Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзе скарб ваш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзе скарб ваш

Электронная книга - «Дзе скарб ваш». Краткое содержание книги:

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 103
Перейти на страницу:

Пераклічка, як i ў дысцыпліне, з нашай нядаўняй i шматгадовай партыйнай паслядоўнасцю.

* * *

Кіславатым адвячоркам, выйшаўшы з аднаго аўтобуса, каб перасесці ў другі, апынуўся ў густым, мітуслівым натоўпе. Падумалася: а як жа гэта — «любіць людзей»? Не ведаючы ix? «Не пажадай бліжняму твайму таго, чаго не жадаеш самому сабе». Дык гэта ж бліжняму, з веданнем яго... Нельга чытаць адразу бібліятэку, чытаць можна кнігу, з якіх бібліятэка складаецца.

Дома заглянуў у Даля. «Ближний... всякий человек в отношении к другому; все люди друг другу ближние».

Ды я ж тут толькі пра тое, што адбылося, адчулася, пра сцішнаватае адчуванне натоўпу, з герметычнасцю такога мноства невядомых, абсалютную большасць якіх ты ніколі не ўведаеш. A любіць трэба. Тут філасофія, найвышэйшая мудрасць, аднак i недастаіковасць, адсутнасць яе таксама ж бывае, находзіць, i яна сумна-страшная, калі пачуцці твае ў атупенні злыбеднай стомы...

* * *

Учора пад вечар пазваніла Люда Вялюгіна і, плачучы, расказала, што Толя, як сказаў ёй доктар, безнадзейны — рак.

А я, наведаўшы яго... цэлых дванаццаць дзён таму назад, меркаваў, што ў яго, паколькі i ляжаў ён у неўралгіі, штосьці радыкулітнае. Дый не ляжаў ён тады, a сядзеў, апрануты, з апошнім нумарам «Полымя». I вось я столькі збіраўся пайсці да яго другі раз...

Зноў прыгадалася тое, як Толя любіў дзяцей. Нашы з ім колішнія, улетку пяцідзесятага, «спяктаклі» на паляне перад Домам творчасці ў Каралішчавічах. У «Чырвонай шапачцы» ён быў стральцом, а я воўкам,— «павалены стрэлам», ляжаў на спіне i аддаваў Богу душу, пускаючы ўгару папяросны дым, сабраны ў роце «напоўніцу». На вялікую, шматгалосую радасць малечы, сярод якое былі i нашы дзяўчаткі. I тое прыгадалася, з нарачанскага лета шэсцьдзесят чацвёртага, калі Андрэю было восем год i мы, на праходцы дзвюма сем'ямі, майстравалі яму з Толем дэтэктыўную аповесць, гаворачы на змену,— адзін расказвае, другі рыхтуецца. У сталоўцы над возерам, дзе мы часта абедалі, малому падабаліся «свекольник» i блінчыкі. Дык вось ён у дэтэктыве быў камандзірам баявога атрада з падвойным прозвішчам БлінчыкСвякольнікаў, a галоўным сувязным у яго быў пан Яцына, кульгавы дзядок, удавец, у хаце якога мы чацвёрты год жылі. Помняцца Толевы выгукі: «Стой! — закрычаў з-за куста Блінчык-Свякольнікаў.— Яцына, акружай!..» i шчаслівы смех майго хлопца.

...Учора блізу гадзіну прасядзеў у Толі. Ён, відаць, i сапраўды на адыходзе: i ледзь варочаецца, i хрыпіць увесь, i вельмі невыразна гаворыць-мармыча, а перапытваць няёмка. Ён пытаецца пра навіны, я штосьці гавару, трымаючыся на жалю вартым аптымізме, a ў ім жа, такім вясёлым калісьці Анатолю, столькі пакутаў, якія чортведама навошта даюцца чалавеку на адыходзе...

Разумны, відаць, з гранічным адчуваннем галоўнага, ён заўважыў паўзу ў маіх намаганнях сказаць яшчэ штосьці патрэбнае, падаў руку, нават паціснуў маю, сказаў: «Будзь здароў! Калі выберуся — пагаворым яшчэ». А сам панурыўся ў пакуты, мяркуючыся павярнуцца тварам да сцяны. У светлай, залітай сонцам палаце,— як для кантрасту.

Цяжка гэта — ілгаць замоўчваннем блізкаму чалавеку вельмі, бо канчаткова, істотнае для яго — пра сапраўдную хваробу. Так у мяне i дагэтуль бывала — з Янкоўскім, Стральцовым, пляменніцай... A самі ж яны, калі не ведаюць, дык здагадваюцца пра сваю асуджанасць.

Спытаўся ў яго, развітваючыся, каму перадаць прывітанне. Назваў яму Танка, Панчанку, ён кіўнуў на згоду i буркнуў-дадаў: «I Вітку».

Дома я неўзабаве, трохі перадыхнуўшы ад цяжкага ўражання, пазваніў хлопцам, перадаў яго прывітанні. Максім, як заўсёды апошнім часам, увесь у стогне-нараканні на сваё і на агульнае. Пімен даволі хутка стаміўся гаварыць у трубку, папрасіў нават нумар майго новага тэлефона, сказаў дачцэ запісаць яго. Найлягчэй пагаварылася з Віткам, найстарэйшым i найбольш светла настроеным.

...Учора, надежна выступіўшы на «Першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі дырэктараў літаратурных музеяў», перад нашымі, рускімі i ўкраінцамі, пайшоў у Дом літаратара, хоць туды было яшчэ ранавата.

Сонечны дзень, жаўталісце. Памалу ідучы, падумаў: а чаму ж гэта мне не выступіць на развітанні з Анатолем? Напярэдадні, калі Зуёнак па тэлефоне прапанаваў, я адказаў няўпэўнена, змагу — не змагу... Але выступіў надзіва стрымана, у параўнанні з Васілём Васільевічам, які, адкрываючы паніхіду, расплакаўся.

Амаль усе, што выступалі — хто на паніхідзе, хто над магілай, хто на памінках, суседзі па дачах на славутай Лысай гары, гаварылі, як Толя ўмеў дружыць з малымі. Я тады, слухаючы кагосьці, успомніў прыгожую клетку з парачкай чачотак, я кую ён прынёс нашай старэйшай на сёмы дзень нараджэння. Дома, кал i сказаў пра гэта жонцы, яна нагадала мне мой цяжкі канец сорак дзевятага года, кал i ён, Толя, быў адным з тых найбліжэйшых, якія не адхіснуліся...

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 103
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)