Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Акропаль - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Акропаль

Электронная книга - «Акропаль». Краткое содержание книги:

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47
Перейти на страницу:
ПАСЛЯСЛОЎЕ

Артыстычная Еўропа — безабароннае дзіця. Знікненне помніка Апалінэру ператварыла маю даўнюю здагадку ў аксіёму.

Помнікі разбурае стыхія, час або знішчаюць людзі. Але ж у паэтавым скверыку стыхія не шалела, і час яшчэ не паспеў сабраць сваю разбуральную сілу. Тады застаюцца людзі, і яшчэ застаецца прадбачанне майго парыжскага павадыра — прадбачанне, блізкае да наслання...

Я прыехаў у Парыж з кветкамі, якімі можна абараніцца ад любога наслання, бо яны не вянуць, а толькі па-іконнаму цямнеюць. Спадзеючыся ўбачыць фанерную астру Маціса, я прывёз давыд-гарадоцкія цікеткі, каб ахвяраваць іх безабароннай Еўропе, каб заплаціць імі за радасць жыць паміж каханнем і паэзіяй.

Я прывёз Петунію.

Яе не вяжуць у букеты, бо яна — сіні ластаўчын ускрык пад навальнічнай хмараю. Яе не дораць каханым, бо сцяблінкі ў далонях растаюць, як воск. Яна прывабная нават і ў жніўні, калі, адцвітаючы, паслухмяна аддае гаспадыні пяшчотнае насенне.

Я прывёз Коўрыкі.

Яны самі сябе ткуць на кроснах сонца і чалавечага клопату. Іхнія чырвона-жоўтыя бутоны — дарагія чаркі, з якіх не знікае смак забытых він. Яны, як навагодняя ёлка, якую з зімы прынеслі ў лета і растрэслі ў гародчыку.

Я прывёз Астры.

Сіне-бялёсы агонь, здабыты, можа, Цуберам, можа, Тукіным, а магчыма — Сысай. Кожны з гэтых мастакоў заснаваў сваё рамяство на выразнасці, назіральнасці, пачуцці і на абмежаванай плошчы па-мацісаўску выявіў святочнасць, неабсяжнасць і супакаенне. Я прывёз Настуркі.

У дзяцінстве з іхняга лісця рабілі гадзіннікі — сцяблінка, далікатна надламаная, пяшчотна абвівала руку і, склаўшыся ў мяккі вузельчык, хавалася пад круглым лістом-цыферблатам. Гэта былі адзіныя гадзіннікі ў свеце, якія мелі дакладны пах! З надламанае сцябліны цадзіўся сок — не салодкі і не горкі, як пацалунак удвая старэйшае жанчыны... Пунсова-зялёная града настурак — шматлюдны бульвар пад дажджом; дагледжаная магіла генія; палітра юнага мастака, з якой вылётвае белы матылёк удачы.

Я прывёз Сальвію.

Паненка без жаніха, будучая манашка — яе чырвонае святло і ўзімку можна ўбачыць на купалах Юраўскай царквы; і яно такое чырвонае, што неўпрыкметку робіцца чорным... Вясною ў халады кожны флянец сальвіі гаспадыня нанач накрывае паўлітровым слоікам.

Я прывёз Карону.

У яе шмат імёнаў — касмея, кучаравая барыня, залатая карона і проста Карона... У яе восем пялёсткаў. I хоць рамонак ёй даводзіцца нейкім сваяком, дзяўчаты на Кароне баяцца варажыць, бо кожнае «любіць» закончваецца абавязковым «не любіць», а варажбу з «не любіць» пачынаць страшна... Еўропа, які твой кароль ехаў праз Давыд-Гарадок і што прымусіла яго, як вясёлага хлапчука, кінуць сваю карону ў бліжэйшы сад?!

Я прывёз Львіны позеў.

Чырвоныя, ружовыя, жоўтыя, белыя роцікі. Чырвоныя, ружовыя, жоўтыя, белыя сабачкі. Роцікамі — яго называе гаспадыня, сабачкамі — дзеці. А на цікетцы надпіс: «Львнный зев». Няўжо папракаць мне сваіх мастакоў за небеларускасць?! I Пірасмані ж на тых шыльдах, якія рабіў на заказ, выводзіў надпісы па-руску. Я прывёз Кларкію.

Пчала цалуе мініяцюрны крыж — пялёсткі ружовай Кларкіі... Пчаліны пацалунак, убачаны ў дзяцінстве, і ў старасці будзе пахнуць грэчкаю і забытымі вуллямі.

Я прывёз Рамонак.

Ен удосталь напіўся малака і нагледзеўся сноў пра белы снег і ясныя воблакі. Яго колер ад каменя, якім паэты адзначаюць свае лепшыя дні.

Я прывёз Аксаміткі.

Колер аксамітак — сепія, прасвечаная сонцам — перамагае свой контур і вырываецца з яго. Як на Васілёвых малюнках, як на карцінах Дзюфі — колер не слухаецца контуру... Іншы раз нашы мастакі патрыятычна памыляюцца і замест б а р х а т ц ы пішуць на цікетках праз рускае «и» аксамитки.

Я прывёз Вяргіню.

Яна вырастае вышэй за гаспадыню. Яна — летняя калядная зорка з іконай Божага нараджэння ў залацістым асяродку. Я не чую, пра што пяе гаспадыня, гледзячы на яе, але ж пэўна: «Рожэство твое, Хрысце божэ наш».

Я прывёз Белыя Васількі.

Іхнія пушыстыя грабеньчыкі мякчэйшыя за пух у падушках, на якіх адпачывалі ў Давыд-Гарадку італьянцы, едучы ўпрыгожваць Пецярбург.

Я прывёз Браткі.

Кветкі вечнага шкадавання. Яны шкадуюць каханне, пасля якога не ўтвараецца сям'я.

Я прывёз Валошку.

Адзіная краска, на якую глядзіць анёл перад тым, як ляцець па нябожчыка. Адзіная краска, якую трэба дарыць жанчыне, што адчула сябе цяжарнаю... Іншыя кветкі можна класці ў кнігі, сшыткі, блакноты. I толькі валошку — у беларускі пашпарт.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)