Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 167
Перейти на страницу:

Што ў Талстога спадабалася, дык гэта думка, што ўсе людзі — браты, толькі забылі пра тое… Хвалявалі і прыцягвалі ўвагу незнаёмыя словы: пол, пралетарыят, капіталізм. Зноў уразіла слова «дэмакрат». Гэта слова ён запомніў яшчэ ў першы прыезд у Камянец, пачуўшы яго ад Нохіма. Тады шавец назваў дэмакратам свайго нечаканага зяця Івана Залатоўскага.

Хлопец сам сябе не пазнаваў, нешта дзіўнае рабілася ў галаве, наплывалі новыя думкі і адчуванні. Ён некалькі дзён хадзіў заклапочаны, а потым падзяліўся сваімі непамыслотамі з Нохімам, бачачы, як той шчыра спраўляе свой шабас. Якраз прыйшла Малка. Пацяплела. Хмарнае неба ўжо нагадвала аб вясне, але местачковыя вуліцы з раніцы яшчэ пакрываліся тонкай ледзяной плёнкай.

— Малка, ты не пакаўзнулася часам? — спытаў Нохім, глянуўшы на яе ўзверх акуляраў.— На дварэ такая склізата.

— Не, не бойся, я стараюся хадзіць павольна.

Яна паставіла на стол сподачак — некалькі зліплых цукерак-манпансье. Паглядзела на Лявонку:

— Пакаштуй, а то ты салам жывот надарвеш.

— Не, не надарву — колькі там таго сала!

— Прыйдзе пятніца — я цябе пачастую фаршырованай рыбай.

— Дзякуй! — хлопец памаўчаў.— Скажыце, калі ласка, што такое дэмакрат?

Гаспадары пераглянуліся паміж сабой. Нохім доўга крактаў, скроб лысіну, намагаючыся нешта патлумачыць, нарэшце паціснуў плячыма і паглядзеў на Малку. Малка лічыла сябе больш дасведчанай у гэтым пытанні, ды і зяця свайго яна не надта шанавала. Зяць? Да гэтага часу не паказаўся…

— Дэмакраты — гэта палітыкі,— растлумачыла яна больш мужу, чым Лявонку. — Ім усё ніпачом, бо нікога яны не слухаюць і ніякіх законаў не прызнаюць!

— Так ужо і не прызнаюць… — усумніўся шавец.

— Не прызнаюць! — стаяла на сваім Малка.

— Ой, каб я ведаў раней, што мая жонка ведае пазней, — паківаў галавой шавец.

— Нохім! Нохім змоўк.

Лявонка адчуў сябе вінаватым, што закрануў такое пытанне.

А Малка дадала:

— Ад іх можна чакаць чаго хочаш. Яны ўсё могуць… Нохім доўга і сумна пазіраў на Лявонку, як бы гаворачы:

«Вось такія, брат, справы».

Нічога пэўнага з Малкінага тлумачэння прускавец, аднак, не зразумеў…

ІІ

Сонца паднімалася ўсё вышэй. Заіскрыліся паміж снегу першыя, яшчэ не смелыя ручаіны. З кожным днём яны станавіліся шырэй, а снег цямнеў і асядаў. Пачыналася вясна вады. На Лосьне зашумеў крыгаход. І як бы ні паланілі Лявонку кнігі, але вясна разварушыла і яго. Ноччу ў вокны Нохімавай хаты ціха струменілася зеленаватае святло сакавіцкіх зораў, а выйдзеш з хаты — запахне свежасцю ранішняя далячынь. У Прусцы ў гэты час хлапчукі, ды і дарослыя таксама, выходзілі за царкву, на пагорак, глядзець разліў. Лосьну было не пазнаць — такой шырокай яна рабілася. Разліўшыся па ўсёй даліне, яна адлюстроўвала ў сваёй вадзе навакольныя лугі і палі, лясы і пералескі, вёскі, што там-сям туліліся да яе берагоў, прасторы падвышанага неба. Вада па-вясенняму мутная, з пенай і смеццем, адламанымі з дрэў і кустоў галінкамі. Смялейшыя з дзецюкоў, хоць ад вады і цягнула зімовым холадам, падцягвалі да берага крыгі, узбіраліся на іх і, радасна-ўзбуджаныя, плавалі па лугавой пойме. З усіх звычайна вылучаўся Трахімка — жартам яго не было канца: любіў разгайдаць крыгу так, што сам на ёй утрымліваўся, а сябрук валіўся ў ваду.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)