цi дастаткова злыя вы для гэтай iсцiны?

Дзёрзкая адвага, доўгi недавер, жорсткае - "не" - перасычанасць, надрэзванне жыцця - як рэдка ўсё гэта злучаецца ў адно! Але з такога насення расце iсцiна!

Заўсёды побач з лiхiм сумленнем раслi любыя веды! Дык разбiце ж, спазнаўцы, старыя скрыжалi!

8

Калi на вадзе ўмацаваныя палi, калi па-над патокам перакiнутыя кладкi i парэнчы, далiбог - нiхто не паверыць таму, хто скажа: "Усё цячэ".

Але нават дурань яму запярэчыць. "Як? - скажа дурань, - як гэта - усё цячэ? Вунь жа i мост, i парэнчы - яны над патокам!

Над патокам - усё нерухомае i моцнае, усе каштоўнасцi рэчаў, масты, тэрмiны, усё "дабро" i ўсё "зло": усё гэта - моцнае!"

Як жа прыходзiць зiма, утаймавальнiца рэк, дык i разумнейшыя прасякаюцца недаверам; i праўда, не толькi дурнi тады пытаюцца: "Цi не павiнна ўсё стаяць спакойна?"

"У аснове сваёй усё нерухомае" - вось сапраўднае зiмовае вучэнне, прыдатнае бясплоднаму часу, добрая ўцеха запечным лежням.

"У аснове сваёй усё нерухомае" - але i супроць гэтага прапаведуе адлiжны вецер.

Адлiжны вецер - гэта бык, але не той, якi арэ, не, - гэта кручаны бык, разбуральнiк, якi трушчыць лёд гнеўнымi рагамi! А лёд трушчыць масты i парэнчы!

I вось, братове мае, цi не ўсё цячэ цяпер у патоку? Цi не ўсе масты i парэнчы пападалi ў ваду i прапалi? Хто яшчэ трымаецца там за "дабро" i "зло"?

"Гора нам! Шчасце нам! Павеяў цёплы вецер!" - дык прапаведуйце, братове мае, на ўсiх плошчах!

9

Ёсць адна старая аблуда: iмя ёй - Дабро i Зло. Вакол вешчуноў i звездароў дагэтуль абарочвалася кола гэтай аблуды.

Калiсьцi давяралi вешчунам i звездарам i таму верылi: "Усё - лёс: ты павiнен, бо табе - мус!"

Потым перасталi давяраць вешчунам i звездарам i таму верылi: "Усё свабода: ты можаш, бо ты - хочаш!"

О братове мае, да гэтага часу толькi цьмяна здагадваўся чалавек пра зоркi i будучыню, не ведаючы iх: i таму пра дабро i зло дагэтуль толькi здагадваюцца, але не ведаюць iх!

10

"Ты не павiнен рабаваць! Ты не павiнен забiваць" - калiсьцi гэтыя словы абвяшчалiся свяшчэннымi; перад iмi хiлiлi каленi i галовы i разувалiся.

Але я пытаюся ў вас: цi былi на ўсiм свеце страшнейшыя разбойнiкi i забойцы, чым гэтыя святыя словы?

Хiба мала ў самiм жыццi забойства i разбою? I каб сталi свяшчэннымi гэтыя словы, цi не давялося забiць самую iсцiну?

Альбо ж гэта была пропаведзь смерцi - абвяшчалася свяшчэнным тое, што супярэчыць i супрацьстаiць усяму жывому?

О братове мае, разбiце, разбiце старыя скрыжалi!

11

Мне шкада ўсяго мiнулага, бо бачу я: яно запрададзена...

- лiтасцi, духу, вар'яцтву кожнага новага пакалення, якое прыходзiць i ператлумачвае нанава ўсё, што было, так, каб яно зрабiлася яму мостам!

Можа з'явiцца вялiкi тыран, падступны вораг, якi будзе чынiць гвалт над усiм мiнулым у згодзе са сваёй сваволяй, пакуль яно не зробiцца яму мостам, i азнакаю, i герольдам, i пеўневым крыкам.

Але вось другая небяспека i прадмет маёй згрызоты: памяць чэрнi не сягае далей за дзеда, а з дзедам i час спыняецца.

Так адыходзiць у забыццё ўсё мiнулае: бо можа так стацца, што натоўп нiколi не запануе, i час патоне ў плыткай вадзе.

Таму, братове мае, патрэбна новая арыстакратыя, варожая натоўпу i ўсякай тыранii, арыстакратыя, якая зноў напiша слова "высакародны" на новых скрыжалях.

Патрэбна шмат высакародных i яшчэ больш высакародных, каб магла быць арыстакратыя! Альбо, як я аднаго разу сказаў: "Боскасць якраз у тым, што ёсць багi, але няма нiякага Бога!"

12

О братове мае, я паказваю вам новую арыстакратыю i дасвядчаю вас у яе: вы павiнны зрабiцца пачынальнiкамi i выхавальнiкамi, сейбiтамi будучынi,

- праўда, не пра тую арыстакратыю я кажу, месца сярод якое можна купiць, як купляюць яе гандляры за золата: бо ўсё, што мае цану, не мае вялiкай каштоўнасцi.

Ад сёння хай будзе вашым гонарам не тое, адкуль вы паходзiце, а куды прыходзiце. Ваша воля i вашы ногi, якiя iмкнуцца далей за вас самiх, - ад сёння хай будуць вашым новым гонарам!

Няпраўда, што служылi вы прынцу, - што мне да тых прынцаў! - альбо служылi апорай хiсткаму, каб яно стаяла мацней!

Няпраўда, што пры двары ваш род праз прыдворства стаўся прыдворным, i вы навучылiся быць каляровымi, як фламiнга, i гадзiнамi выстойваць у невялiкiх сажалках:

- бо ўменне выстойваць - дабрачыннасць прыдворных; усе яны думаюць, што да шчасця пасля смерцi належыць таксама дазвол сесцi!

I няпраўда, што дух, якi вы называеце святым, вёў вашых продкаў у зямлю абяцаную, якая, як я лiчу, нявартая абяцання: бо там, дзе вырасла найгоршае дрэва, крыж, няма чаго абяцаць!

- i сапраўды, куды б нi вёў "святы дух" сваiх рыцараў, ва ўсiх паходах перад iмi беглi казлы i гусi, апантанцы крыжа i iншыя шалянiцы!

О братове мае, не назад, а наперад павiнен глядзець арыстакратызм ваш! Хай будзеце вы выгнаныя з земляў вашых бацькоў i прадзедаў!

Зямлю дзяцей вашых вы павiнны любiць: любоў гэта хай будзе новым вашым арыстакратызмам; любiце яе, яшчэ не адкрытую зямлю, што ляжыць у далёкiх акiянах! Хай шукаюць яе вашыя караблi!

У дзецях вашых павiнны вы апраўдаць тое, што былi дзецьмi сваiх бацькоў: так вы павiнны адкупiць усё мiнулае! Гэтую новую скрыжаль я станаўлю над вамi!

13

"Навошта жыць? Усё - марнасць! Жыць - гэта малацiць салому, жыць - гэта палiць сябе i ўсё роўна не сагравацца".

Гэтая старая трызня ўсё яшчэ ўважаецца за "мудрасць"; а таму, што старая яна i тхне гнiлiзнай, шануюць яе яшчэ болей. Так i тленне высакароднiць!

Можна дараваць, калi так кажуць дзецi, якiя баяцца агню, бо калiсьцi апяклiся! Шмат дзiцячасцi ў старых кнiгах мудрасцi.

А хто заўсёды "малоцiць салому", - як ён бярэцца ганiць саму малацьбу! Такiм дурням трэба затыкаць рот!

Такiя садзяцца за стол i не прыносяць з сабою нiчога, нават здаровага голаду; i вось паклёп узводзяць яны: "Усё - марнасць!"

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 76
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)